Алена Масла - Таямніца закінутай хаты

Здесь есть возможность читать онлайн «Алена Масла - Таямніца закінутай хаты» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямніца закінутай хаты: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямніца закінутай хаты»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Таямніца закінутай хаты — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямніца закінутай хаты», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён раззлаваўся на марнасць сваіх старанняў і паляцеў назад, у горад, да бальнічнага акна, на якім спадзяваўся знайсці хлебных крошак.

А гара стаяла ў здранцвенні некалькі гадзін запар. Яна думала пра тое, як памагчы сябру. У яе галаве пульсавалі сказаныя верабейкам словы пра надзеі чалавека на яе.

Яна думала ўвесь дзень, і ўвесь вечар, і палову ночы. І ў рэшце рэшт вырашыла, што іншага выйсця, як пайсці праведаць чалавека, у яе няма.

Вось гэта было рашэнне дык рашэнне! Дарма злаваў на гару шэры верабейка! Горы — і гэта ўсім вядома — не ходзяць туды-сюды, стаяць там, дзе паставілі іх спрадвеку.

Але выпадак з гэтай гарой быў выключным. Недзе, прыкаваны хваробай да бальнічнага ложка, на яе спадзяваўся хворы таварыш. Сам ён не мог прыйсці да гары. Гэта значыць, трэба было як хочаш дабірацца ў горад.

І гара напружылася, натужылася і — зрушылася з месца. Яна ўзяла дзве вялізныя елкі сабе за падпоркі і паціху пакрочыла.

Хутка яна выйшла на шырокую шашу. Была цёмная ноч, і на дарозе не было машын. Таму гара магла ісці бесперашкодна і на досвітку дайшла да горада.

Ох, як напалохала яна паставога! Хто заўгодна спалохаўся б, убачыўшы жывую гару, якая рухаецца па дарозе... Вось і паставы разгубіўся. Але ўзяў сябе ў рукі, аддаў гары чэсць і строга спытаў:

— Хто вы, адкуль і куды трымаеце шлях?

— Ведаеце,— заклапочана пачухала елкай за вухам гара,— я толькі на два вашыя пытанні магу даць дакладны адказ. Я — гара. Яшчэ некалькі гадзін назад я стаяла вунь там, перад лесам і вы маглі бачыць мяне са свайго паста. Але цяпер я іду сама і не ведаю куды. Мне трэба ў горад. Недзе ў бальніцы мой хворы сябра. Ён марыць скаціцца з мяне на лыжах, думае, што ад гэтага паправіцца. Але я не ведаю, дзе бальніца. І гляджу, што ў горадзе цеснавата. Вы не маглі б мне дапамагчы?

Паставы, выслухаўшы гару, разгубіўся яшчэ больш. Ён ніколі не бачыў гор, якія ходзяць ды яшчэ так складна гавораць. Але ён цаніў адданых сяброў і таму вырашыў паспрабаваць памагчы гары.

— Пачакайце хвілінку, мне трэба параіцца,— сказаў паставы. Пасля гэтага ён пазваніў мэру горада і расказаў усё, як ёсць.

Прыйшла чарга здзівіцца мэру. Ён захацеў сам глянуць на гару, якая навучылася хадзіць дзеля свайго хворага сябра, і ён паабяцаў быць на ўездзе ў горад праз некалькі хвілін.

Гара стаяла і разгублена міргала вачыма, аглядаючы важны картэж машын, якія суправаджалі мэра.

А гаспадар горада па-дзіцячы захоплена пляснуў у ладкі:

— Я перакананы, што такога не было ні ў адным горадзе! Дзякуючы гэтаму факту, мы трапім у гісторыю! Сфатаграфуйце гару, якая рухаецца, і забяспечце ёй суправаджэнне.

І вось дзеля гары ў горадзе перакрылі рух. Паліцэйскія машыны прыстроіліся спераду і ззаду гары і павялі яе па горадзе, мігаючы маячкамі і сігналячы сірэнамі. Так была арганізавана бяспека гараджан, бо сама ж гара была ў горадзе ўпершыню і не ведала, што на чырвонае святло трэба стаяць, на зялёнае — рухацца.

Гару прывялі да бальніцы і сказалі, што яна можа спыніцца перад скверам у двары.

Верабейка, які збіраў з падаконніка крошкі, убачыў гару і ад радасці ўляцеў у бальнічную палату праз адчыненую фортку. Ён падлятаў то да ложка, на якім ляжаў добры чалавек, то да акна, то да ложка, то да акна...

— Ну, што, небарака,— паспачуваў чалавек,— трапіў у няволю, а як выбрацца, не ведаеш. Чакай, зараз дапамагу!

Чалавек паціху ўстаў і пайшоў да акна, каб адчыніць яго насцеж і даць верабейку шырэйшую дарогу. Хадзіў чалавек крыху больш упэўнена, чым напярэдадні, але выгляд меў усё такі ж хваравіты.

Ён падышоў да акна — і застыў ад здзіўлення, бо ўбачыў на пляцоўцы перад бальнічным скверам сваю любімую гару. Яна стаяла і размахвала вялізнымі елкамі, як быццам гэта былі звычайныя лыжныя кійкі.

— Прывітанне, дружа! — закрычала гара.— Я прыйшла цябе палячыць!

Гара крычала так гучна, што да вокнаў падбеглі ўсе хворыя і ўсе дактары.

Быў сярод іх і ўрач, каторы лячыў добрага чалавека. Ён пабег у палату і ўбачыў свайго пацыента, якому ўвачавідкі палепшала, бо ён ужо апранаў цёплы світэр і чаравікі, каб бегчы на вуліцу.

— Вы рызыкуеце, дарагі мой,— пачаў стрымліваць доктар чалавека.— Вы толькі што ляжалі ледзь жывы, а цяпер гатовы бегчы на гару, якая невядома адкуль і з якімі намерамі з’явілася тут!

— Супакойцеся, доктар,— шчасліва ўсміхнуўся чалавек,— намеры ў гэтай гары самыя добрыя. Вы ж самі сказалі — я хвіліну назад быў ледзь жывы. Адным сваім выглядам мая любімая гара вярнула мне сілы. А ўжо калі я з яе пару разоў з’еду — буду здаровы, як калісьці!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямніца закінутай хаты»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямніца закінутай хаты» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямніца закінутай хаты» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Арина 2 апреля 2025 в 18:43
Очень хорошая , интересная сказка
x