Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы так доўга чакалi навiн ад Сафii, нарэшце прыляцеў яе галубок, а мы былi па гэты бок сцяны. Галубок паляцеў да дома Мацiяса, зараз ён апусцiцца ў галубятнi на стайнi, i толькi Мацiяс прачытае Сафiiну вестку.

Гэта азмрочыла Джанатана.

— Ах, калi б галубок прыляцеў учора, — сказаў ён, — я даведаўся б пра тое, што мне так неабходна.

Але нам трэба было ехаць, хутчэй аддалiцца ад гэтай сцяны, i ад Далiны Дзiкай Ружы, i ад салдат Тэнджыла, якiя шукаюць Джанатана.

Мы павiнны былi спусцiцца да ракi акружным шляхам праз лес, а потым берагам — да вадаспада Карма.

— I там, малы, ты ўбачыш такi вадаспад, якога ты нiколi ў жыццi не бачыў.

Я наогул мала што бачыў у жыццi, пакуль не трапiў у Наджыялу, i, вядома, не бачыў i такога лесу, якiм мы зараз ехалi. Гэта быў сапраўдны казачны лес, густы i цёмны, без адзiнай пратаптанай сцяжынкi. Мы ехалi наўпрост па лесе мiж дрэў, i iх вiльготныя галiны хвасталi нам па тварах. Але мне гэта нават падабалася. Мне падабалася ўсё: i сонечныя промнi, якiя прабiвалiся праз шаты дрэў, i спеў птушак, i лясныя пахi. А больш за ўсё мне падабалася ехаць побач з Джанатанам.

Паветра было свежае i халаднаватае, але паступова пацяплела. Адчувалася, што дзень будзе спякотны.

Неўзабаве Далiна Дзiкай Ружы засталася ззаду, а мы былi ў лясных нетрах. На паляне, акружанай высокiмi дрэвамi, мы ўбачылi маленькi шэры дамок — проста сярод густога лесу. Як можна жыць у такiм закiнутым месцы! Але тут хтосьцi жыў, бо з комiна iшоў дым, а каля агароджы пасвiлiся дзве казы.

— Тут жыве Эльфрыда, — паведамiў Джанатан. — Калi добра папрасiць, яна дасць нам малака падмацавацца.

Малака нам далi ўдосталь, а мы ж так доўга ехалi i нiчога не елi. Мы сядзелi ў Эльфрыды на прыступках ганка, пiлi смачнае малако i елi хлеб, якi быў у нас з сабой, елi сыр з казiнага малака, якiм пачаставала добрая Эльфрыда.

Эльфрыда — маленькая, тоўсценькая бабулька — жыла тут зусiм адна. Яна жыла тым, што трымала коз. Быў у яе i шэры кот для кампанii.

— Дзякуй богу, што не жыву я за сцяной, — казала бабуля.

Яна многiх ведала ў Далiне Дзiкай Ружы i ўсё распытвала, цi жывыя яны, яе знаёмыя, i Джанатан расказваў ёй навiны. Яму цяжка было гаварыць, таму што навiны былi невясёлыя i вельмi засмучалi бабульку.

— Ох, цяжка жывецца людзям у Далiне Дзiкай Ружы, — уздыхнула Эльфрыда. Няхай будзе пракляты Тэнджыл, няхай будзе праклята Катла!.. Усё б было добра, калi б у яго не было Катлы.

Яна закрыла твар фартухом, i мне здалося, што яна плача.

Я не мог глядзець на ўсё гэта i пайшоў пашукаць сунiцы. Хто такая Катла? Дзе жыве Катла? Калi мне раскажуць пра гэта?

Гарачынёй мы нарэшце дабралiся да ракi. Сонца, як вогненны шар, ззяла на небе, а вада пералiвалася, як тысяча маленькiх сонцаў. Мы стаялi на высокiм стромым беразе, а ўнiзе пад намi вiравала рака. Якое гэта было вiдовiшча! Рака iмчалася да вадаспада Карма так, што ажно пенiлася ў вадаваротах. З усёй сiлай яна iмкнулася да вадаспада, i мы ўжо на адлегласцi чулi яго раскаты.

Нам хацелася спусцiцца ўнiз, каб адчуць прахалоду. Грым i Ф'ялар напiлiся ў лесе з ручая, а нам хацелася пакупацца, i мы пабеглi ўнiз з крутога схiлу, па дарозе сцягваючы з сябе адзенне. На беразе ракi густа рос лазняк, над вадою раскiнула свае галiны тоўстая вярба. Мы ўзлезлi на дрэва, i Джанатан паказаў мне, як, трымаючыся за галiны, апусцiцца ў ваду.

— Ды глядзi ж, трымайся, не адпускай галiну, — папярэдзiў ён. — А то хутка апынешся ў вадаспадзе Карма!

I я моцна трымаўся, ажно пальцы пабялелi. I доўга цялёпкаўся на сваёй галiне, а iмклiвая плынь абмывала мяне. Нiколi раней у мяне не было такога небяспечнага, але ж i такога цiкавага купання.

Потым з дапамогай Джанатана я вылез на ствол, i мы з iм сядзелi на вярбе, нiбы ў зялёным будане, якi гайдаўся над вадой. Пад намi iмчалася i пенiлася вада, вабячы нас зноў. Збоку рака не здавалася асаблiва небяспечнай, але дастаткова было апусцiць у яе палец, адзiн толькi палец, каб адчуць сiлу яе iмклiвай плынi.

Мы сядзелi на дрэве, i я паглядзеў угору на схiл. I чаго зусiм не чакаў я ўбачыў коннiкаў з коп'ямi! Гэта былi салдаты Тэнджыла... Яны скакалi на конях, але мы нiчога не чулi з-за шуму вады.

Джанатан убачыў iх таксама, але я не заўважыў, каб ён спалохаўся. Мы цiха сядзелi, чакаючы, што яны праедуць мiма. Але яны не праехалi мiма. Яны спынiлiся i саскочылi з коней, як быццам хацелi адпачыць.

— Джанатан, цi не цябе яны шукаюць? — у трывозе запытаўся я.

— Не, — адказаў ён. — З Карманьякi яны едуць у Далiну Дзiкай Ружы. Ля вадаспада Карма ёсць падвесны мост, i Тэнджыл пасылае сваiх салдат па гэтай дарозе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.