Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Издательство: Выдавецкі дом Звязда, Жанр: Историческая проза, Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі шукаюць езуіцкія скарбы ў сутарэннях пад Менскам, падарожнічаюць разам з чорным магам і егіпецкай прынцэсай у адной карэце, і нават апынуцца на балі ў палацы расійскай імператрыцы. Яны будуць высвятляць каму павінна належыць карона святога Альфрэда. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў першыя гады праўлення Станіслава Панятоўскага, у век плашча і шаблі.

Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты думаў, доктар, толькі ты шаблі з рук выбіваць умееш?

І тут жа крыкнуў сваім людзям:

— У доктара не страляць! Ён мой!

Пранціш у адчаі спрабаваў прабіцца бліжэй, але самому даводзілася цяжка, нехта прыстраляўся па драгуне так, што даводзілася не высоўваць галавы з-за дрывотні, ды яшчэ і Раіну захінаць.

Ватман павольна падыйшоў да Бутрыма, напружанага, як змяя перад скачком.

— І што ты цяпер зробіш, фехтавальшчык? Падумаеш, царыцу ўразіў фокусамі з шабляй… А без шаблі — чаго ты варты? Я цябе зараз заб’ю, і нічога мне не будзе, таму што ўсім ты — як стрэмка ў горле. Маёй будзе баба! Ну, давай, скачы далей!

Але доктар скакаць нікуды не стаў, а проста працягнуў руку да Ватмана, трымаючы адстаўленую даланю насупраць ягонага сэрца, і зрабіў ледзь заўважны — пару вяршкоў — штуршок наперад.

Найміт зарагатаў:

— Ну ты зусім звар’яцеў ад адчаю, доктар, спадзяешся мяне зачараваць? Спрабавалі некаторыя, не паддаюся.

І махнуў шабляй — Лёднік ледзь паспеў адскочыць, на ягоным рукаве з’явіўся парэз, з якога паказаліся кроплі крыві. Ватман секануў шабляй яшчэ раз, яшчэ, дапамагаючы і калацінай, якой махаў лёгка, як прутком, не даючы доктару падабрацца да ягонай зброі. Пранціш з жахам назіраў краем вока, як прафесар кідаецца ў безнадзейнай спробе сысці ад бязлітаснага ляза — любы іншы чалавек ужо ляжаў бы на зямлі, рассечаны напалам. Міхалішыўна паспрабавала падысці, дапамагчы, і нават пацэліла Ватману ў руку, але той як не заўважыў раны, а вось Раіне давялося ўцякаць ад чарнявага злыдня, узброенага палашом.

Вось Ватман размахнуўся яшчэ раз… І раптам загайдаўся, на ягоным твары, шырокім, спаласаваным шнарамі, з’явілася шчырае здзіўленне.

— Ты… ты… як ты змог…

Прашаптаў і паваліўся тварам у брудны снег. Аж зямля здрыганулася, быццам упаў ссечаны дуб. Страляніна адразу прыпынілася, хтосьці з нападнікаў пачаў падбірацца бліжэй да белавалосага волата, праверыць, ці жывы…

Доктар упаў на калені, спрабуючы аддыхацца, а потым падбег да сваёй шаблі, і… Здавалася, ён мог адбіваць нават кулі, і паколькі Ватман не варушыўся, найміты зразумелі, што час сыходзіць, бо ўвесь мёд з гэтай місы злізаны.

— Заканчваем усё, як загадваў пан Ватман, і гайда! — пракрычаў нехта з-за агароджы, і зараз жа ў шыбы дома з зялёнымі аканіцамі паляцелі запаленыя стрэлы арбалетаў… Калі з вокнаў паказаліся першыя языкі полымя, нападнікі зніклі, сцягнуўшы за сабой параненых і нерухомага Германа. На стаптаным снезе засталіся чыясьці шапка, дзве шаблі, багата крыві і забіты руды сабака.

Лёднік і Пранціш кінуліся ў дом. Вырвіч паспрабаваў загасіць полымя з дапамогай коўдры, але дарэмна.

— Саламея, Алесік, дзе вы? — крычаў устрывожаны Бутрым.

— Алесік з Хвелькай у тваёй лабараторыі! — крыкнула зверху Саламея. — Хутчэй бяжы за імі!

На шчасце, той пакой быў сапраўды самы бяспечны — умацаваны супраць усялякіх выбухаў, з кратамі на вокнах, і нават меў патаемны выхад на вуліцу. Вызвалены адтуль Алесік быў страшэнна ўгневаны:

— Як маглі пасадзіць мяне пад замок! Я шляхціц! Я павінен быў абараняць пані-маці! Я страляць умею! Я ім за Піфагора нашага…

Хлопец хутка выцер кулаком слёзы.

— А дзе мама?

Тоўстыя шчокі Хвелькі трэсліся, як студзень, на твары размазаліся чорныя пісягі попелу.

— Што ж гэта робіцца, святыя ўгоднічкі? Зусім прападаем! Беднага Піфагора забілі…

Хвельку з Алесем пакінулі на вуліцы. Засталося выцягнуць з гарышча Саламею, тым болей ад агню там мог выбухнуць порах. Пранціш заўважыў толькі, прабягаючы назад праз лабараторыю, як аблічча васковай лялькі Пандоры ад гарачыні пачварна сказілася, як аплываюць дасканала прыгожыя рысы твару, агаляецца шкляны яблык вока…

— Саламея, скачы! Я цябе злаўлю! — крычаў пасярод задымленай вітальні Бутрым.

Але жанчына пазірала ўніз, у праём, з адчаем і не краталася з месца.

— Не магу! Мне нельга!

— Скачы, не бойся! — Лёднік пачынаў нервавацца.

— Не! Не магу!

У доме рабілася ўсё гарачэй, дым выядаў вочы, а на двары нарэшце пачуліся галасы — віленчукі, суседзі дарагія… Пакуль быў брутальны наезд — сядзелі па дамах, як мышы, ніхто бараніць жанчыну і дзіцёнка не кідаўся. Мала якія разборкі між панамі… А вось пажар — гэта сур’ёзна. Ад пажару можна самім пацярпець. Зноў паўгорада выгарыць, ды яшчэ сярод зімы… Таму зарыпелі калодзежныя калаўроты, забразгалі вёдры… На пажарных, як заўсёды, надзеі было малавата, але і ў звон на каланчы нехта ўдарыў. Вільня агнём моцна напалоханая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Людміла Рублеўская - Ночы на Плябанскіх млынах
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Балаган
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Дагератып
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сэрца мармуровага анёла
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Авантуры студыёзуса Вырвіча
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Янук, рыцар Мятлушкі
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Пантофля Мнемазіны
Людміла Рублеўская
Людміла Рублеўская - Сутарэнні Ромула (зборнік)
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x