Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Здесь есть возможность читать онлайн «Лариса Гениюш - Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Лімарыус, Жанр: Проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ адзін дзень нарадзінаў, але ён быў, здаецца, раней. Брыгады ў зоне, лета, цвіце іван-чай. З раніцы йдуць віншуюць мяне ўсе амаль людзі, усе нацыі. Букетаў няма дзе ставіць. Літовачкі нарысавалі Юру, які адзінока сядзіць над Нёманам. Ямо разам іх падаркі, пасля беларускія, украінскія, рускія, латышскія і г.д. Так да вечара. Я ўчадзела ад добрых слоў, ад пачуццяў людскіх. Элка напісала: «Паэт — паэту» — усе цытаты аб паэзіі, асабліва свайго ўлюбёнага Маякоўскага [216] Маякоўскі Уладзімір Уладзіміравіч (1893–1930) — расійскі савецкі паэт. , вялікія два аркушы. Прывітанняў высокі стажок. Назаўтра ад сяброў цераз дзяўчат, яны не ведалі, верш з загалоўкам «Нявольная маці нявольных сыноў» — як яны на руках панясуць мяне дамоў... О, мары светлыя патрыётаў, харошых маіх сыноў... Я хаваю гэта ў сваіх рэчах у капцёрцы. Ноччу на мяне нападаюць, валакуць у капцёрку. Я дастаю пакрысе свае рэчы, а запісачку тую дарагую адкідаю ў кут. Надзорка бярэ яе. Мяне выклікае страшны, дурны опер. «К каму пісаная гэтая запіска, каму?» — «Не мне, — кажу, — але аба мне!» Ведай, гад, гэтыя словы сыноў аба мне! Ён амаль усё аддае мне, але тое дарагой запіскі, ліста ад Элкі і інш. не дае. Добра, што хоць не ў БУР... Нешта гаворыць мне пра срок, так я кажу: «Усе дарогі вядуць за зону, гэта знача — на волю».— «Нет, все дороги ведут к коммунизму», — пярэчыць ён мне, іншых гарызонтаў у такіх не бывае...

Я ўмею шапкі шыць і рукавіцы. Шыю іх з лахманоў для найбяднейшых бабак і так цешуся гэтым... А як там мой муж, мой сын, і ім, пэўна, холад?.. А ўся мая сям’я? Ад’язджаючы, я пакінула ўдома бацькоў абаіх, трох братоў, трох сястрычак. Гэта было ў канцы 37-га года, я ехала ў Прагу да мужа. Яны не плакалі, а мне плач раздзіраў грудзі. Яны не паэты, гэта паэты ўсё чуюць наперад. Цяпер тата мой, мажны й харошы, арыштаваны ў 39-м годзе, забіты ў гродзенскай турме [217] Тата мой… забіты ў гродзенскай турме…– бацька паэткі Антон Міклашэвіч з Гродна быў высланы ў Гулаг, дзе, відавочна, і загінуў. , мама памерла на высылцы ў Казахстане ў 1945 годзе. Каханы з братоў Расціслаў, метар дзевяноста пяць см, высокі, з галавою, як залацісты сноп жыта, загінуў пад Берлінам 28 красавіка 1945 года. Маладзенькі Аркадзі, які разам з Аляксеем пайшоў з высылкі ў армію Андэрса, ляжыць у польскай братняй магіле ў Ларэта ля Рыма, маленькая Люся ў 1954 годзе загадкава памерла ў Вроцлаве, Аляксея велікадушна Англія прыгарнула, а Ксеня й Ніна выстаўленыя на ўсе правакацыі ў Польшчы, як і няшчасны мой сын... Муж зусім адзін у Варкуце недзе, як я ўжо пазней даведалася, і я... Толькі я не адна, са мною заўсёды людзі, асабліва ўкраінцы, якіх так нязмерна цаню, і добры Бог са мною, а пасля лагеру й мой муж...

А пакуль я ўваходжу ў новы лагер, у інвалідскі Абезь. Яшчэ я не ведаю аб смерці мае любімай наймалодшай Людмілы, не ведаю яшчэ, напэўна (толькі са сноў), што сядзіць у польскай вязніцы сын мой і яму цяжка... У Абезі выбеглі супраць нас калекі, розныя гарбуночкі, старушачкі. Тут ёсць карпусы хворых туберкулёзнікаў, ёсць болей за 40 хворых псіхічна, у іх агароджаны барак, і там нам уступу няма. Няма тут ні вала, ні каня, як на Інце. Бабкі самыя на сабе возяць і ваду, і вугаль, і прадукты, і ўсе нечыстоты. Найболей тут, як і ўсюды, украінак, яны ўжо сухенькія, пачарнелі, але як жа яны добрыя, ласкавыя да харошых людзей, як жа лютыя й злосныя да недругаў. Яны, здаецца мне, ведаюць усё на зямлі, гэта цярпенне адчыніла ім вочы на ўсе праявы жыцця іх цяпер.

Вось я ў Абезі, але думкамі ўсё яшчэ на Інце. Не магу забыцца, як падышла да мяне вельмі прыгожая расейская дзяўчына Аня Бандарэнка. На работу яна ўсё старалася так завязаць хустачку, каб чубік харошы было відно, бушлат свой падганяла па фігуры. Хацелася ёй падабацца, хоць сасонкам, хоць людзям, якія глядзяць на яе, а можа, сабе самой. Аднойчы прыйшла да мяне моўчкі, доўга стаяла, а пасля папыталася ціхенька: ці я выслухаю яе, ці памагу, ці змагу палюбіць яе, нягледзьячы на тое, што яна расейка? О, як жа смешна! Аня, мілая, харошае дзяўчо, ці ж ёсць, ці ж можа быць тут розніца між вамі ўсімі, такімі беднымі, такімі дарагімі... «Ты як дзіця мне, — кажу, — і будзеш заўсёды кусочкам сэрца майго». Я заплакала, такія пытанні былі не на месцы, у вачох доўга стаялі Стасяле Міляўскайце й Зося Будрыце — літоўскія студэнтачкі, якія лічылі мяне болей сваёй, як мае дзяўчаты. А Шатрыя... Падыдзе часам, калі хаджу адна, і скажа ўсё, аб чым я думаю, так мяне ведала, а другія... А полька Марыя, маладзенькая, высокая, светлая: «Пані Ларыса, ці праўда, што такія, як я, недзе цяпер «адоруюць» [218] Adorować (польск.) — пакланяцца, кленчыць. перад вобразам Божым у касцёле. Яны, пэўна, як анёлы, і мне так хочацца быць з імі, не буду, пэўна, ужо, вырасту вельмі... А мне так халадно бывае, і тады я плачу, і слёзы змярзаюцца, ці вытрываю 25 лет?» Мілыя вочы ўпіраюцца ў неба, і такі жаль на прыгожым тварыку... А Марыя-беларусачка, савецкая патрыётка, але чысты такі, не лжывы чалавек. Ляціць да мяне з кожнаю светлаю весткай і сама ззяе... А Нуся Зарэцкая, малая ўкраіначка, якая ледзь не плача й пытаецца, ці сапраўды ў Амерыцы так забіваюць неграў, як нам паказвалі ў фільме паводле сцэнарыя нейкай эстонкі? Успакойваю, паясняю, дзіця верыць мне, і ёй лягчэй. Яна ўсё вучыць вершы на памяць, некалі хоча гаварыць іх людзям, і ёй 25 год пакарання: следавацелем у яе быў сын Каўпака [219] Каўпак Сідар Арцёмавіч (1887–1967) — украінскі дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Украіне падчас Другой сусветнай вайны. , а ёй было, мусіць, 18 годзікаў, а можа, і меней... Але былі і іншыя, напрыклад, прыехала нейкая медсястра з Варкуты, уходжаная (на агульных працах не працавала), усё нейчая любоўніца... Прэцца ў нашае таварыства. Вось імяніны пані Тэрэсы. Яна манеўруе словамі, нарэшце чытае цудоўныя вершы — нешта аб белых «пціцах». Мы захопленыя, перасказваю іх Элцы, якая ведае болей як дзве тысячы вершаў, чым часта сагравае мяне на аб’ектах, і яна хахоча! Верш, здаецца, Цютчава [220] Цютчаў Фёдар Іванавіч (1803–1873) — расійскі паэт і дзяржаўны дзеяч. ... Ну й дрэнь баба!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза»

Обсуждение, отзывы о книге «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x