• Пожаловаться

Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Пятро Васючэнка Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)

Пятро Васючэнка: другие книги автора


Кто написал Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта не курыная справа, — фанабэрыцца пан Заблоцкі. — Было б яйка, а мы ўжо памяркуем самі, што з ім рабіць. Аграмаднае было гэтае яйка, далібог, са стог вышынёю. Хапіла клопату панам, пакуль па чарзе наседжвалі яго сваімі шырокімі азадкамі. Але вось у яйку нешта грукоча, нешта стукоча, як у малатарні, асыпаецца шалупінне — і перад панамі з'яўляецца куранятка. Няможна апісаць, што гэта быў за страхапуд. Гара гарою, наперадзе бычыныя рогі і свінячы лыч, назаду хвост, як у пеўня. Яно рохкае немым голасам, тады лопае скрыдламі — і паны валяцца на зямлю як падкошаныя. А пачвара з жудасным рохканнем прастуе на сарака лапах да лесу, ажно зямля за ёю курыцца.

З тае пары за рэчкай Парэчкай у пракаветнай пушчы завёўся страшэнны звер. Днём ён хаваецца ў нетрах, а ўвечары падкрадаецца да чалавечага жытла, душыць сабак, свінні, каровы. А як у небе поўня, дык рохкае на ўсю ваколіцу, і ад таго рохкання ў людзей валасы шапку падымаюць. Ну й пачвары ж вырастаюць ад чалавечае зайздрасці ды прагавітасці. Тфу!

У ЗАРОБКІ

Вядома, голад не свой брат, як засмокча, дык забудзешся і на ляноту, і на панскую пыху. Вось паны Кубліцкі ды Заблоцкі збіраюцца ў заробкі. Ды не куды-небудзь, а да самога пана Кіндзюшкі. У пана Кіндзюшкі была вялікая гаспадарка, але ён не меў часу нават палічыць свой скарб, бо быў дзівак: вечна сядзеў на гарышчы ды глядзеў праз падзорную трубу на зоркі і Месяц.

— Няма ў мяне чыстай работы, — кажа ён панам Кубліцкаму ды Заблоцкаму. — Ёсць адно — мужыцкая праца: гной растрасаць або свінні пасвіць. Выбірайце.

Пачухаліся паны ды вырашылі: свінні пасвіць. Усё-ткі нешта роднае, жывое. Але свінні не зважаюць на шляхетнасць сваіх пастухоў і разбягаюцца па лясах, хаваюцца ў пушчы, у звярыных норах, пад карчамі. Узяць бы добрага трына ды павыпорваць іх адтуль, сагнаць у гурт, але ў паноў не хапае на тое спрыту. Тым часам свінні жыруюць на лясным харчы — жалудах ды карэньчыках — і памалу дзічэюць, абрастаюць шчаціннем. Яно б усё нічога, але вось неба зацягваецца хмарамі, і пан Кіндзюшка мусіць адарвацца ад падзорнай трубы і зірнуць на зямлю.

— А дзе ж свінні? — пытаецца.

— У лесе, дзе ж ім яшчэ быць, — даволі дзёрзка адказвае пан Заблоцкі.

— Хай свінкі пагуляюць, — лісліва падхоплівае пан Кубліцкі. — На лясных жалудох яны вунь якія павырасталі. А ўвосень можна будзе распачаць паляванне на дзікоў.

Пан Кіндзюшка на тое нічога не адказвае, вяртаецца да свае трубы. Былі б перад ім мужыкі, дык загадаў бы адперыць іх бізунамі на стайні. А з гжтых што возьмеш?

— Ідзіце каровы пасвіць, — адно буркнуў ён.

Каровы не свінні, яны ў карчы не палезуць, але з імі клопатна, толькі глядзі, каб не зайшлі ў агарод. Паны ж распачынаюць спрэчку — у каго род старэйшы. Каровы тым часам залазяць у грады і трушчаць усё чыста — моркву, рэпу, гуркі. Але ім і гэтага мала — выбіраюцца з гарода і брыдуць да самага сіняга мора, а там лезуць проста ў ваду, шукаючы марской капусты. А з мора іх ужо й калом не выб'еш, дарэмна паны Кубліцкі ды Заблоцкі бегаюць па беразе ды ўпрошваюць:

— Сюды, кароўкі, сюды, даражэнькія!

Але каровы не слухаюцца. Спадабалася ім у моры жыць, ну што з імі зробіш.

— Дзе мае каровы? — аднойчы пытаецца пан Кіндзюшка.

— У моры, дзе ж ім быць, — адказвае пан Заблоцкі.

— Што за лухта! — не верыць пан Кіндзюшка. — Не могуць каровы жыць у моры.

— Чаму не могуць? — пярэчыць пан Кубліцкі. — Жывуць жа марскія каровы, вось і гэтыя неяк прызвычаіліся. А як добра цяпер будзе пану Кіндзюшку плаваць у госці да ангельскага караля! Будзе яму ў моры і сырадой, і смятанка. От жа хораша!

Пан Кіндзюшка ў адказ на тое кажа толькі «гм» і бярэцца за сваю трубу. А панам паказвае, каб ішлі пасвіць гусі. Гусь — птушка памяркоўная, трымаецца ў чарадзе. Але ж і за ёю патрэбен догляд. А паны адно сабе смокчуць люлькі ды спрачаюцца паміж сабою. Нарэшце гусям надакучваюць такія вартаўнікі, яны разам выпростваюць крылы ды ўздымаюцца ў паветра. Вышэй, вышэй, і вось ужо гусі хаваюцца паміж хмарамі, а паны, адвесіўшы губы, збянтэжана праводзяць іх вачыма.

Пан аглядае праз трубу Месяц, і раптам бачыць, што там, паміж каменняў ды кратэраў ходзяць ягоныя гусі. Тады пан Кіндзюшка не жартам злуецца і торкае панам пад нос тую трубу:

— Гэта хто?

— Няўжо гусі? — дзівіцца пан Кубліцкі. — Чаго іх на Месяц панесла, бедалажкаў? Там жа гола, пустаані травінкі. Агылі, агылі, злазьце з Месяца. Пагулялі, дый годзе.

Але тут у трубе, якраз перад вачыма пана Кубліцкага, з'яўляецца нешта накшталт вялізнае дулі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Наталля Кучмель: Імгненні
Імгненні
Наталля Кучмель
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.