Пятро Васючэнка - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Пятро Васючэнка - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У 2003 годзе ў выдавецтве Мастацкая літаратура пабачыла сьвет выданьне, якое без сумневу можна лічыць адной з самых цікавых зьяваў сучаснасьці. Жылі былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі аўтарства Пятра Васючэнкі — казачныя апавяданьні. Але не сьпяшайце адразу пераходзіць на іншую старонку, падманліва лічачы выданьне дзіцячым. Так дзеці, падлеткі, але, хіба, і дарослыя знойдуць у панах многія рысы, якія стануць блізкімі сучаснаму жыцьцю. Праз гратэскавую казачнасьць, аўтар зьвяртае ўвагу на заганы ды хібы, што ня будуць далёкімі для кожнага з нас, але асабліва сакавітая і прыемная мова тэксту заклікае выхопліваць цэлыя фразы на цытаты. Без сумневу выданьне ўжо стала, так бы мовіць, “гітом” літаратуры нашых часоў. Калі вы ня здолелі набыць выданьне, якое хутка зьнікала з паліцаў крамаў, выдатная магчымасьць у вас ёсьць. (З.К.)

Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зрэшты, і пасля вялікае бойкі з паганым Цмокам паны не раз траплялі ў розныя авантуры. Буду жывы-здаровы — распавяду. І пра тое, як пан Кубліцкі жаніцца надумаўся, а пан Заблоцкі хадзіў у сваты. Пра тое, як паны вандравалі вакол зямное кулі. Як яны здабывалі ў балоце закляты скарю, як сустрэліся з касмічным прыхаднем і як ладзілі баль у гонар высокага госця, тамтэйшага караля Гарбуза Васемнаццатага... Але гэта — наступным разам. А пакуль што канец. Як той казаў: дзве дзюркі ў носе — і сканчылося. Затым заставайцеся здаровы.

ГАСПАДАРКА ПАНОЎ КУБЛІЦКАГА ДЫ ЗАБЛОЦКАГА

Казачная аповесць

ПЕРАДМОВА

Ці чулі вы, шаноўныя чытачы, пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага?

Ці не тыя гэты паны, што на двух адны штаны; хто раней устае, той іх адзяе?

Вядома, чулі, адкажаце вы. Бо чыталі аповесць «Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», аўтар якой цяпер размаўляе з вамі. Ведаеце, што паны былі дужа ахвочыя да ежы; елі — што ў бяздонны мех тапталі. Дзіва што гаспадарка ў іх звялася на нішто. Гаёк, палеткі, паша, статкі, птаства — усё ляснула з-за непамернага панскага апетыту. Засталася на дваіх адна хацінка ды лапік зямлі пры ёй.

Але паны, як вы ведаеце, не вялікія былі ахвотнікі ў зямлі корпацца. Іх усё цягнула да розных авантураў. Вечна шукалі сабе гуза на галаву — дзіва што, шляхецкая ўрода! Яны і ў паход хадзілі, маючы адну стрэльбу на дваіх, пражаным гарохам па ворагах стралялі. Яйка з-пад Куры Шчабятуры наседжвалі, паганага Цмока ваявалі. Былі і ў заробках у знакамітага астранома пана Кіндзюшкі — марскіх кароў пасвілі, месяцовых гусей даглядалі.

Нарэшце ім гэтая мітрэнга збрыдла, захацелася спакою. А які спакой, калі ў хаце ды на надворку парадку няма? Была ў іх калісь служка, дзеўкай Дрыпай звалася. Яна карову мела, паноў сырадоем паіла, поліўку з мухамораў на вячэру ім варыла. Але што паробіш? Закахалася дзеўка Дрыпа ў нейкага цара Максіміляна ды пайшла ў прочкі — жаніха свайго шукаць. Ізноў засталіся паны адны. Калісьці адзінае рамяство іхняе было — шляхецкае: на вараным коніку скакаць, шаблячкай махаць, лютага ворага перамагаць ды яшчэ мёд-піва смактаць, кумпякі ды шынкі ўмінаць, паляваць, баляваць, з яснымі паненкамі амуры круціць. Але настаў час ліхі — ніхто за шляхецкае рамяство грошай не плаціць.

Давялося ім вучыцца іншаму рамяству. На пачатку не надта ў іх атрымоўвалася.

Пан Заблоцкі паспрабаваў быў сані майстраваць. Толькі пачаў полаз гнуць, як жардзіна саскочыла ды — бэнц! — проста пану ў лоб!

— Што гэта? — будзе пытацца, ачомаўшыся, пан Заблоцкі. — Дзе я быў? Венеру бачыў, Воза бачыў, Млечны Шлях бачыў, усе зоркі ў небе бачыў?

— Ды гэта ў пана з вачэй іскры пасыпаліся, — спакойна тлумачыць пан Кубліцкі.

Вух, як узлаваўся пан Заблоцкі, вух і папалаяўся! А пан Кубліцкі ціхенька рагатаў, назіраючы, як гуз на ілбе пана Заблоцкага мяняе колеры — з чырвонага сіні робіцца, зялёны, жоўты... Не гуз, а нейкі грыб вясёлкавы.

Але дарэмна пан Кубліцкі насміхаўся. Яму яшчэ меней у рамёствах пашэнціла, чымся пану дружбаку. Пан Кубліцкі надумаўся ганчарствам заняцца — гаршкі ды місы ляпіць на ганчарным коле. Але й тут непярэліўкі — першаму ж купцу не дагадзіў, што ў яго гаршчок набыў. Зазлаваў ён, што гаршчок дзіравы, дый разбіў яго аб пана Кубліцкага галаву. Тут ужо пан Заблоцкі рагатаў нема. А пан Кубліцкі, паглядзеўшы карагод зорны, загадаў падаць яму паперу і атрамант — скаргу пісаць станавому прыставу. Але падаць паперу й атрамант не было каму, дый, сказаць па праўдзе, не вадзіліся такія рэчы ў маёнтку ў паноў. Так справа й скончылася нічым.

Добра яшчэ, што тутэйшы гаспадар, Ахрэм Верацённік, нараіў панам рэпу сеяць. Балазе, у паноў яшчэ зямелькі валокі з паўтары засталося. А насенне ў бабкі Параскі здабылі. Тут ужо ім пашчасціла як мае быць — урадзіла рэпа. Звазілі яны ўраджай у Смургоні, прадалі, атрымалі прынажытку колькі талераў...

На гэтым я мог бы ўжо скончыць сваю показку, не пачаўшы яе як след. Можна было б збаяць, што паны купілі насення, ізноў пасадзілі рэпу, ізноў сабралі ўраджай, ізноў пасадзілі...

Зарабілі грошай, сталіся заможныя, знайшлі сабе нявест багатых, згулялі вяселлі... і стоп. На вяселлі, як вядома, усе казкі спыняюцца.

Але каб жа так... Увесну, калі трэ было ехаць у Смургоні па насенне, паны раздумаліся, пачалі аглядаць свой палетак і вымышляць. А калі паны вымышляюць, дык нешта ж будзе. Нешта такое, пра што варта распавесці асобна.

ПОКАЗКА ПЕРШАЯ ДЗІВОСНАЕ НАСЕННЕ

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x