Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нi коп'i, нi стрэлы, нi мячы яе не бяруць, — казаў ён, — але дастаткова маленькага язычка яе полымя, каб паралiзаваць або забiць любога.

— Але ж Тэнджыл трымае Катлу ў гарах, дык навошта тады вызваляць Далiну? не разумеў я. — З яе дапамогай ён зможа падавiць нас зноў, як гэта было першы раз.

— Ён сам пабудаваў сцяну, яна i выратуе нас, не забывай гэта, — адказаў Орвар. — Перад страшыдламi можна зачынiць вароты...

З Тэнджылам турбот асаблiвых не будзе, усё прадумана. Як сказаў Орвар, ён, Джанатан, Сафiя i яшчэ некалькi воiнаў прабяруцца ў Тэнджылаў замак, знiмуць ахову i пакончаць з iм, перш чым яму стане вядома пра паўстанне ў Далiне. Потым Катлу пасадзяць у пячоры на ланцуг — да таго часу, пакуль яна не аслабее ад голаду, — тады можна будзе развiтацца i з ёй.

— Iнакш мы нiяк не зможам ад яе пазбавiцца, — сказаў нарэшце Орвар.

Потым ён зноў пачаў гаварыць пра тое, што трэба вельмi хутка расправiцца з салдатамi Тэнджыла.

— Расправiцца? Ты маеш на ўвазе забiць? — насцярожыўся Джанатан.

— Вядома, а што яшчэ я магу мець на ўвазе?

— Але я нiкога не магу забiваць, — запярэчыў Джанатан. — I ты ведаеш пра гэта, Орвар.

— Нават калi ад гэтага залежыць тваё жыццё?

— Так, нават у гэтым выпадку, — адказаў Джанатан.

Орвар не мог зразумець гэтага, наўрад цi разумеў i Мацiяс.

— Калi б усе былi такiя, як ты, — сказаў Орвар, — тады зло панавала б заўжды.

Але тут умяшаўся я. Маўляў, калi б усе былi такiмi, як Джанатан, то зла наогул не было б на свеце. Пасля гэтага я нi слова не сказаў за ўвесь вечар, i толькi, калi прыйшоў Мацiяс, каб падаткнуць пада мной коўдру, я прашаптаў яму:

— Мне страшна, Мацiяс.

Мацiяс пагладзiў мяне па галаве.

— Мне таксама, — прызнаўся ён.

Джанатан, аднак, папярэдзiў Орвара, што не будзе знаходзiцца ў гушчынi бiтвы i падбадзёрваць людзей — рабiць тое, чаго сам ён не можа.

— Народ Далiны Дзiкай Ружы павiнен бачыць нас абодвух, — настойваў Орвар. — Ён павiнен бачыць нас абодвух.

— Што ж, раз трэба, значыць трэба, — згадзiўся нарэшце Джанатан.

I нават пры святле адной свечкi я заўважыў, як ён пабялеў.

Грыма i Ф'ялара нам давялося пакiнуць у лесе з Эльфрыдай, калi мы вярталiся з пячоры Катлы. Але было вырашана, што Сафiя прывядзе коней у дзень бiтвы, калi пойдзе разам з усiмi праз галоўныя вароты.

Гаварылi i пра тое, што павiнен рабiць я. Я нiчога не павiнен быў рабiць, толькi чакаць, пакуль усё скончыцца. Сядзець i чакаць у кухнi.

Нiхто не спаў гэтай ноччу.

I надышло нарэшце свiтанне.

Так, надышоў свiтанак i разам з iм дзень паўстання. О, як у мяне балела сэрца ў гэты дзень! Мне былi чутны крыкi, я бачыў кроў, таму што бiтва iшла на схiлах нiжэй Мацiясавага дома. У гушчынi бою вярхом скакаў Джанатан, вецер ускалмацiў валасы, а вакол яго бой, зiхценне мячоў, коп'яў, свiст стрэл i крыкi, крыкi, крыкi... Я прызнаўся Ф'ялару, што калi Джанатан памрэ, то я тады таксама хачу памерцi.

Так, Ф'ялар быў са мной у кухнi. Я не хацеў нiкому гаварыць пра гэта, але ён мне быў вельмi патрэбны менавiта тут. Я не мог быць адзiн, проста не мог. Ф'ялар таксама выглядваў з акна, ён назiраў, што там адбываецца. Раптам ён заржаў. Не ведаю чаму — цi то хацеў быць побач з Грымам, цi то быў напалоханы гэтак жа, як я.

Мне было страшна... страшна... страшна...

Я бачыў, як ад кап'я Сафii звалiўся Ведэр, як загiнуў Кадэр ад мяча Орвара, а за iм i Додзiк, а потым яшчэ некалькi салдат; яны падалi справа i злева. Джанатана можна было заўважыць у самай гушчынi бою, яго твар усё больш бляднеў, i сэрца ў мяне сцiскалася ўсё больш i больш.

I настаў нарэшце бiтве канец!

Шмат крыку было ў гэты дзень у Далiне Дзiкай Ружы, але ў нейкi момант узняўся крык незвычайны. У разгар бiтвы раптам пачуўся гук баявога рога, i хтосьцi пранiзлiва закрычаў:

— Катла iдзе!

I адразу ж пачуўся рык, галодны рык Катлы, якi ўсе так добра ведалi. Воiны пачалi кiдаць на зямлю мячы, стрэлы, коп'i, таму што не мела сэнсу змагацца далей — ад Катлы паратунку не было. Усё змяшалася ў суцэльны голас — гром навальнiцы, гукi баявога рога Тэнджыла, аглушальны роў Катлы... З храпаў Катлы вырываўся смертаносны агонь, забiваючы кожнага, на каго паказваў Тэнджыл. А ён усё паказваў i паказваў, i яго жорсткi твар цямнеў ад лютасцi. Цяпер я ўжо не сумняваўся, што надышоў канец Далiне Дзiкай Ружы.

Я не хацеў глядзець, я не хацеў бачыць... усё гэта. Але ж Джанатан!.. Мне трэба было ведаць, дзе ён, i я ўбачыў яго якраз каля Мацiясавага дома — ён сядзеў на Грыме, збялелы i спакойны.

— Джанатан, — закрычаў я. — Джанатан, ты чуеш мяне?

Але ён не чуў, i я заўважыў, як ён прышпорыў каня i паляцеў унiз па схiле, як страла, iмчаў хутчэй, чым хто калi-небудзь мог iмчацца. Ён iмчаўся да Тэнджыла... I вось ён ужо ў яго ззаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x