Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха

Здесь есть возможность читать онлайн «Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы Бім Чорнае вуха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы Бім Чорнае вуха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Белы Бім Чорнае вуха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы Бім Чорнае вуха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Спярша станем ля вакзала, — прапанаваў Алёша. — Чалавек адзін мне параіў.

— Народу тут цьма, абавязкова нехта бачыў Біма, — згадзіўся Толік.

Наіўнасць такіх пошукаў была бачна, але не Алёшу і Толіку. Яны проста адчулі дух таварыскасці, з'ядналіся адным жаданнем, адною любоўю да Біма, яны верылі — вось у чым сутнасць іх паводзін. А ўяўленне малявала, што Бім і сам можа трапіцца на вочы.

— А потым зойдзем да тваёй Сцяпанаўны, — ужо на хаду вырашыў Алёша. — Яе не абміне. Фактычна, ён туды і ідзе, абавязкова туды. Выходзіць, нельга яму інакш: дом.

— Зойдзем, — згадзіўся Толік.

Яму сапраўды падабаўся Алёша са сваёю спаважнаю гаворкаю і ў той жа час наіўнасцю і прастатою. Такія знаёмствы застаюцца на ўсё жыццё. І добра таму хлопчыку, якому вуліца падорыць сапраўднага таварыша, а не жуліка.

Хлопчыкі ўжо распыталіся не меней, чым у сотні чалавек, і ўсё працягвалі выбіраць тых, у каго можна папытацца.

Тае самае раніцы ў агульную вакзальную таўхатню, абапіраючыся на кіёк, выйшаў з вагона скорага цягніка сівы чалавек у карычневым паліто. Мінуўшы вакзал, ён прыпыніўся і агледзеўся навокал. Так чалавек, які быў разлучаны з роднымі мясцінамі і які вярнуўся назад, глядзіць, ці ўсё на месцы, ці не перамянілася што. У гэты момант да яго і падышлі два незнаёмыя хлопчыкі. Адзін з іх, відаць адразу, вясковы, сказаў:

— Папытацца можна, таварыш?

Сівы, чуць нахіліўшы галаву набок і хаваючы ўсмешку, адказаў:

— Вядома, можна, таварыш.

Другі, адразу відаць, гарадскі, пытаўся далей:

— Скажыце, калі ласка, вы не бачылі сабаку з чорным вухам, белы, у кра…

Сівы сціснуў хлопчыка за плячо і, хвалюючыся, усклікнуў:

— Бім?!

— Ага, Бім. Бачылі? Дзе?

Усе ўтрох селі на лавачку ў прывакзальным скверыку. І ўсе ўтрох давяралі адзін аднаму без усякіх сумненняў, хоць хлопчыкі зусім не ведалі гэтага старога чалавека, не ведалі, што гэта быў Іван Іванавіч, гаспадар Біма, нават не адразу б і здагадаліся, каб ён сам не сказаў пра сябе.

Мабыць, і знаёмыя не адразу б пазналі яго. Ён стаў яшчэ больш сутулы, твар худы, маршчын стала больш (аперацыя ля сэрца — не курорт), але вочы засталіся такія ж — уважлівыя, засяроджаныя, якія глядзяць быццам усярэдзіну чалавеку. Толькі па гэтых вачах і можна было вызначыць, што калісьці іх гаспадар быў брунет. Цяпер ён стаў зусім белы, як снег.

Толік расказаў усё, што ведаў пра Біма, нават і тое, што ён кульгавы і хворы. Алёша коратка і талкова расказаў пра жыццё Чарнавуха на вёсцы. Хлопцам усё спадабалася ў Іване Іванавічы: размаўляе ён з імі, як з дарослымі, часам паклаўшы далонь на плячо субяседніку, спадабалася і тое, як ён слухае, не перабівае, і тое, што ён белы-белы, і імя і імя па бацьку ў яго добрае, а галоўнае, ён любіць іх, незнаёмых хлопчыкаў, — гэта ўжо ясна як божы дзень. Інакш нашто б яму было гаварыць пад канец:

— Добрыя вы хлопцы. Будзем сябраваць па-сапраўднаму… А цяпер да мяне. Мяркуючы па ўсім, Бім ужо дома.

Па дарозе ён асцярожна распытваўся ў хлопчыкаў і лёгка даведаўся, хто яны, адкуль, з якіх сем'яў, хто што робіць і што каму падабаецца.

— Авечак пасеш — гэта добра, Алёша. І вучышся ў школе? Цяжка, мабыць?

— Авечку, яе накарміць трэба ўмець, — адказаў, як і бацька, Алёша. — Работа цяжкая. Распусціш чараду па фронце, не таптаць харч нагамі — гэта не раз плюнуць, набегаешся так, што ногі гудуць. І зноў жа падымайся ні свет ні зара. Клопатна. З сабакам добра — памагае лепей за чалавека, які ні чорта не разбіраецца. А без сабакі нам ніяк нельга. Пастухі мы. Дзе ж дзецца?

— А ты, Толік, што робіш? — спытаўся Іван Іванавіч.

— Я? — здзівіўся Толік. — Я вучуся ў школе.

— Жывёла ў вас ёсць якая-небудзь дома хоць? — спытаўся Алёша ў Толіка.

— Жывёлы ніякае няма, — адказаў той. — Марскія свінкі былі — мама забараніла… Смярдзяць.

— Ты прыязджай да мяне, пакажу: Мілка ў нас — залатая карова, пад пуза лезь — і нагою не варухне. Шапку ліжа таксама і далоні. Певень у нас — над усімі пеўнямі певень, завадзілам завуць, першы крычыць раніцаю, а астатнія ўжо за ім. Такі певень — рэдкасць… А вось сабакі няма. Быў — памёр. Чарнавух быў — уцёк. — Алёша ўздыхнуў. — Шкада, такі ласкавы…

Іван Іванавіч пазваніў да Сцяпанаўны. Яна выйшла разам з Люсяю і запрыказвала:

— Ой, Іван Іванавіч! Што ж я цяпер казаць буду? Няма Біма. Вось быў у Толіка тры дні таму, а дадому не прыйшоў.

— Не прыйшоў, — задумёна паўтарыў Іван Іванавіч, але падбадзёрыў хлопчыкаў, дадаў: — Знойдзем, абавязкова знойдзем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гавриил Троепольский - Белый Бим Черное ухо (сборник)
Гавриил Троепольский
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Троепольский
Гавриил Троепольский - Рассказы
Гавриил Троепольский
Гавриил Кунгуров - Артамошка Лузин
Гавриил Кунгуров
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Бирюлин
Отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x