Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха

Здесь есть возможность читать онлайн «Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы Бім Чорнае вуха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы Бім Чорнае вуха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Белы Бім Чорнае вуха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы Бім Чорнае вуха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцяпанаўна аддала ключы гаспадару і ўсе ўпяцёх зайшлі да яго. У пакоі было ўсё так, як і пакінуў Іван Іванавіч: тая ж сценка з кнігамі, якая здзівіла цяпер Алёшу, той жа пісьмовы стол, нават стала чысцей (Сцяпанаўны работа), але пуста-пуста — неставала Біма. На яго лежаку — чысты аркуш паперы, ліст ад Івана Іванавіча; Сцяпанаўна захавала нават гэта. Іван Іванавіч стаў плячыма да гасцей і панурыўшыся глядзеў у акно. Сцяпанаўне здалося, што ён ціхенька застагнаў:

— Прылёг бы, Іван Іванавіч, пасля дарогі, — параіла яна.

Той прылёг на ложак, паляжаў пры агульным маўчанні, гледзячы ў столь, а Сцяпанаўна спрабавала загаварыць яму боль:

— Выходзіць, добра аперацыя прайшла? Калі ўжо самі прыехалі, то ўсё павінна быць добра.

— Усё добра, усё добра, Сцяпанаўна. Дзякуй вам, мілая, за ўсё. Дай бог, каб родныя так адносіліся да сваіх, як вы да чужых.

— Унё! Пра што пачаў! Глупства адно гаварыш. Ці ж цяжка дапамагчы суседу. Каб толькі ўсё было па-добраму. (Сцяпанаўна неяк саромелася крыху, калі яе хвалілі.)

Праз тры хвіліны Іван Іванавіч устаў, паглядзеў на хлопчыкаў і сказаў:

— Такі план, хлопчыкі: вы шукайце тут, у нашым раёне, смялей пытайцеся: Бім павінен быць недзе непадалёку. А я… — Ён крышку падумаў. — Я паеду ў адно месца… ці не прыбіўся ён да вартаўнічых сабак дзе-небудзь.

На выхадзе Люся перадала Толіку карціну «Наш Бім».

Толік паказаў яе Алёшу, а той здзівіўся:

— Сама?

— Сама, — адказала Люся.

— Ты мастачка?

— Не, — засмяялася Люся. — Я ў пяты перайшла.

На карціне быў Бім вельмі падобны: чорнае вуха, чорная нага, жаўтаватыя крапінкі на белым і вялікія вочы; толькі адно вуха, мабыць, даўжэйшае за другое, але гэта не так важна.

Такім чынам, Алёша і Толік адправіліся зноў на пошукі. Яны гэтаксама выбіралі прахожага, гледзячы ў твар (цяпер ужо раіліся грунтоўна), гэтаксама пыталіся толькі пра адно і расказвалі Бімавы прыкметы.

А Іван Іванавіч яшчэ на ложку вырашыў: скарэй у каранцінны ўчастак! Папярэдзіць сабакаловаў, расказаць прыкметы, даць грошай, каб паведамілі яму, калі ўбачаць. А магчыма, Бім ужо там. Пайшоў ён ад Толіка ў ноч на чацвер… тры дні. Хутчэй, хутчэй!

Ён узяў таксі і скора быў ля варот каранціннага ўчастка. Акрамя вартаўніка, нікога не аказалася (выхадны). Але ён на пытанні Івана Іванавіча ахвотна і мнагаслоўна адказваў:

— У чацвер і ў пятніцу сабак не лавілі, а ўчарашнія ёсць, сядзяць у фургоне. Сколькі іх, нячысцік іх ведае, але ведаю, што ёсць. Заўтра прыйдзе доктар і скажа: якога — у навуку, якому — укол мярцвяцкі і на шкуру, а бывае, закопваюць і са шкураю. На тое і дактары. А як жа! Бывае і паляць падчыстую.

— А паляўнічыя трапляюцца? — спытаў Іван Іванавіч.

— Рэдка. Такіх не расходуюць і ў навуку не аддаюць на расцярзанне, а спачатку пачакаюць гаспадара ці звоняць у Таварыства паляўнічых — так і так, маўляў, разбярыцеся. А як жа! На тое і дактары. Адзін ёсць там такі паляўнічы, Іван гаварыў, белы, паршывы, безгаспадарны, гаворыць, сама гаспадыня аддала. А як жа! Можа, у яе мужык памёр.

«Ён ці не ён?» — думаў Іван Іванавіч.

— Пусціце да фургона, калі ласка. Шукаю свайго сабаку, выдатнага. Магчыма, ён сядзіць там. Прапусціце.

Вартаўнік быў няўмольны:

— Выдатных не саджаюць. Садзяць шкодных, каб не заражалі, — безапеляцыйна сцвярджаў ён пераконана. І тут жа твар яго перамяніўся: ён падняў падбародак і адмахнуўся рукою, як бы адхіліў таго, хто прасіў, ад варот, з другога боку якіх той стаяў, засмучаны і бяссільны што-небудзь зрабіць. Нават вартаўнік не мог не ўтрымацца, каб не спакусіцца і не пацешыцца сваёю ўладаю, таму ён і сказаў строга: — Бачыш? «Уваход забаронены». Чытай і разумей, — паказаў ён на рамку пад шклом, дзе залатымі літарамі было напісана: «Уваход забаронены — небяспечна здароўю».

Іван Іванавіч ужо страціў надзею трапіць на двор, але ўсё ж сказаў:

— Эх ты! Чалавек, чалавек!.. Аперацыя была. Ад вайны асколак насіў вось тут. Прыехаў, а Бім прапаў.

— Як гэта? Больш за дваццаць год насіў асколак? — Вартаўнік нечакана стаў сам сабою, такім як быў у пачатку сустрэчы. — Ты глядзі! Раскажы каму — не паверыць. То-та ты… — Ён не дагаварыў да канца і мірна запрасіў, адкідваючы завалу: — Заходзь. Ды толькі нікому не кажы.

Іван Іванавіч адпусціў таксі, спадзеючыся, што павядзе Біма на павадку, і пайшоў да фургона. Ішоў ён сапраўды з вялікім спадзяваннем: калі Бім тут, то ён зараз яго ўгледзіць, прылашчыць, калі ж Біма няма, то, значыць, ён жывы, знойдзецца.

— Бім, мой мілы Бімка… Хлопчык… Дурненькі мой Бімка, — шаптаў ён, ідучы па двары.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гавриил Троепольский - Белый Бим Черное ухо (сборник)
Гавриил Троепольский
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Троепольский
Гавриил Троепольский - Рассказы
Гавриил Троепольский
Гавриил Кунгуров - Артамошка Лузин
Гавриил Кунгуров
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Бирюлин
Отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x