• Пожаловаться

Iван Сяркоў: Мы з Санькам у тыле ворага

Здесь есть возможность читать онлайн «Iван Сяркоў: Мы з Санькам у тыле ворага» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-02-1159-0, издательство: Мастацкая лiтаратура, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Iван Сяркоў Мы з Санькам у тыле ворага

Мы з Санькам у тыле ворага: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мы з Санькам у тыле ворага»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перевыданне шырока вядомых сярод юных чытачоў аповесцей Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты...». Праўдзіва і цікава, з уласцівым аўтару гумарам расказваецца ў трох творах, сабраных пад адной вокладкай, аб пакручастых жыццёвых сцежках вясковых хлопцаў Івана Сырцова і Санькі Макавея.

Iван Сяркоў: другие книги автора


Кто написал Мы з Санькам у тыле ворага? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мы з Санькам у тыле ворага — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мы з Санькам у тыле ворага», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А яшчэ ён прывёз патэфон з бліскучай нікеліраванай ручкай. Кожны дзень яго ставілі на расчыненае акно, і па вуліцы разлівалася песня:

Пасею гурочкі,
Чатыры лісточкі,
Не бачыла я мілога
Чатыры гадочкі.

Каля нашай хаты спыняліся маладзіцы, дзяўчаты і, калі песня канчалася, прасілі:

— Іван, пусці яшчэ раз!

I я зноў пачынаў круціць бліскучую ручку. Мае сябры стаялі на прызбе і зайздросцілі: ім таксама хацелася хоць патрымацца за патэфон.

— Ой, скруціць ён яму галаву,— непакоілася маці.

А дзядзька толькі смяяўся:

— Няхай круціць! Новы купім.

Цэлы месяц я хадзіў за дзядзькам, як прывязаны. Эх, і нагледзеўся я тады кіно за дзядзькавы грошы! А цукерак паеў столькі, што Міцьку і не снілася.

Да нас часта прыходзілі ўсякія родзічы. Яны частаваліся, спявалі песні, а я, натапырыўшы вушы, лавіў кожнае слова з іхніх размоў. Дзядзька расказваў неахвотна і ўсё неяк загадкамі:

— Там было горача... Пакуль што іхняя ўзяла...

Але не-не ды і трапляліся асобныя словы: рэспубліканцы, фашысты, Грэнада... Што яны азначаюць, я толкам не ведаў, аднак здагадваўся — за імі хаваецца не-шта вельмі важнае.

А бацьку ён адкрыта сказаў:

— Быў у Іспаніі...

Адным словам, Міцькаваму брату да майго дзядзькі яшчэ далёка скакаць.

— Аць-два, аць-два! Левай,— не сунімаецца дапрызыўніцкі камандзір.

Па полі ідуць нам насустрач дзяўчаты і жанчыны з капаніцамі. Яны сабраліся на абед. I тут хлопцы не вытрымалі і заспявалі:

Если завтра война,
Если завтра в поход,
Если тёмная сила нагрянет...

А дзяўчаты ў адказ:

Хутка ў армію паедзе
Мой мілёнак дарагі.
Толькі два гады —не тыдзень,
Мне палюбіцца другі.

Дзяўчаты спяваюць болып голасна — нашага запявалы амаль не чуваць. I тут мы з Санькам прыйшлі дапрызыўнікам на дапамогу:

Как один человек,
Весь советскйй народ
За великую Родину встанет.

Сілы не шкадавалі. Атрымлівалася хоць і не вельмі складна, затое гучна.

Калі я заўважыў сваю бабулю, хавацца было позна ўжо.

— А цябе гэта куды нясе, нячысцік? — закрычала яна на ўсё поле.

— Баб, страляць! — не разгубіўся я.

Ну і разышлася ж яна: і маці дома хворая, і курэй з проса сагнаць няма каму, і кабанчыка паглядзець, ці не залез у чужы агарод, таксама няма каму. А я толькі і думаю, як аббегчы ўвесь свет ды біць лынды. Вось вярнуся дамоў, дык бацька мне настраляе.

Што яна там яшчэ пад жаночы смех і жарты крычала мне ўслед, я не чуў. Мы былі ўжо далёка і спявалі новую песню:

Эй, по дороге,
Эй, по дороге,
По дороге войско красное йдет!

3. У новай школе

Мой бацька — цясляр, і таму ў нас у сенцах на паліцы процьма, як кажа бабка, рознага жалязячча: стамескі, долаты, рубанкі, фуганкі, стругі крывыя і прамыя, малаткі вялікія і малыя. А сякер дык ажно тры, не лічачы калуна. Сякеры ў бацькі розныя: адной кожны дзень сякуць дровы, другой бацька чэша на будоўлях бярвенне, а трэцяя самая важная. Ею робяць толькі тонкую работу: яна вострая, як агонь. Апошнюю сякеру бацька любіць больш за ўсё і, пасля таго як мы з Санькам перасеклі на ёй пару цвікоў, хавае ад мяне.

Кожную раніцу са скрынкай, у якой ляжаць інструменты і цвікі, бацька ідзе ў новую школу. Там ужо заканчваюць ставіць рамы і навешваюць дзверы.

Вечарам, калі бацька прыходзіць дахаты, я, пакуль маці збірае вячэру, паліваю яму на рукі. Прыземісты, каржакаваты, ён пахне свежымі сасковымі стружкамі. Густы, даўно не стрыжаны чуб і чорныя калматыя бровы прыпудраны пілавіннем. Бацька фыркае, як морж, і пырскі дажджом разлятаюцца ва ўсе бакі. Звычайна пры гэтым мы размаўляем.

— Ну, брат, і школа будзе,— гаворыць бацька.— Сам бы пайшоў вучыцца, ды, мабыць, гадоў багата...

— А страшна ўверсе? — цікаўлюся я.

— Што ты! — I ў яго вачах загараюцца хітрыя іскаркі.— Галава кругам ідзе. Сёння я залез на вільчык, дык Стараселле відаць. Між іншым, дзеда Кулагу бачыў. Ен мне рукой махаў: няхай, маўляў, унук у госці прыйдзе, грушы паспелі.

Вось так заўсёды: з ім сур'ёзна, а яму — жартачкі. Калі яшчэ тыя грушы будуць, а ён — паспелі. Але праверыць, відаць ці не відаць са школы Стараселле, усё ж не шкодзіць.

3 такой думкай я і Санька пайшлі на будоўлю. Сёння якраз нядзеля і, апрача вартаўніка, старога, глухаватага Міхея, тут нікога няма. Ды і Міхей, прымасціўшыся пад штабелем дошак, соладка сапе ў цяньку.

Двухпавярховая школа нам здалася сапраўды вельмі высокай. Санька прыкінуў, што калі ўзяць іхнюю хату ды зверху паставіць нашу, а потым і хлеў, дык усё роўна да вільчыка не дастанеш, хіба толькі на хлеў зацягнуць яшчэ і сенцы — тады іншая справа. Разважаючы так, мы выбраліся на чарапічны дах і змоўклі ад здзіўлення. Адсюль усе нашы Падлюбічы відаць як на далоні. Куды ні паглядзіш — усюды густыя, кучаравыя вербы, з-за якіх амаль не відаць саламяных стрэх, і сады, сады. А ў іх яблыкі, грушы, кусты парэчак і агрэсту, непралазныя чашчобы маліны ўздоўж межаў, якія раздзяляюць адзін агарод ад другога.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мы з Санькам у тыле ворага» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага»

Обсуждение, отзывы о книге «Мы з Санькам у тыле ворага» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.





Светик09.02.2021, 21:06
Афигенная книга , очень интересно
    Иосиф Сталин14.04.2023, 21:26
    Книга на белорусском а не на русском.Империолизм.