• Пожаловаться

Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Васючэнка: Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, категория: Детская проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Пятро Васючэнка Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)

Пятро Васючэнка: другие книги автора


Кто написал Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта яна нас юшкаю з жаб частаваць надумалася, — шэпча на вуха прыяцелю пан Кубліцкі.

— Не хочам юшкі! Іншае што прыдумай! — адгукаецца пан Заблоцкі.

Сядзіць дзеўцка Дрыпа і думае. Цікава, што ж ёй яшчэ стукне ў голаў?

ВАРГОЛЫ

Каля сажалкі гарыць вогнішча, бурліць вада ў чыгуне, а дзеўка Дрыпа паплылаў чыгуне рыбу лавіць. Паны ў чаканні вячэры пахаджваюць па беразе ды ад няма чаго рабіць згадваюць мінуўшчыну.

Першы кажа пан Заблоцкі, закаціўшы вочы:

— Што ні кажы, пане Кубліцкі, а жыў я добра — што клёцка ў масле качаўся. Не буду хваліцца, але ў маім маёнтку ўсё было лепшае, чым у іншых. А коні ў мяне былі такія, што сам князь Міргайла, зямля яму пухам, зайздросціў. Памятаю, быў у мяне жарабец — агонь, а не жарабец! Такі быў аграмадны, што ў стайню, бывала, не мог праціснуцца. Дык ён тады я-а-ак разгоніцца і ў дзірку пад дзвярыма — шусь!

— Дык, можа, гэта сабака быў, а не жарабец? — сумняваецца пан Кубліцкі.

— Ну, а калі й сабака, дык што з таго? — сярдуе пан Заблоцкі. — Мае сабакі былі самыя брахлівыя ў акрузе, а свінні мае былі самыя тлустыя, і вада ў маёй стулні была макрэйшая, чымсьці ў каго з суседзяў. А якая брычка ў мяне была — з чыстага золата, дарма што праіржэла крышачку. Бывала...

— Бывала, што і карова кукавала, а цяпер і зязюля не каркае, — уздыхае пан Кубліцкі. — Паслухай, пане Заблоцкі, што я распавяду. Я, вядома, нёе меў стайні ды псярні, затое выпісаў сабе з Парыжу адмысловага кухара. Той мусью гатаваў мне штодзень новую страву. Ужо што ён толькі не вымышляў, як толькі не круціўся, каб дагадзіць мне і маім гасцям!..

— Хвалілася кабыла, што на грэблі гаршкі пабіла, — не вельмі пачціва перапыняе суразмоўцу пан Заблоцкі. — Чулі мы пра панскае баляванне. Гэта, выпадкова, не пан Кубліцкі князя Міргайлу, зямля яму пухам, частаваў аўсом, а князевага каня — смажанымі качкамі?

Пан Кубліцкі адказвае пакрыўджаным голасам:

— Сорамна пану гэтак казаць. Хіба пан не ласаваўся ў мяне мядзведжаю шынкаю, калдунамі з зайчацінай, пірагамі з дзічынаю? Забыўся, як аплятаў булён, сальцясон, шампіньён, савіньён ды мільпардон? Яшчэ мой кухар гатаваў вужыную яешню, верашчаку з мышыных хвастоў, ціснуў чарвяковае масла, засмажваў цэлага каня і саліў на зіму апельсіны. Запякаў у тартах жывых жаўранкаў, каб яны выпырхвалі пад воплескі, стрэлы і віваты ў мой гонар. Мой кухар, бывала, возьме моху, лоху, чартапалоху ды ўсялякага іншага патроху, перамяшае з камарынымі лапкамі, палье зверху жабурыннем — і атрымоўваецца ўлюбёная салата пана Заблоцкага...

— Тфу! — вырываецца ў пана Заблоцкага.

— Чаго, пан, плюешся? Сам жа таптаў гэтую страву так, што за вушы не было як адцягнуць.

— Не кажы пра тое, — просіць пан Заблоцкі, — бо й цяпер у жываце бурчыць, як прыгадаю. Хутчэй бы дзеўка Дрыпа рыбы наварыла, бо ўжо страўнік на вузел завязваецца...

Панам ужо мроіцца каралеўская юшка, у якой боўтаюцца пузатыя ментузы, тлустыя келбы, ільсняныя сліжыкі, доўгія, бы пугі, вугры, зубастыя шчупакі, залацістыя карасі, паласатыя акуні, калючыя яршы, порсткія верхаводкі, лабастыя галаўні, пляскатыя ляшчы, здаравенныя самы, а дзеўкі Дрыпы ўсё няма.

Нарэшце яна паказваецца, спяваючы: «Сею я гурочкі...»

— Падавай вячэру! Падавай каралеўскую юшку! — кідаюцца да яе паны.

— Сёння, панове, юшкі не будзе, — нявесела кажа дзеўка Дрыпа. — Рыбу лавіць забаронена. Нераст у яе.

— А малако?

— Малака таксама не будзе.

— У каровы таксама нераст? — з'едліва пытаецца пан Кубліцкі.

— А вось і ніякі не нераст. Карова ў лес забрыла. Пэўна, нейкая фантазія ёй у голаў стрэліла. Адзіноты захацелася. А што, хіба нельга карове раз на год пабыць на самоце?

— А чым мы вячэраць будзем? — пытаюцца разгубленыя паны.

— А на вячэру ў нас, панове, сёння будуць варголы.

— Варголы? Хм... Ніколі не чуў пра такую страву... — чухае патыліцу пан Кубліцкі. — Мой кухар такога не гатаваў. Дык дзе ж тыя варголы?

— А вунь там, у чыгуне, — махнула рукоб дзеўка.

Паны падбягаюць да чыгуна, штурхаюцца, зазіраюць пад накрыўку — а там па-ранейшаму булькоча пустая вада.

— А дзе ж вячэра? — злуюцца паны.

— Гэта вячэра і ёсць... Паясцё, а тады можаце і ў карты пагуляць.

— З пустымі жыватамі — і за карты?! Ці ў цябе розуму замала?! — гневаюцца паны. — Ты ж казала пра нейкія варголы. Цягні іх сюды. Дзе яны?

— Дык вось жа, у чыгуне, — спакойна кажа дзеўка Дрыпа. — Паўзірайцеся. Адзін вар голы, больш нічога...

ЦАР МАКСІМІЛЯН

— Дажыліся: ані хлеба, ані табакі, прападаем, як сабакі, — сумна кажа пан Кубліцкі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Пасля Жыццё
Пасля Жыццё
Васіль Быкаў
Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Наталля Кучмель: Імгненні
Імгненні
Наталля Кучмель
Сакрат Яновіч: Самасей
Самасей
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.