Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- ...Вы зможаце паглядзець у Дэнклiнгене, - сказаў лагодны голас, айчынны фiльм "Моргаскiя браты"; пачатак сеансаў а васемнаццатай гадзiне i а дваццатай гадзiне пяцьдзесят хвiлiн... У додрынгенаўскiм кiнатэатры iдзе знакамiты фiльм "Што можа каханне?"...

...Цiха, цiха, мая лодачка знiшчана, але хiба я не навучылася плаваць у Блюхербадзе ў 1905 годзе? Тады ў мяне быў чорны купальнiк з фальбонкамi i хвартушком; я скакала ў ваду, галавою ўнiз, з вышынi аднаго метра; ...узяць сябе ў рукi, набраць паветра; ты навучылася плаваць - a што там прапануе лагодны голас пад нумарам адзiн-адзiн-тры?

- ...Калi ўвечары да Вас завiтаюць госцi, мы можам параiць вам смачнае i адначасна таннае меню: на першае грэнкi, запечаныя з сырам i вяндлiнай, потым зялёны гарошак са смятанаю i да яго лёгкi бульбяны пудынг, а таксама шнiцэль проста з рушту...

- Фройляйн, фройляйн!.. - Я ведаю, што грамафонныя кружэлкi адказаць не могуць.

- ...Госцi ацэняць знакамiтыя здольнасцi гаспадынi...

...Нацiснуць на рычагi i зноў накруцiць - адзiн-адзiн-чатыры. Лагодны голас:

- ...значыць, вы паўкладалi ўвесь неабходны для кемпiнга рыштунак, падрыхтавалi гатовыя запасы, i прашу не забываць: калi Вы паставiце машыну на стромкiм схiле, трэба нацiснуць на ручны гамулец; а цяпер зычым Вам добрага нядзельнага адпачынку ў коле сям'i...

...Hе дам сабе рады; занадта многа часу трэба надрабляць; усё больш палатнее мой твар, не паяўляюцца слёзы на маiм закамянелым твары, адмоўлены, дарма патрачаны час, нiбы цвёрды камяк хлуснi, засеў ува мне; люстэрка, кавалачкi пабiтага люстэрка; скажыце мне, цi мае валасы сапраўды пасiвелi ў катоўнях гэтых лагодных галасоў? Адзiн-адзiн-пяць - заспаны голас:

- Слухаю. Тэлефонная станцыя Дэнклiнген.

- Цi чуеце Вы мяне, фройляйн? Цi чуеце?

- Чую Вас.

Смех.

- Мне трэба тэрмiновае злучэнне з канторай архiтэктара Фэмеля. Модэстгасэ, дом сем альбо восем; абодва адрасы Вы знойдзеце з прозвiшчам Фамель, дзетка. Вы не будзеце злаваць на мяне, калi я буду называць вас дзеткаю?

- Ды не, што Вы, шаноўная панi...

- Гэта вельмi тэрмiнова.

Пачулася шалясценне паперы.

- У мяне тут у спiсе пан Генрых Фэмель i пан доктар Роберт Фэмель. Вам сувязь з кiм?

- З Генрыхам Фэмелем.

- Прашу не класцi трубку.

Цi тэлефонны апарат, як i даўней, стаiць на падаконнi - гэтак, што, тэлефануючы, ён можа глядзець на вулiцу i на дом на Модэстгасэ, восем, дзе яго дзецi гулялi на тэрасе, а таксама - унiз, на Грэцаву краму, перад дзвярыма якой вiсеў дзiк; цi там напраўду ў гэтай хвiлi звонiць тэлефон? Яна чула сiгналы выклiку, а прамежкi маўчання памiж iмi здавалiся ёй бясконца доўгiмi.

- Вельмi шкада, шаноўная панi: там нiхто не адказвае.

- Калi ласка, паспрабуйце набраць другi нумар.

- Набiраю... Няма, няма адказу.

- У такiм разе, дзетка, замоўце мне таксi.

- З ахвотаю. Куды?

- Да дэнклiнгенаўскай лякарнi.

- Зараз зраблю, шаноўная панi.

- Вось, Гупэрц, можаце забраць гарбату, хлеб i закуску. I, калi ласка, я б хацела застацца адна; калi таксi заедзе ў алею, я яго ўжо неяк убачу; не, дзякуй, болей нiчога не трэба; Вы i праўда не грамафонная кружэлка? Ах, прабачце, я зусiм не хацела Вас пакрыўдзiць... гэта быў толькi жарт; дзякуй Вам.

Ёй было холадна; яна адчувала, як твар нiбы збiраецца ў зморшчыны твар бабулi, памяты, стомлены; ён адбiваўся ў шыбiне; слёз няма; цi сапраўды ён, гэты час, срэбрам прабраўся ў яе чорныя валасы! Я навучылася плаваць, але не ведала, што вада бывае такая халодная; лагодныя галасы мучылi мяне, заганялi ў мяне сучаснасць; бабуля з серабрыстымi валасамi, гнеў, ператвораны ў мудрасць, думкi пра помсту - прага атрымаць дараванне; нянавiсць пад цукровым глазурам мудрасцi; старэчыя пальцы ўцялiся ў скураную сумачку; золата, якое выносiцца з заклятага замку; выкуп за мяне.

Забяры мяне адсюль, мой наймiлейшы, я вяртаюся да цябе. Я буду тваёй сiвавалосай, старой каханай жонкай, добрай маткаю i ласкавай бабуляю, якую можна хвалiць перад усiмi сябрамi; "наша бабуля шмат гадоў была хворая, але вось паправiлася i прынесла з сабой сумачку, поўную золата".

Што мы будзем сёння есцi ў Кронэравай кавярнi? Грэнкi, запечаныя з сырам i вяндлiнай, зялёны гарошак са смятанай ды шнiцэль; i цi будзем мы крычаць: "Асанна Давiдавай нявесце, якая вярнулася з заклятага замка"? Свае вiншаваннi нам выкажа Грэц, забойца сваёй мацi; голас крывi ў iм не загаварыў, i ў Оты ён не загаварыў таксама; калi настаўнiк гiмнастыкi будзе праязджаць каля дома на сваёй сiвой клячы, я стрэлю па iм. Ад альтанкi да вулiцы не больш як дзесяць метраў - дыяганальная лiнiя не будзе даўжэйшая за трынаццаць; я папрашу Роберта дакладна ўсё вылiчыць; ва ўсякiм разе гэта месцiцца ў межах найбольшай трапнасцi стрэлу; генерал "Сектар Абстрэлу" мне гэта растлумачыў; ён павiнен ведаць такое, наш сiвагаловы касцельны служка; заўтра ад ранiцы ён заступiць на службу; цi ён да тае пары вывучыць, што трэба казаць не "utilatem", a "ad utilitatem"? Чырвоны шнар над пераноссем... i ўсё ж даслужыўся да гаўптмана; так доўга цягнулася гэтая вайна; шыбы ў вокнах звiнелi пры кожным новым выбуху, i пыл пакрываў падаконнi; я напiсала пальцам на iм: "Эдыт, Эдыт...", я любiла цябе больш, чым мне мог падказаць голас крывi; адкуль ты паявiлася ў нас, Эдыт, скажы, адкуль?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x