Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Раіса Баравікова - Казкі астранаўта - касмічныя падарожжы беларусаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай — вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, даўно палюбіліся юным чытачам. I вось — чарговая кніга казак, напісаная ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна ж, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала спалучае поўны нечаканасцей свет чужых планет з блізкім і родным светам нашай планеты, дзе, зразумела, самыя прыгожыя і добрыя пачуцці звернуты да Беларусі.

Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У вас была нейкая справа да мяне?

— Прусакоў санслужбы труцілі, — і раптам ён адвёў вочы, штосьці занепакоіла яго. Узмахнуў кульбаю, нешта мармытнуў і заспяшаўся ў пад'езд дома.

— Ты чымсьці напалохаў яго, — сказаў доктар Савіч. А я ўжо здагадаўся, ужо ведаў чым. Сусед не пабачыў у маіх вачах ліловага ззяння. Пра гэта я зараз жа і сказаў:

— Ён здагадаўся, што я не яго сусед. Што я нехта іншы, падобны да яго суседа. Значыцца, і ён сам нехта іншы з абліччам майго суседа. У яго ліловыя зрэнкі, у нас не такія.

— Кінь, Сымон, — засмяяўся Антон. — Стары чалавек, кепска бачыць. Лінзы ў яго ліловага колеру.

— Не-е, не лінзы! У той дзяўчыны, з якою я размаўляў ля касмадрома, таксама было ліловае ззянне ў вачах. І ў яе ліловыя лінзы?

— Не спрачайцеся, — паспрабаваў супакоіць нас доктар Савіч, — зараз зойдзем у кватэру, я патэлефаную Лоры і, магчыма, мы хутка нешта высветлім.

— А што высвятляць? Ну можа быць планета — копія Зямлі, я дапускаю! Ландшафт падобны, атмасфера, магнітнае поле і ўсё такое... А тут! Арцём, ты размаўляў са сваёй маці па хатнім нумары тэлефона. Я сустрэў суседа, з якім гадоў дваццаць жыву дзверы ў дзверы, але... У яго ніколі раней не было ліловага бляску ў вачах! Дык гэта — Зямля ці не Зямля, скажыце мне?

Апошнія словы я выгукнуў вельмі моцна. Дзяўчынка, што збягала па лесвіцы, нават азірнулася.

— І ў яе ліловасць у вачах, — прашаптаў Арцём.

А я ўжо адчыняў дзверы ў кватэру і першае, на што звярнуў увагу, калі зайшлі ў гасцёўню, быў мяшэчак з рачным пяском, які ляжаў на стале. Так, гэта была мая кватэра!

— Сядайце, хто куды... Размяшчайцеся. Я абяцаў вас пакарміць грыбкамі.

— Не цяпер, потым грыбкі, — сказаў Антон і сеў на канапу, позіркам запрашаючы садзіцца Арцёма і доктара Савіча. — Давайце, спачатку прыкінем, што мы маем.

— Ты прыкідвай, — сказаў доктар Савіч, а я прайду ў другі пакой, пазваню Лоры, — і запытаўся ў мяне: — Яе можна сюды запрасіць?

Я згодна кіўнуў і сеў побач з Антонам.

— Дык што ты сабраўся прыкідваць?

— Раскладзём усё, што называецца, па палічках... Планета, куды мы ляцелі, сапраўды аказалася копіяй Зямлі. Вось мы сыходзім з карабля, і бортмеханік, які завіхаецца ля зоркалёта Грынчука, крычыць нам: «З вяртаннем!» Ён нас пазнаў, а мы ж упершыню на гэтай планеце. Значыцца...

— Правільна мысліш, камандзір, — у гасцёўню вярнуўся доктар Савіч. — Значыцца, да нас тут нехта быў падобны да мяне, да цябе, Антон, да Сымона... Іншымі словамі, жылі нашы двайнікі.

— Што ж атрымліваецца? — запытаўся я. — Мы пакідалі сваю Зямлю, а яны, нашы двайнікі, пакінулі гэтую планету. Мы цяпер тут, а яны, магчыма, там... у нас на Зямлі. І іх гэтаксама хтосьці прымае за нас, як тут нас — за іх!

— Вы забыліся пра ліловае ззянне ў вачах, — сказаў Арцём. — Па гэтым ззянні на Зямлі здагадаюцца, што гэта не мы.

— А яго можна і не заўважыць, — запярэчыў доктар Савіч. — Тая ж дзяўчына ля касмадрома не заўважыла, што ў Сымона самыя звычайныя зямныя вочы. Ва ўсякім выпадку, ніяк не адрэагавала на адсутнасць ліловасці ў іх.

— Ды яна не глядзела мне ў вочы, яна ўжо сядзела ў таксі і навошта ёй было мяне разглядваць! — сказаў я і тут жа ўспомніў. — Чакайце, чакайце... Яна мне сказала: «Са шчаслівым прызямленнем!» Тады атрымліваецца, што і гэтая чужая планета называецца Зямля. А як жа можа такое быць? Нейкая няўвязка атрымліваецца! І тут пачуўся званок у дзверы.

— Я адчыню, — сказаў доктар Савіч. — Гэта — Лора.

Я таксама падняўся з канапы, пайшоў насустрач дзяўчыне... Яна ўжо зайшла ў гасцёўню. Доктар Савіч прапусціў яе паперад сябе і цяпер неяк прыглушана звярнуўся да нас:

— Знаёмцеся — мая знаёмая Лора.

Лора мела даволі прыемную знешнасць і гэтак жа прыемна пасміхнулася. Ліловае ззянне ў яе вачах я ўжо ўспрыняў як належнае. А яна тым часам пераводзіла ўважлівы позірк з мяне на Антона, з Антона на Арцёма... Утварылася напружаная паўза. Яе парушыла Лора.

— Вы — не зямляне, — сказала яна. І гэтыя яе словы былі для нас раўназначнымі выбуху.

— Як гэта не зямляне?! — ускочыў з канапы Антон. — Мы прыляцелі з Зямлі... З Беларусі! Зямля — наша планета. Яна існуе мільёны і мільёны гадоў.

— Я веру... Напэўна, гэтак яно і ёсць. — Лора працягвала ўважліва разглядваць нас. — Гэта — таксама Беларусь! Таксама — Зямля! Зямля-2... Клон вашай Зямлі. І мы ўсе, хто жыве тут на ёй, таксама клоны. Вашы клоны. У нас ваша ДНК. — Лора зрабіла паўзу, задумалася. — Праўда, я пра ўсё гэта ведаю вельмі цьмяна, на ўзроўні чутак. Ва ўсякім выпадку такой гіпотэзы прытрымліваюцца многія і многія нашы вучоныя. Калі ім верыць, дык ваша чалавецтва і наша існуюць паралельна мільёны і мільёны гадоў. І ў нас аднолькавая эвалюцыя, ідэнтычнае развіццё... Вы — гэта мы, мы — гэта вы! Нас розніць толькі адно...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x