• Пожаловаться

Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Пятро Васючэнка Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)

Пятро Васючэнка: другие книги автора


Кто написал Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спрытна брэшуць, каб іх качкі патапталі. Ну і хай сабе. Яно куды горай, калі не ў байках, а напраўду праліваецца чалавечая кроў.

ДЗЯЛЬБА

Неяк паны пагрызліся невядома з-за чаго.

— Хто дазволіў пану пляваць у маю попелку?! — халяруе пан Заблоцкі, страшна вырачыўшы вочы.

— Але ж я маўчаў, калі пан Заблоцкі адгрыз палову ад мае цыбуліны? — з пыхаю адказвае пан Кубліцкі.

— Дзяліцца! — грукае кулаком пан Кубліцкі. — Іначай жыцця не будзе.

Ну, а калі дзяліцца, дык па-шляхоцку — напалам клёцку. Раскідваюць хату, развальваюць печ, пералічваюць бёрны, абмацваюць кожную цагліну — усё напалам. Сякуць стол, лавы. Ледзьве не б'юцца з-за фамільных партрэтаў, нейкага маршалка пераразаюць ад вуха да вуха. Ад хаты застаецца гладкае, бы ток, месца. Што зробіш? Дзяльба. Тады бачаць, што падполле не падзеленае. Здавалася б, што ў ім? Мышы і тыя паўцякалі ў вёску шукаць лепшае долі, адно благенькае мышаня засталося. Але і на яго нацэльвае пан Заблоцкі зайздроснае вока.

— Мне тую частку, дзе галава.

Мышаня, паслухаўшы гэтыя словы, спрабуе абразуміць паноў:

— Ці, панове, блёкату аб'еліся? Я ж панам не лава і не печ. Мне ж, можа, таксама жыць хочацца.

Але паны, не даслухаўшы, пачынаюць мацаць вакол сябе — шукаць сякеру. Тады мышаня сігае ў норку, адтуль патаемным калідорам выбіраецца ў зарослы лебядою гародчык і бяжыць у вёску, дзе ў сялянскіх хатах ужо атабарыліся большыя браты і сёстры.

А паны доўга яшчэ сядзелі карчамі над падполлем — усё не маглі падзяліць мышынае норкі.

КІТ ВЕЛЯРЫБ

Нішчымніца такі выпхнула паноў у свет, і вось яны збіраюцца ў рыбу. Але такая загваздка, што з іх ніхто не хоча капаць чарвякоў. Пасля доўгае спрэчкі яны пачынаюць выдумляць абы-што, толькі б не пэцкаць белыя панскія рукі ў зямлі і гнаі. Пан Заблоцкі са злосцю будзе казаць:

— Ці ж рыба возьме ў губу гэтую брыду? Хіба што маляўка якая. А нам драбяза не патрэбна. Нам бы сама злавіць. Або кіта.

— А калі б на тых чарвякоў ды папырскаць адэкалонам, можа б, і нічога? — нясмела прапаноўвае пан Кубліцкі.

— Трасцы рабай! На шляхетную рыбу інакшая прынада патрэбна. Качка, парсюк, а яшчэ лепей бык. Самае тое, каб прынадзіць кіта.

— А дзе пан возьме такога кручка, каб начапіць на яго цэлага быка? — сумняваецца пан Кубліцкі.

— А навошта яго чапляць? Ён і так прывязаны вяроўкаю да кала. Вунь, каля рэчкі пасецца.

І вось паны выходзяць на бераг рэчкі Парэчкі і пачынаюць галёкаць на ўвесь свет:

— Пане Кіт, га, пане Кіт! Просім сюды!..

За трыдзевяць зямель плавае на моры-акіяне аграмадны Кіт Велярыб. Ён чуе лямант, які справілі паны, заходзіць з мора ў Нёман, з Нёмана — у рэчку Парэчку. Адсопшыся, пытаецца ў паноў:

— Чаго паны раскрычаліся?

— Няхай пан Кіт пакаштуе вунь таго быка, — паважна запрашае пан Кубліцкі. — Вунь пасецца на ўзлобку.

— А мы потым пана Кіта засмажым і з'ямо, — дадае пан Заблоцкі.

Кіт Велярыб выслухоўвае гэтыя прапановы, чорным вокам аглядае паноў і быка, запускае пад воблакі вадзяны струмень і дае адказ:

— Дык ведайце, што я не рыба, а, калі хочаце, звер. За пачастунак дзякуй, але такога мы, кіты, не ямо. Зубы не тыя. Ешце, панове, самі вашага быка. А мне б што-небудзь далікатнае, чарвячка альбо рыбку... вось такенькую... І Кіт паварочвае назад, да мора.

ЯЙКА АД КУРЫ ШЧАБЯТУРЫ

Брыдуць па дарозе паны Кубліцкі ды Заблоцкі. Маркотна ў іх на душы, бо ў жыватах пуста, як на таку. Сустракаецца ім Кура Шчабятура, вялікая пярэстая птушка.

— Чаго паны занудзіліся? — пытаецца. — Мо паны галодныя?

— Табе што за справа? — ганарліва мовіць пан Заблоцкі.

— Мне нічога, — кажа Кура, — але як паны хочуць есці, дык я знясу ім яйка...

— Што нам за наедак з твайго яйка, калі мы з панам Кубліцкім глытаем іх адразу цэлае рэшата, — пагардліва кажа пан Заблоцкі.

— Вось каб з яйка ды вывелася куранятка, — уторквае свае два шэлегі пан Кубліцкі.

— А што? Можна, каб вывелася. Бо я птушка заморская, яйкі не абы-якія нясу, — кажа Кура Шчабятура.

— А ў кураняці будуць усяго дзве ножкі? — трывожыцца пан Кубліцкі. — А ці можна, пані Кура, каб адразу чатыры нагі?

— Сорак, сорак, — сіпіць пан Заблоцкі. — Падавай нам кураня-сараканожку.

— Можна і гэта, — згаджаецца Кура. Але пану Заблоцкаму ніяк не ўладзіш.

— Каб і сала было на ім у далоню таўшчынёй! А ростам каб была з быка! Во!

— Добра, панове, — кажа Шчабятура. — Толькі я такую гаргару не бяруся наседжваць. Ужо самі, панове, як-небудзь старайцеся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Наталля Кучмель: Імгненні
Імгненні
Наталля Кучмель
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.