Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як за аб'ектам для доследаў? Ці штось іншае?

І доктар Савіч не паспеў мне адказаць, таму што пачуўся голас пілота-робата, які папярэджваў што хутка мы стартуем і ўсім трэба пагружацца ў кароткі сон...

А неўзабаве мы ўсе зразумелі, што Лору ўзялі на свой карабель дарэмна. Яна слабела на вачах, не магла ні піць, ні есці, адно: ляжала. Было бачна, што да Зямлі Лора не даляціць.

— Яна ўвесь час паўтарае адно і тое ж: «Я хачу спаць, я хачу спаць», але заснуць ніяк не можа, — казаў мне доктар Савіч, калі аднойчы мы сустрэліся ў цэнтральным холе карабля. — І вось што я думаю, Сымон. Хтосьці падарыў жыхарам Зямлі-2 несмяротнасць і такім чынам закансерваваў іх. Яны могуць жыць толькі ў межах гэтай сваёй планеты, паколькі сілкуюцца ад яе ядра. Мы бачылі, у іх ёсць касмічныя караблі, яны ж копія нашага развіцця, розум ім дазволіў дасягнуць гэтага. Але варта ім толькі адправіцца ў нейкае касмічнае падарожжа, і яно аказваецца для іх незваротным. Жыццёвыя сілы пакідаюць іх, як толькі яны аддаляюцца ад сваёй планеты.

— Значыцца, тыя... Ну-у, нашы клоны, нашы двайнікі, за каго прымалі нас, маглі адправіцца на нашу Зямлю, але не даляцелі да яе, і наўрад ці вернуцца на Зямлю-2.

— Атрымліваецца, што не вернуцца, — і ў голасе доктара Савіча чулася горыч. — У іх ёсць несмяротнасць, Сымон, але няма шляху ў іншыя светы. Яны — дзеці адной планеты, адно цэлае з ёю.

І тут у хол зазірнула псіхолаг Галя.

— Доктар Савіч, Лора нарэшце заснула, — і цяжка было зразумець, сказала яна гэта з радасцю ці са смуткам. А вось доктар змяніўся ў твары:

— Баюся, што не заснула, а памерла, — ён не хаваў роспачы. — Мы ўжо дастаткова аддаліліся ад Зямлі-2. Энергія яе ядра перастала сілкаваць Лору.

І ён не памыліўся. Цела Лоры мы паклалі ў герметычную капсулу і пахавалі ў адкрытым космасе. За ўвесь час нашых падарожжаў такое здарылася ўпершыню, і мы чамусьці пасля гэтага стараліся не выходзіць са сваіх адсекаў, быццам адчувалі нейкую віну перад Лорай. І толькі ўжо калі падляталі да Зямлі, мяне і доктара Савіча выклікаў да сябе ў адсек Антон.

— У мяне ўжо было некалькі сеансаў сувязі з Асацыяцыяй, — сказаў ён. — Я паведаміў, што мы знайшлі і наведалі Зямлю-2, планету — копію нашай Зямлі.

— І што?

— Мне не паверылі. Запатрабавалі выкласці доказы, як гэта звычайна ў нас бывае: расліны, жывёліны, грунт, камяні ці што іншае. Любая інфармацыя, а тым больш сенсацыйная, патрабуе доказаў.

— Гэтым доказам магла б быць Лора — дзяўчына з сузор'я Дзевы, — сказаў доктар Савіч. — У прынцыпе, я і гэты варыянт пракручваў.

І тут я ўспомніў пра мяшэчак з рачным пяском, пра што і сказаў маўляў, цяпер у мяне два мяшэчкі. Пясок з таго, які я ўзяў у кватэры на Зямлі-2, можна даследаваць. Раптам там ёсць нейкія мікраарганізмы, якіх няма на нашай Зямлі.

— Не-е, гэта не доказ, — сказаў Антон. — Ты жартуеш? Мяшэчак з пяском! Ды з нас проста пасмяюцца...

Вырашылі, што па прылёце на Зямлю асабліва не будзем распаўсюджвацца пра гэтае наша падарожжа. Тое, што мы былі на Зямлі-копіі вялікай неверагоднасцю здавалася ўжо і нам самім. А сапраўдная Зямля, якую Лора назвала першаасновай, тым часам набліжалася... І вось ужо мы ўсе прыніклі да галаўнога ілюмінатара, і калі ўжо гатовы былі сысці на паверхню на касмадроме за Раўбічамі, Арцём на хвілінку затрымаў мяне ў адсеку:

— Дзядзька Сымон, вазьмі... Я гэта знайшоў пасля таго, як Лору паклалі ў капсулу, — і ён працягнуў мне маленькі крышталік, цьмяна-ліловую пацерку... «Вось ён, доказ, што мы былі ў сузор'і Дзевы на Зямлі-2», — мільганула думка, і тут жа я адагнаў яе. Які дзівак мог паверыць, што маленечкая пацерка магла быць рухавіком вечнага жыцця! І я проста паклаў яе сабе ў кішэню, але ўсё ж паказаў яе доктару Савічу. Але гэта было ўжо значна пазней, калі мы развіталіся з усімі членамі экіпажа, зразумела, і з Арцёмам. Я дазволіў яму ўзяць з сабою Ням-Няма і паабяцаў, што абавязкова з ім звяжуся пасля чарговага палёту ў космас. Мне чамусьці не надта хацелася ехаць дамоў у сваю кватэру на Паўднёвым Захадзе, яшчэ помнілася кватэра на Зямлі-2, і доктар Савіч прапанаваў:

— Табе трэба прывыкнуць зноў да Зямлі ў нейкім нейтральным месцы. Я запрашаю цябе да сябе, на сваю сядзібу. Адпачнеш тыдзень-другі. Рыбку паловім, недалёка азярцо ёсць...

Я пагадзіўся. Узялі таксі і выйшлі з яго, трошкі не даехаўшы да доктаравай сядзібы. Вырашылі прайсціся лугам, каб як след адчуць, якое яно сапраўднае зямное паветра. Вось там я і паказаў доктару Савічу тую пацерку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x