Пятро Васючэнка - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Васючэнка - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Раскірэка чортава, недавярак гэты! Рэпу павырываў, каб яму зубы павырывала! Зжэр усю чыста, каб ён не выдыхаў, каб яна табе калом у горле стала, каб яна табе бокам вылезла, каб жыватом качаўся! Ані дзялянкі не пакінуў, усю з'еў, каб табе моль галаву аб'ела, каб цябе свінні елі, каб ты зямлю грыз! Нажэрся ды паляцеў, каб над табою крумкачы лёталі. Яшчэ й свішча, каб ты кроўю свіснуў, каб праз твае вушывецер свістаў!

Але што таму нелюдзю хай сабе й страшныя праклёны? Рабіць няма чаго, трэба ісці ваяваць Цмока паганага, іначай рады няма. Не будзе ані рэпы, ані нявест. Пан Заблоцкі бярэ сваю качаргу, пан Кубліцкі — чапялу, ды выпраўляюцца ў дарогу.

Вось на калінавым мосце, што праз рэчку Парэчку, ляжыць нейкая завала, бы капа гною, ды храпе. Загарадзіла, бач, дарогу.

— Прэч з дарогі! — халяруе пан Заблоцкі. — Не бачыш — шляхта йдзе з лютым Цмокам змагацца.

Тут гара варушыцца, выцягвае тры шыі, лупае шасцю вачыма, і паны цямяць, што перад імі сам Цмок. Уга, якое страшыдла. Сядзіць, наладаванае рэпаю, дый думае, дзе б якой паненкай закусіць. От жа мярзотнік. Ну, пачакай, зараз шляхта дасць табе дыхту, дажджэшся, страшнік.

Пан ды пан Заблоцкі нейкі час стаяць у нерашучасці, адно дзівяцца: ну ж і страхотная праява, авохці! Уссела проста на дарозе, дзе людзі паспалітыя ходзяць ды ездзяць. Але ж і заядацца з ім неяк не выпадае, усё-такі разам выседжвалі з яйка, значыцца, ёсць у гэным стварэнні нешта панскае. Пан Кубліцкі будзе яму казаць гэтак далікатна:

— Сыдзіце, проша пана, тут няможна!

А гэтае страшноцце на лагодныя словы й не шманае, ані. Адно чэрава пагладжвае, нячысты дух. Прыкінуўся, што на адно вока глухаваты, на адно вуха слепаваты. Пан Кубліцкі пачынае яго ўшчуваць, згадваючы закон:

— Гэтак, як пан Цмок робіць, рабіць няможна. Нельга есці чужую рэпу ды ясных паненак, і ў статуце гэтак запісана... На гэта Цмок лена адказвае:

— Ваш сабачы статут не для мяне, бо ў мяне іншаземны пашпарт.

Ды зноў храпе, ажно мост пад ім, гадам, трасецца.

Пан Заблоцкі, гэта ж такі гарачы. Ён жартаў не любіць. Ён натапырвае вусы, ссоўвае бровы ды рыкае грамавым голасам:

— Прэч з дарогі, галгане!!!

Але Цмока не надта выпужаеш, ён ужо пужаны. Засквярыў, засіпеў, бы гадзіна падкалодная:

— Маўчаць, пакуль зубы тырчаць! Ды як свісне!

Пасля таго свісту ў паноў пачынаюць дробненька калаціцца калені ды цакатаць зубы. Даволі паспешна яны адступаюць за пагорак ды займаюць абарончую пазіцыю ў вербалозе. Тут яны зноў смелыя.

— На двабой, — кажа пан Заблоцкі, — хама, памаўзліўца выклікаю! Шукайма секундантаў.

— Які з гэтакім двабой? — сумняваецца пан Кубліцкі. — Ён мо й не ведае, з якога канца за зброю брацца. Зусім не шляхетная натура. Тым часам да ракі спускаецца з вёдрамі бабка Параска. Паны крычаць, паказваюць ёй на мігах: не хадзі, бабка, бо наложыш галавою, там жа гэтая заваль ляжыць. Бабулька аднак смела набліжаецца да Цмока, а той касавурыцца на Параску, але не спяшаецца яе глытаць, не панаравіў яе, ці што.

— Авой, якое паскудства, — дзівіцца бабуля. — А вы б яму, хлопчыкі, у пысу, у пысу! Чаго ён тут разлёгся?

Паны не разумеюць.

— Ну, гэта самае, па зрапачах яму, — раіць бабка Параска.

— Як гэта — па храпачах? — зноў не цямяць паны.

— А во гэтак, — паказвае бабулька. Ды пачынае каромыслам поркаць у Цмокаў карак. Паны бачаць, што бабка не баіцца, — і спяшаюцца на дапамогу, адзін з качаргою, другі з чапялой. Утрох добра такі надавалі Цмоку ў каршэнь, сапхнулі з моста. Той раве немым голасам, падскоквае да нябёсаў ды дае драла, плачучы. Ляціць у пракаветную пушчу да сваёй матулі, Куры Шчабятуры, ды пачынае ёй жаліцца на всаю гаротную долю.

— Пакрыўділі цябе гэтыя здаровыя бамбізы, суцяшае яго Кура Шчабятура. Ну, не плач, дзіцятка. Хадзі да мамкі пад крыльца.

Паны доўга радуюцца з нагоды перамогі, вяртаюцца да сваёй хаціны ды ладзяць вялікі баль. На той баль запрашаюць адбароненых ад Цмока паненак дый бабку Параску таксама. Пан Кубліцкі просіць яе пайсці да іх у ахмістрыні, але бабка Параска адмаўляецца.

— А хто дзеда будзе глядзець? — кажа. — Вы ўжо выбачайце, паночкі, я загасцявалася, трэ бегчы дахаты. Баюся, каб дзед не стаў бурчаць.

Вось дык дзіва — Цмока не спужалася, а дзеда баіцца!

ПАСЛЯСЛОЎЕ

Вось я распавёў вам пра неверагодныя прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага. Казаў, як было, не маніў, ані. Каб я надумаўся прылгаць, дык прыдумаў бы ў гэтай аповесці іншы канчатак. Я б напісаў, што паны перавыхаваліся, развіталіся са сваім шляхецтвам ды ўступілі ў калгас. Вядома, бывае і такое, свет вялікі. Але мае паны засталіся тымі, што й былі, адно што пыхі ў іх крыху паменела, ды сёе-тое рукамі рабіць наўчыліся. А без іх, гэткіх шалапутаў, сумна сталася б, хіба не праўда?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x