Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Якая ўмова? — змрочна спытаў Іван.

— Прадукцыя бровара не ідзе на патрэбу наваколля.

— Ды мы ж і думалі… — прабасіў Іван.

Але Тодар перапыніў яго:

— Чакай, Іване. Чаму?

Па Алесевым твары ні аб чым нельга было здагадацца.

— Па-першае, таму, што спірытусавы гандаль, скажам з Рыгай, значна больш выгадны для вас, — сказаў ён. Адразу ёсць магчымасць паставіць справу на шырокую нагу… Вы забяспечыце вашу сваячку значна лепей.

— А калі мы не згодзімся? — спытаў Іван.

— Пашукайце ў другім месцы, — непарушна сказаў Алесь. — Толькі ад Магілёва і ледзь не да Гомеля самая ўрадлівая на ўсё Прыдняпроўе зямля. І адпаведна самая дарагая. Я ж, са свайго боку, абяцаю вам, што даб'юся таннай арэнды.

Таркайла Іван глядзеў на яго дапытліва:

— Няхай Рыга. Мы і самі так думалі. Выгадней. Але…

— Ды нашто гэта табе? — спытаў Іван. Ля хлопцавага рота падсохлі жарсткаватыя мускулы.

— Я не хачу, каб ваш бровар нішчыў набытак нашых людзей, — урэшце сказаў ён. — Не хачу, каб ён узбагачаў адных карчмароў.

— Ну, — сказаў Іван.

— Самі ведаеце, як нават дробны чыноўнік пасля працы ідзе за пяць вёрст ад горада, каб выпіць у карчме ля прыватнага бровара чарку ды вярнуцца абедаць. Бо гарэлка таннейшая. То што казаць пра селяніна.

Здзіўленыя ходам ягонай думкі, яны глядзелі на яго ўсё яшчэ непаразумела і насцярожана.

— Слухай, князь, — урэшце сказаў Іван. — Я табе ўсё яшчэ не веру. Не магу паверыць. І ведаеш чаму?

— Ну?

— Мне ўсё здаецца: пастку ты нам нейкую ладзіш. Бо якая ж табе тады выгада зямлю нам даваць у арэнду?

— Выгада? — спытаў Алесь. — А вось і выгада. Каму на гэты бровар бліжэй за ўсіх будзе ісці? Маім. Гэта прамысловасць. Занятак для рук і хлеб. І яшчэ… купленыя лішкі хлеба… І потым, жом [10] Выжымкі бульбы або бурака. вы, пэўна, у Рыгу не павезяце, на чужое лукамор'е. Да мяне ж прыйдзеце, да нашых жа мужыкоў… Значыць гэта сытае быдла. Значыць, гэта гной і мужыцкі ўраджай сам-шэсць… Мяркую, досыць?

— Ты, князь, часам у шахматы не гуляеш? — спытаў Іван.

— Нават не люблю.

— А дарэмна.

Іван доўга думаў. Потым ляснуў далонню па стале.

— Згода! — сказаў ён. — Перадавай пану Юрыю… Адно не ведаю, да якога часу ты такі будзеш.

Маўчалі.

— Ану крупнічку! — сказаў Іван. — Піце, княжа. Продкі пілі — сто год жылі. Востры, салодкі без саладжавасці гэтай, празрысты. Слёзы божыя!

Выпілі.

— Тады паглядзі, князь. Паглядзі на сірату, якую ашчаслівіш, цвёрды хлеб дасі.

Ён выйшаў, гукнуў нешта Пятру, вярнуўся, сеў і наліў чаркі.

Крупнік сапраўды быў дзівосны. Алесь піў вельмі мала, але адчуваў, які ён духавіты і сапраўды мяккі.

— А вось і яна, — сказаў Іван. — Дачка траюраднага брата.

Перад Алесем стаяла дзяўчына. І адразу ўсе ягоныя ўяўленні разбурыліся. Тонкая і гнуткая ў таліі, шырокая ў клубах, высокая ў невялікіх грудзях. Ногі нібы непарушна неслі тулава, і ганарыста была закінута невялічкая галоўка.

Алесь ўзняў вочы і ўбачыў даўгаватую шыю, востры грэбень залацістых валасоў, а пад імі, пад невысокім лобам, доўгія вочы зеленаватага колеру. Халаднаватыя, занадта спакойныя і празрыстыя вочы. А носік быў трохі прыўзняты і востранькі.

— Вы клікалі мяне? — голас таксама халаднаваты, як струменьчык.

— Але. Пазнаёмцеся, — буркнуў Іван.

Зрабіла рэверанс, і малахітавая сукенка нібы заструменілася.

— Сабіна, — сказаў Тодар, — князь паабяцаў, што мы атрымаем у арэнду тую пустэчу.

— Я вам удзячна, князь. Мне прыемна, што вы тут.

Таркайлы глядзелi на яе з гонарам. Алесь — з нейкiм невыразным, змяшаным пачуццём захаплення i холаду.

— Я рад, што здолею зрабіць дзеля вас гэтую дробязь.

Саступаючы ёй дарогу за крэсла, ён трапіў у пляму снежнага святла з адзінага некаляровага акна. Загарэліся іскрыстыя каштанавыя валасы. Сабіна села ў крэсла і ўзняла на Алеся вочы. Усё такія самыя, халодныя і занадта спакойныя вочы. Вейкі раптам, зусім непрыкметна, здрыгануліся: убачыла. Пухлаватыя вусны варухнуліся трохі наперад.

— Я хацеў бы яшчэ сягоння вечарам пагаварыць з бацькам, — сказаў Алесь.

— Але я сапраўды рада, што вы тут, — з дзіцячай, трохі капрызнай ноткай у голасе сказала яна.

Алесь убачыў вочы. Цяпер у іх жыла цікаўнасць. Дзяўчына вывучала яго ці не занадта пільна.

— Я таксама. І цешуся тым, што цяпер, стаўшы зусім блізкімі суседзямі, мы будзем бачыцца.

Яна глядзела на яго, нібы запамінаючы. У гэтых вачах разам з холадам жыла нейкая дзіўная ўсмешка, нібы дзяўчына сама ведала, якое дваістае ўражанне яна робіць на людзей. І Алесь зразумеў гэта і адразу дараваў ёй унутраны холад; за розум. А яна зразумела, што ён разумее і даруе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x