Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха

Здесь есть возможность читать онлайн «Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы Бім Чорнае вуха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы Бім Чорнае вуха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Белы Бім Чорнае вуха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы Бім Чорнае вуха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…Пакуль чалавек і жывёліна, не адводзячы вачэй, цікавалі за кожным рухам адно аднаго, вернемся да Цёткі, хоць крыху мы яе і ведаем з папярэдніх гісторый пра Біма. Цётка была зусім вольная жанчына: вольная ад эксплуатацыі капіталіста, ад якіх-небудзь самых аддаленых паняццяў пра свой абавязак перад сацыялізмам, вольная ад працы. Але яна ўсё-такі заставалася рабою страўніка, не адчуваючы гэтага ярма. Яна ўставала, напрыклад, раней за ўсіх жыхароў мнагалюднага дома, яшчэ досвіткам. Сваім першым абавязкам яна лічыла наступнае: прасачыць, хто чужы выйшаў світаннем з таго ці іншага пад'езда; у каго гарыць у вокнах святло, калі ўсе спяць моцным здаровым сном; хто паехаў на рыбалку ці на паляванне і з кім; хто першы, яшчэ прыцемкам, панёс нешта на памыйку. Потым яна паглядзіць і вызначыць, што здарылася, мяркуючы па памыйцы: бутэлькі калі — значыць, ад жонкі хаваў; старое непатрэбнае паліто — значыць, скнара, хаваў непатрэбную анучу, прытухлае мяса выкінута — значыць, гаспадыня размазня, і гэтак далей. Калі ж дзяўчына прыйдзе дадому досвіткам, то Цётцы гэта было — цераз верх радасці. Сабак і іх гаспадароў яна ненавідзела, таму назіранне за імі было адно з самых важных Цётчыных мерапрыемстваў, пры гэтым яна кідала ім услед непатрэбныя словы, запас якіх у яе быў бясконцы, а гэта гаварыла і пра вялікую памяць і эрудыцыю.

Усё гэта было істотна неабходнае для штодзённае інфармацыі, калі яна разам з некалькімі, таксама вольнымі жанчынамі, будзе доўга сядзець на клапатліва пафарбаваных лавачках і даносіць, хто ёсць хто; і тут ужо ніхто не будзе забыты і нішто не будзе забыта. Талент! Падобны недрукаваны бюлетэнь яна выпускала штодня рэгулярна. І гэта, яна лічыла, яе другі абавязак перад грамадствам. Такая дасведчанасць датычылася і міжнародных падзей (сама чула: вайна вось-вось, крупамі трэба запасціся, соллю); чутка ішла далей пры судзеянні суседзяў, падобных на яе, але ўжо са спасылкаю на «такога-то», а ён дацэнт і хлусіць не будзе, сам «слухаў».

Пры ўсім гэтым Цётка, як ужо вядома, называла сябе не інакш як «савецкая жанчына», ганарылася гэтым, цалкам перакананая, што гэта так, што яе цёмная сумленнасць не што іншае, а прыклад для пераймання. Каб было ў яе дзіця, які б выйшаў чалавечышча!

Але два дні ў тыдзень былі ў яе выхадныя: у нядзелю яна нешта купляла на базары ў калгаснікаў, а ў панядзелак прадавала тое ж самае. Таму, не маючы агарода, курэй, рыбалоўных сетак, яна прадавала яйкі, саміх курэй, памідоры, свежую рыбу і ўсё, што патрэбна чалавеку, каб жыць. Дзякуючы такому, трэцяму абавязку (у выхадныя дні!) Цётка мела ашчадную кніжку і жыла нябедна, таму ніколі і нідзе не працавала. Існавала ж яна ў кватэры з выгодамі, якія адпавядалі яе высокай культуры (дзве шафы на адзенне, тры люстры, карціна з базара «Дзяўчына і лебедзь», вялікі гліняны арол і кветкі з габлюжак, халадзільнік, тэлевізар). Усё ў яе было, што трэба, і нічога непатрэбнага…

Такім чынам, Цётка стаяла пасярод аркі, і абысці яе Бім не мог. Трэба было яму пайсці прэч, але ён не мог адысці ад роднага дома. Ён вырашыў чакаць з выскаленымі зуамі, чакаць, пакуль не пойдзе вораг, чакаць, колькі б на гэта ні трэба было часу. Хто — каго?

Але тут у шэраватай халоднай імгле паказаўся аўтафургон і неспадзявана спыніўся паміж Цёткаю і Бімам. Фургон быў цёмна-шэры, абабіты бляхаю, без вокан. З яго выйшлі двое і пакіраваліся да Цёткі. Бім уважліва назіраў за імі, не кранаючыся з месца.

— Чый сабака? — спытаўся вусаты, паказваючы на Біма.

— Мой, — надменна адказала Цётка, не задумваючыся.

— А чаго не забіраеш? — спытаўся другі, малады хлопец.

— Паспрабуй забяры. Бачыш, канец вяроўкі на шыі — перагрыз і кусае кожнага. Ускруціўся, сволач. Сапраўды ўскруціўся.

— Прывяжы, — сказаў вусаты, — а то ж забяром.

— Я сама пісала заяву. І хадзіла, і прасіла — забярыце. Дзе там! Бюракрат на бюракраце! — Яна ўжо закрычала: — Душу дасталі, бюракраты.

— Давай, — сказаў вусаты да бязвусага.

Той узяў з аўтамабіля малакаліберку, а вусаты дастаў замацаваную збоку на фургоне доўгую жэрдку з абручом на канцы і сеткаю, быццам сачок лавіць матылькоў, ростам з авечку. Першы падышоў той, з вінтоўкаю, за ім другі, падрыхтаваўшы сачок.

Бім убачыў стрэльбу, завіляў хвастом: «Стрэльба! Стрэльба! Ведаю стрэльбу!»

— Лашчыцца, — сказаў хлопец. — Ніякі ён не кручаны. Заходзь.

Вусаты выйшаў наперад. Бім пачуў, што ад яго пахне сабакамі.

«Ну, вядома ж, вы добрыя людзі!» — гаварыў ён усім выглядам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гавриил Троепольский - Белый Бим Черное ухо (сборник)
Гавриил Троепольский
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Троепольский
Гавриил Троепольский - Рассказы
Гавриил Троепольский
Гавриил Кунгуров - Артамошка Лузин
Гавриил Кунгуров
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Бирюлин
Отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x