Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гайм - Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- За што iм ад шчыраты сэрца дзякую, - дадае Лёйхтэнтрагер, - хоць за ўсё жыцьцё я iм так i не зрабiў нiчога людзкага; я ня быў iм дзiця радасьцi, я быў сам сабе наўме, хаваў у сабе ўсё, што думаў, i дзе iншыя казалi, што, во! так яно ёсьць i так яно было спрадвеку, i гэта добра, там я пытаўся, а чаму? i гэтым самым бянтэжыў усiх i за тое шмат калi даставаў па храпах.

- Але ж бывае й так, - гарачыцца юны Айцэн, - калi добры хрысьцiянiн не павiнен пытацца, чаму.

- Калi б чалавек ня пытаўся, чаму, - кажа прыяцель, - мы i сёньня сядзелi б у раi. Калi б ня собiла Еве дапытацца, чаму ёй забаронена пакаштаваць яблык.

- Найперш, - адказвае Айцэн, - яна была дурная баба, а там - гэта ж зьмей нашаптаў ёй. Асланi нас божа ад такiх зьмеяў.

- А я вось разумею таго зьмея, - кажа той. - Зьмей-такi бачыў, што бог спадобiў чалавека дзьвюма рукамi для працы й галавою для мысьленьня, а навошта яму ўсё гэта прычындальле ў раi? Урэшце, яно было б у яго адвiнчана, як усё, што ня мае ўжытку й скарыстаньня, i што ж бы тады, геру студыёзус, сталася з тым божым падабенствам?

Юны Айцэн ня ўпэўнены, пакепвае зь яго прыяцель, а цi не, i ён рашае вярнуцца назад на цьвёрды грунт i таму паўтарае тое, чым настаўляў яго ў дарогу пастар Эпiнус у Гамбургу: што менавiта ж бо толькi вера шчасьцiць чалавека, а ня веда. На што, каб ужо зноў ня ўблытвацца ў дыспут, у якiм i па вушах дастаць можна, запрашае таго распавядацца далей.

I той расказвае, як усё было пры сьмерцi яго прыёмнага бацькi, доктара Фрыза, як ён паклiкаў яго да сябе й сказаў:

- Сыне мой, а я заўсёды меў цябе за сына, хоць у дом мой ты трапiў гаротнейшы за знайдыша, згаладалы, зьдзiчэлы як кара божая, i мая шчасная жонка й я кармiлi цябе з волi Хрыста, сыне мой, з гэтым я перадаю табе як спадчынную долю тваёй кроўнай мацi й твайго законнага бацькi тое, што твая мацi насiла пры сабе, калi была знойдзена мёртвая, гэта не якая там каштоўнасьць, больш дзеля сантыменту - item, хустачка, вылiнялая, зь дзьвюма цёмнымi плямамi крывi, я сам дасьледаваў iх прыроду, i гэта адбiтак крывавых вачнiц твайго бацькi; item, cрэбраная манэта, з выявай галавы рымскага кесара на ёй; i нарэшце, кавалак пэргаманту з габрэйскiмi пiсьмёнамi i з паметай на iм рукою твайго бацькi пра тое, што манэта, як i пэргамант атрыманы ад аднаго старога жыда, якi быў разам зь iм перадмяцежнымi днямi. Пасьля чаго прыёмны бацька даверлiва перадаў яму ўсё гэта й неўзабаве пасьля спачыў у мiры; а ён, Лёйхтэнтрагер, "начны вартаўнiк", паклаў усе гэтыя тры рэчы ў скураную торбачку й носiць яе з таго часу заўсёды пры сабе, як свайго роду талiсман-кудмень.

I калi Айцэн чуе пра жыда, якi быў пры бацьку прыяцеля, яму адразу згадваюцца Вечны Жыд i начныя крокi ў суседнiм пустым пакоi, а таксама словы таго другога, калi ён сказаў, што шукае нейкага жыда й таму прыйшоў у Лейпцыг, i хоць яму крышачку несамавiта на душы, а ўсё ж пад'юджвае цiкаўнасьць, i ён кажа, што носiць на грудзях асьвечаны крыжык, якi яму дала яго дарагая мама й якi ён паказаў бы Лёйхтэнтрагеру, калi гэты наўзаем пакажа яму свой амулет.

Той падае яму з каня i ляпае юнага Айцэна па плячы, аж гэты ўздрыгвае, i кажа яму, што, калi яму хопiць сiлы глядзець на д'ябальскую рэч, дык будзь ласка. I як што якраз насьпела даць коням выпасу, яны спыняюцца, пускаюць конi на мураўку, а самi садзяцца на два пянькi, прыяцель лезе запазуху па сваю торбачку й паказвае Айцэну спачатку манэту, добра захаваную, можна разгледзець кожную лаўровую лiсьцiнку на галаве ў кесара, а пасьля хустачку зь дзьвюма рудымi плямамi й нарэшце абрывак пэргаманту.

Юнаму Айцэну можна й прачытаць, што напiсаў прыяцелеў Кiцынгенскi бацька на палях, але габрэйскiя пiсьмёны яму што абракадабра, ён толькi хоча ведаць, што яны азначаюць: чароўны заклён, цi праклён, а цi хто яго ведае што там яшчэ?

О, ён ведае некалькi габрэйскiх слоў, кажа Лёйхтэнтрагер i дадае на карысьць i ласку юнага Айцэна:

- Гэта нi чароўны заклён, нi праклён, гэта Сьвятое Пiсаньне, словы прарока Эзэкiеля, а гучаць яны так: "Так кажа Гасподзь Бог: вось Я - на пастыраў, i спаганю авечак Маiх з рук iхнiх i ня дам iм болей пасьвiць авечкi, i ня будуць болей пастыры пасьвiць самiх сябе, i вырву авечак Маiх з пашчанак iхнiх, i ня будуць яны ежаю iм" (Эз. 34:10).

Айцэну не па сабе, з аднаго боку гэта прарок, якi цытуецца на пэргаманце, з другога гучыць для яго блюзьнерча, i ён пытаецца ў самога сябе, кiм маглi б быць тыя пастыры, якiя рабуюць у сваiх жа статках, i каго прарок меў на ўвазе; але потым суцяшаецца ў думках, што гэта ж усё было даўным-даўно, i пастыры сёньняшняга дня людзi прыстойныя, яны гоняць дамоў свае статкi гаспадарам дакладным лiкам, i ён успамiнае пра свой крыжык, якi хацеў паказаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд) (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x