Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я не паляк, ваша светласць, я ліцвін, — дазволіў сабе нечуваную дзёрзкасць і Лёднік, насмеліўшыся запярэчыць. — І даю слова, што граф Міхайла Разанцаў, хоць і аднакурснік мой па Лейпцыгскім універсітэце, у змову са мной не ўступаў, сумленна выконваў свой доўг перад вашай імператарскай вялікасцю і ніякай паблажлівасці да мяне не праяўляў. Следства было самым суровым, доказы чаму ёсць на маёй спіне.

Загаварыў рашуча і Міхайла Разанцаў:

— А я мушу засведчыць, што доктар Баўтрамей Лёднік адразу заявіў, што не хоча нікога забіваць, толькі абараніць сваіх студэнтаў, і ніхто ад ягонай шаблі не загінуў і не быў паранены. Ён здаўся сам. І падчас допытаў прызнання віны ад доктара атрымаць не ўдалося.

Арлоў ганарыста пасміхнуўся:

— Вось бачыш, матухна, як яны адзін аднаго абяляюць… Дазволь, пасля таго, як іх абаіх адправіш у таемную канцылярыю, я вазьму пару палкоў ды тое бунтоўнае кубло ў Вільні з зямлі прыбяру.

Відаць, Мікалай Рапнін вырашыў, што час пераводзіць размову на іншае:

— Няхай ваша імператарская міласць дазволіць мне выказаць сваё нявартае меркаванне, але, думаю, мы зможам лёгка даведацца, хто гаворыць праўду. Паколькі ў нас ёсць галоўны герой, — Рапнін паказаў на Лёдніка, — дык няхай ён і прадэманструе нам, як змог затрымаць адзін узвод жаўнераў.

Ясна было, што менавіта на гэтую пастаноўку і разлічвалі. Царыца павесялела:

— Што ж, гэта будзе цікавы працяг карнавалу!

Звярнулася да Лёдніка:

— Ты гатовы да выпрабавання?

Доктар паціснуў плячыма.

— Баюся, што я не ў лепшым стане зараз і магу расчараваць вас… — азірнуўся на збялелага Рапніна і не менш збялелага Разанцава. — Але пакажу, што змагу.

— Вось і выдатна! — кіўнула царыца. — Тут справа не ў закалоце студэнтаў, а ў тым, што пастаўлена пад сумніў вернасць маіх людзей. Так што пастарайцеся, пан Лёднік. Забіваць забараняю, а лёгкія раны будуць на сумленні тых, хто схібіў і прапусціў удар.

— Ваша імператарская мосць, — ступіў наперад Рапнін. — Мы адчынім вось гэтыя бакавыя дзверы, і няхай з галерэі паўз доктара паспрабуюць прабіцца жаўнеры ў дзверы насупраць.

— А людзей я падбяру сам! — заявіў Грыгорый Арлоў. — Каб пану ліцвіну яшчэ лепей спіну начысцілі!

Дэкарацыі хуценька арганізавалі. Від на імправізаваную сцэну для ўсіх адкрываўся выдатны, хаця Лёднік папрасіў усіх пасунуцца падалей, каб не здарылася няшчаснага выпадку, калі вылеціць выбітая з рукі шабля.

«Ага, зараз шаблі ў яго дажджом паляцяць», — бурчэў Арлоў. Дамы ў прадчуванні відовішча хутчэй замахалі веерамі, ажно свечкі замігцелі, і жыва абмяркоўвалі дэманічнае аблічча ліцвіна, які, кажуць, з’яўляецца магутным чараўніком. А мужчыны, наколькі мог чуць Пранціш, рабілі стаўкі на доктара, але часцей — супраць яго, а яшчэ на тое, колькі чалавек ён зможа абяззброіць. Усім было весела… Акрамя некаторых дужа зацікаўленых асобаў.

— Ён справіцца? — прашаптала Пранцішу Міхалішыўна, яе абцягнутая белай шаўковай пальчаткай тонкая рука, якая трымала веер з пухнатых страўсавых пер’еў, пазалочаных па краях, бы аблачынкі сонцам, трохі дрыжэла.

— Справіцца, калі не надта пагана пачуваецца… — шапнуў у адказ устрывожаны Пранціш. Бо што далей — не ведалі нават егіпецкія багі, таму што далей мог быць і змрочны Шлісельбург, і зноў катоўня, і Сібір…

Лёднік рыхтаваўся да вызначальнай бойкі спакойна, як да трэніроўкі з вучнем, але грунтоўна. Зняў камзол, застаўшыся ў белай кашулі і пералівіста-срэбнай камізэльцы, сцягнуў парык, і цёмныя валасы, перавязаныя стужкай, упалі на спіну. Выбраў з прапанаваных дзве шаблі, адыйшоўся, крутануў зброю ў апушчаных руках, рухам адных кісцей — шаблі са свістам выпісалі ў паветры кругі, і той-сёй задумаўся наконт правільнасці ставак. Спыніўся насупраць бакавых дзвярэй, у расслабленай паставе, апусціўшы шаблі. Худы дзюбаносы твар выказваў трохі грэблівы сум…

— Можаце пачынаць.

Дзесьці непадалёк рака моўчкі несла свае цёмныя думкі пад ільдом. Сумленныя мяшчукі пазяхалі, углядаючыся праз маленькія вакенцы туды, дзе над царскім палацам згасалі рознакаляровыя ўспышкі, санліва хрысціліся і клаліся спаць, настолькі далёкія ад панскіх крывавых гульняў, што не прыходзіла ў галаву зайздросціць тым, хто зараз у асветленых тысячамі свечак залах атрымлівае асалоду ад сузірання розных цудаў. Цуд для добрага хрысціяніна — справа небяспечная, бо можа ўвесці ў спакусу.

А ў палацы імператрыца кіўнула, і відовішча пачалося.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x