Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімер Дудзіцкі - Напярэймы жаданьням» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1994, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Напярэймы жаданьням: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Напярэймы жаданьням»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

„Збор твораў” Уладзімера Дудзіцкага выходзіць у сьвет упяршыню. Падрыхтаваныя пры жыцьці аўтара два зборнікі „Песьні і думы” і „Напярэймы жаданьням” загінулі. Нават невядома, якія вершы ўключыў паэт у кожны з названых зборнікаў. Прапанаваная чытачу кніга аб’ядноўвае ўсе мастацкія друкаваныя і ненадрукаваныя творы Уладзімера Дудзіцкага, якія на сёньняшні дзень вядомыя рэдактару. Творы Ул. Дудзіцкага падаюцца храналягічна, датуюцца паводле аўтарскай вэрсіі. Час напісаньня некаторых вершаў удакладняўся з улікам публікацыяў і кантэксту. Недатаваныя творы акрэсьліваліся ў часе толькі ў адпаведнасьці з кантэкстам. Калі твор мае некалькі рукапісных варыянтаў, друкуецца той, у якім ёсьць зробленыя аўтарам зьмены і выпраўленьні, або, на думку рэдактара, больш дасканалыя. Калі твор мае рукапісны і друкаваны варыянт, перавага аддаецца публікацыі. (Ад рэдактара, фрагмант)

Напярэймы жаданьням — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Напярэймы жаданьням», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зноў пішаце вершы і нічога ня чуеце! — заўважыў выкладчык. Я, да болю ўзрушаны няшчасьцем знаёмай, патрапіў адказаць на пытаньне, але не на «выдатна», а на «вельмі дрэнна» з чырвоным запытальнікам. «Не, таварыш Пэрэльман, ня толькі чую, але й бачу гэтыя сьлёзы... Вось яны, паглядзеце»...

Адказ пачуў я ў канцы лекцыі: «А вам, таварыш, усё-ж трэба пазнаёміцца з «турмой народаў»...

_________

Ноч, як і вечар, выдалася цёплай і прыгожай. Падаў мяккі, пушысты сьнег. Хацелася кудысьці ісьці, ісьці, куды вочы глядзяць, ісьці ў глыбіню й экзотыку лірычна-рамантычнае ночы. Цягнула да сяброў, да роднае маці. У суседзяў, за сьцяною майго студэнцкага пакою, ішла гучная бяседа: абходзілі нарадзіны сына.

Меўся пісаць ліст да знаёмай. Думкі абарвала радыё. Гаварылася пра дзень Чырвонае Арміі, пра гонар службы бацькаўшчыне... Я выняў вайсковую картку з прызыўнага пункту і яшчэ раз прачытаў: «До особого вызова». Мне прыгадаліся словы любімага беларускага паэты, і я чамусьці запісаў іх на тым шматку паперы:

...Жыцьцё, суровасьць і закон,
з табой ніяк я не паладжу.

Душа ня хоча быць званком
твайго і рогату і плачу.

Праз гадзіну пастукалі ў дзьверы. У пакой увайшло НКВД. Ордэр на арышт. «Вось і "особый вызов"»... — мільганула думка.

Гэтак скончыўся 22-гі і пачаўся 23-ці дзень лютага 1933 году на 22-ім годзе мае маладосьці.

_________

Дарэмна цягнула да сяброў. Мы сустрэліся ў сівых скляпеньнях муроў: нас зьвёў суровы лёс жыцьця, жыцьця, якое ішло «от Москвы до самых до окраин»...

Ураньні я ізноў убачыў ліст мае знаёмае і тыя самыя дробныя, але густыя плямы на асобных літарах. Тут я сапраўды пераканаўся ў праўдзівасьці Пэрэльмана, што «вельмі дрэнна», і перад вачыма паўстаў чырвоны запытальнік у новай турме народаў, якая праглынула і першы падрыхтаваны мною зборнік вершаў «Песьні і думы».

Дажджлівым вечарам у жаўталістую, рудую восень 1934 году, «сацыялістычная індустрыя» імчала нас у далёкія пусткі Сібіру.

Пад грукат калёс, нібы ў вадказ на іронію лёсу, склаліся ў радкі верша словы:

Я пазнаў і Эўропу, і Азію,
і Аўстралію вызнаць ’шчэ мусіў...
Пустка сэрца маё ўразіла,
не пазнаў што як сьлед Беларусі.

_________

«Труд перевоспитывает человека» — такім шыльдам сустрэлі нас драцяныя загароды канцэнтрацыйнага лягеру на ўскраіне катаржанскага гораду Новасібірску. Седзячы на абтоку гэтага людскога ганьбішча, я пазнаваў непазнанае і глыбей адчуваў мала адчутае Радзімы: красу палёў і шум бору, сівыя туманы і тугу матчыных песьняў, сінь вазёраў і асалоду любасьці да роднае зямлі. Было крыўдна і балюча, але

Каму паскардзішся, каму,
каму жывое скажаш слова?
Вазьму лепш плач я перайму
вятроў і звон лістоў кляновых...

Гэты плач і звон, што, здавалася, даносіліся з Бацькаўшчыны, былі жывільнай стравай душы, крыніцаю будучае творчасьці ў новым часе, калі былі-б у стане прачнуцца і зьняволеныя «песьні і думы»...

_________

Прайшлі, прамінулі гады. Зарубцаваліся раны, але ня сплямілася перажытае. Душа беларуса жывучая, ня ўмее маўчаць ні ў часіны радасьці, ні смутку. Яна сьпявае і вядзе напярэймы жаданьням, а жаданьнямі гэтымі ёсьць шчырасьць і праўда жыцьця, ці гэта на Бацькаўшчыне, ці, як суджана ізноў злым лёсам, — на чужыне.

Бэрлін, 9 верасьня 1944

Тайніцы Сьляпянскага лесу

За Менскам, на шостай вярсьце ад Парку Культуры й Адпачынку, у лесе Малой Сьляпянкі, пахаваны вялікія тайніцы жыцьця. Сьляды страшэннага злачынства пазарасталі даўно мохам і травою, але памяць часам ня сплямілася.

Я хачу расказаць пра тое, што бачыў на собскія вочы, і тое, што гаварылі мне жывыя сьведкі ды апавядальнікі чутага ад іншых. Ня ведаю, дзе цяпер гэтыя людзі. Бальшыня зь іх, напэўна, загінула ў канцэнтрацыйных лягерах Сібіру, а косьці іншых, магчыма, буцьвеюць у тым самым Сьляпянскім лесе... Пра гэтую праўду не напіша ніколі ні маскоўская «Праўда», ні менская «Зьвязда».

1932 год. Студэнты Менскага Пэдагагічнага Тэхнікуму імя Ўсевалада Ігнатоўскага адбывалі на Дасьледчай Станцыі ў Малой Сьляпянцы сваю месячную сельскагаспадарчую практыку. Дырэктар станцыі папярэдзіў: «За дзьвесьце мэтраў ад баракаў пачынаецца ваенная зона, хадзіць туды забараняецца!»

Аднаго дня наказалі мне, што бацькоў выгналі з калгасу, а старэйшага брата пасадзілі ў турму. Хацелася йсьці на край сьвету. Надвечар я паклікаў блізкага сябра Сяргея Русаковіча, маладога беларускага пісьменьніка, і мы, нікому нічога ня кажучы, падаліся ў лес. «Стары Барыс, што корміць канадыйскіх карпаў у сажалках, кажнага досьвітку бачыць «чорнага ворана», а тая ў лесе камяніца, кажа ён, ня дом адпачынку, а нейкая катавальня...» — гаворыць Сяргей. «А Рачыцкая, дачка камісара, гаворыць, што там поўна хворых», — заўважыў я. Розныя ходзяць чуткі... Каля забалаці, улева ад чыгункі Менск-Масква, мы прачыталі напісанае чырвонымі літарамі: « Конскі могільнік. Небясьпечна! » Мноства засыпаных і незасыпаных ямаў. Кавалкі гліняных трубаў, кучы хваёвых слупоў і скруткі калючага дроту. «Гэта, гаворыць сябра, для адводу вачэй... Барыс ведае ўсё чыста, папытайся толькі яго»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Напярэймы жаданьням»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Напярэймы жаданьням» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімер Арлоў - Дом з дамавікамі
Уладзімер Арлоў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімер Арлоў
Уладзімер Глыбінны - Вялікія дарогі [пра мінулае]
Уладзімер Глыбінны
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімер Глыбінны - На сьвятой зямлі
Уладзімер Глыбінны
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Напярэймы жаданьням»

Обсуждение, отзывы о книге «Напярэймы жаданьням» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x