Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Астрыд Ліндгрэн - Браты Львiнае Сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Браты Львiнае Сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Браты Львiнае Сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я збiраюся расказаць вам пра майго брата. Мой брат, Джанатан Львiнае Сэрца, i ёсць той самы чалавек, пра якога я хачу расказаць вам. Я думаю, што гэта амаль сага, цi, хутчэй за ўсё, як маленькая гiсторыя з прывiдамi, i тым не менш, кожнае яе слова — праўда, хаця Джанатан i я, магчыма, адзiныя людзi, хто ведае пра гэта.

Браты Львiнае Сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Браты Львiнае Сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калi б воўк i з'явiўся тут, то яму давялося б прайсцi тым жа шляхам, як i нам, уздоўж прорвы па гэтай праклятай сцяжыне. Але яны не настолькi лоўкiя.

Потым я ўбачыў сапраўды штосьцi цiкавае. Проста ў гары была глыбокая шчылiна, дакладней, пячора, над якой агромнiстыя камянi ўтваралi дах. Вось дзе можна будзе спакойна адпачыць.

Хтосьцi ўжо спыняўся тут да мяне, бо на зямлi засталiся рэшткi ад вогнiшча. Мне хацелася распалiць агонь, але ўжо не было сiлы. Адзiнае, на што я быў здольны, гэта спаць. Я ўзяў Ф'ялара за павады i ўвёў у пячору. Яна была глыбокая, i я сказаў Ф'ялару:

— Заходзь, заходзь... Тут хопiць месца i для пятнаццацi такiх, як ты. Ф'ялар у адказ цiха заржаў: магчыма, ён засумаваў па сваёй стайнi. Я папрасiў у яго прабачэння за тое, што ўцягнуў у гэта непрыемнае падарожжа, даў яму аўса i пажадаў добрай ночы. А сам загарнуўся ў коўдру, лёг у самы дальнi вугал пячоры з жаданнем хутчэй заснуць, каб чаго-небудзь не напалохацца яшчэ раз.

Не ведаю, цi доўга я спаў, але раптам адчуў, што прачнуўся i сеў, бо ля ўвахода ў пячору чулiся галасы, фырканне коней.

Гэтага было дастаткова. Жах ахапiў мяне зноў. Хто ведае, можа, гэтыя людзi яшчэ больш небяспечныя, чым ваўкi?

— Заганiце коней у пячору, i ў нас будзе вальней, — пачуў я, i неўзабаве ў пячоры паявiлася пара коней. Убачыўшы Ф'ялара, яны заржалi, Ф'ялар заржаў у адказ. Потым конi суцiшылiся, пэўна, пасябравалi ў цемнаце. Людзi звонку, вiдаць, не зразумелi, што ржаў староннi конь, i спакойна размаўлялi.

Чаго яны з'явiлiся тут? Хто гэтыя людзi? Што iм трэба высока ў гарах ды яшчэ ўначы? Я быў так напалоханы, што ў мяне зуб на зуб не трапляў. Мне захацелася быць адсюль як мага далей. Але я быў тут. I са мной зусiм побач знаходзiлiся людзi, якiя маглi быць i сябрамi, i ворагамi, i мне неабходна было высветлiць, хто яны, як бы напалоханы я нi быў. Я асцярожна папоўз на галасы. Месяц свяцiў якраз над уваходам у пячору i крыху асвятляў тое месца, дзе я хаваўся. Павольна прасоўваючыся наперад, я iмкнуўся трымацца ў цемрыве.

Перад кучай ламачча, спрабуючы распалiць вогнiшча, сядзелi два чалавекi ў чорных шлемах, грубыя твары якiх асвятляў месяц. Упершыню я ўбачыў салдат Тэнджыла, i я ведаў, што гэта менавiта яны, жорсткiя, бессардэчныя людзi, якiя служаць Тэнджылу, каб знiшчыць зялёныя далiны Наджыялы. Я не хацеў трапляць iм у рукi. Няхай лепш парве мяне воўк.

Размаўлялi яны цiха, але ў цемрыве я падпоўз даволi блiзка да iх i чуў кожнае слова. Было падобна, што яны на кагосьцi злавалi, бо адзiн з iх з пагрозай сказаў: "Я адрэжу яму вушы, калi ён зноў не прыйдзе своечасова!" "Так, яго трэба правучыць, — абазваўся другi. — Мы павiнны сядзець тут дарэмна ноч за ноччу. Тады якая ад яго карысць? Забiваць паштовых галубоў? Гэта нядрэнна, але Тэнджыл жадаў бы большага. Ён жадаў бы кiнуць Сафiю ў Катлiну пячору, дык калi гэты чалавек не пасобiць узяць яе, то яму будзе дрэнна".

I тут я зразумеў, што чалавек, пра якога яны гавораць i якога яны чакаюць, — не хто iншы, як Губерт.

"Не хвалюйцеся, — падумаў я, — набярыцеся цярпення, пакуль ён злупiць з ваўка шкуру. Ён хутка з'явiцца тут — чалавек, якi дапаможа вам узяць Сафiю".

Я гарэў ад сораму. Мне было сорамна, што ў нас, у Вiшнёвай Далiне, быў здраднiк. Дзiўна, але я хацеў, каб ён прыйшоў, тады ў мяне быў бы доказ. Адна справа — падазраваць каго-небудзь i зусiм iншая — пераканана сказаць Сафii: "Гэта — Губерт. Пазбаўся ад яго, iнакш i табе, i Вiшнёвай Далiне прыйдзе канец".

Страшна было чакаць яго. Здраднiк — гэта штосьцi жахлiвае. Я адчуваў гэта ўсiм сваiм целам. Я амаль перастаў баяцца людзей ля вогнiшча ад таго, што хутка ўбачу, як з-за скалы на сцяжынку выходзiць здраднiк. Мяне агарнуў жах, што хутка ўбачу здраднiка, i ў той жа час да болю ў вачах глядзеў на тое месца, адкуль ён павiнен паявiцца.

Тыя двое ля вогнiшча глядзелi ў той бок, яны таксама ведалi, адкуль ён павiнен з'явiцца, але нiхто з нас не ведаў — калi.

Мы чакалi. Яны чакалi ля вогнiшча, а я — у сваiм сховiшчы. Ужо i месяц не асвятляў уваход у пячору, а час, здавалася, застыў на месцы. Нiчога не адбывалася, мы проста чакалi, ажно мне захацелася ў нейкi момант скочыць i закрычаць, каб пакласцi ўсяму канец. Здавалася, што ўсё чакае: месяц, горы вакол, як быццам уся месячная ноч стаiла дыханне, чакала здраднiка. Нарэшце ён паявiўся. Па сцяжынцы, залiтай месячным святлом, здаля наблiжаўся коннiк. Ён ехаў менавiта з таго боку, адкуль яго чакалi. Убачыўшы яго, я закалацiўся ўсiм целам: "Губерт, як ты мог..."

У мяне ажно пачалi вочы балець ад доўгага ўзiрання, i я заплюшчыў iх. А магчыма, я заплюшчыўся, каб нiчога не бачыць. Так доўга чакаў гэтага недавярка, а цяпер, калi ён прыйшоў, я адчуў, што проста не магу глядзець на яго. Я заплюшчыў вочы i толькi па стуку капытоў разумеў, што ён наблiжаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Браты Львiнае Сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Астрыд Ліндгрэн
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Браты Львiнае Сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.