Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перамагла крэмацыя.

У заднiм пакоi дымiлi цыгары. Разносiлi каньяк. Я ўсё яшчэ сядзеў каля стойкi. Дзяўчаты выйшлi з-за стала, аб нечым энергiчна шушукаючыся.

- Што ў вас там? - спытаў я.

- Для нас таксама ёсць падарункi, - адказала Марыон.

- Ах, вось што.

Я прыхiлiў галаву да стойкi i падумаў: чым цяпер займаецца Пат? Я ўявiў сабе залу санаторыя, камiн, у якiм палае агонь, i Пат за сталом каля акна з Хэльгай Гутман i iншымi людзьмi. Усё было так даўно. Часам я думаў, што аднойчы прачнуся, а ўсё былое прайшло, забыта, знiкла. Няма нiчога надзейнага - нават успамiнаў.

Зазвiнеў званок. Дзяўчаты, нiбы чародка спалоханых курэй, пабеглi ў бiльярдную. Там стаяла Роза са званочкам у руцэ. Яна кiўнула, каб i я падышоў. Пад маленькай ёлачкай на бiльярдным стале стаялi талеркi, накрытыя шаўковай паперай. На кожнай ляжалi скрутачкi з падарункамi i паперкi з надпiсамi. Дзяўчаты ўручалi iх адна адной. Роза ўсё падрыхтавала. Падарункi яна атрымала гатовыя ад дзяўчат i расклала iх на талеркi.

Дзяўчаты ўсхвалявана залапаталi, спяшаючыся, як дзецi, хутчэй паглядзець, што iм дасталася.

- А ты не хочаш узяць сваю талерку? - спытала Роза.

- Якую талерку?

- Тваю. Табе ж таксама ёсць падарунак.

I сапраўды, маё iмя таксама было напiсана шыкоўным рандо, двума колерамi чырвоным i чорным. Яблыкi, арэхi, апельсiны, ад Розы вязаны жакет, ад гаспадынi - травянiста-зялёны гальштук, ад Кiкi - ружовыя шкарпэткi са штучнага шоўку, ад прыгажунi Валi - скураная дзяга, ад кельнера Алоiса паўбутэлькi рому, ад Марыон, Лiны i Лiлi - паўтузiна хусцiнак, а ад гаспадара - дзве бутэлькi каньяку.

- Дзецi, - сказаў я. - Дзецi, гэта ж зусiм нечакана.

- Сюрпрыз? - усклiкнула Роза.

- Як пiць даць.

Я стаяў сярод iх, разгублены i, дальбог, крануты да глыбiнi душы.

- Дзецi, - сказаў я. - Цi ведаеце вы, калi я апошнi раз атрымлiваў падарункi? Я ўжо i сам не памятаю. Гэта, мусiць, было да вайны. А ў мяне няма нiчога вам.

Усе былi бязмежна радыя, што мяне так здорава ўразiлi.

- За тое, што ты нам заўсёды нешта iграў, - сказала Лiна, чырванеючы.

- Сапраўды, зайграй нам што-небудзь, вось i будзе твой падарунак, заявiла Роза.

- Што захочаце, - сказаў я. - Усё, што захочаце.

- Зайграй "Маю маладосць", -крыкнула Марыон.

- Не, што-небудзь вясёлае, - не пагадзiўся Кiкi.

На яго не звярнулi ўвагi. Яго як "гома" ўвогуле ўсур'ёз не прымалi. Я сеў да пiянiна i зайграў. Усе заспявалi.

Песеньку вясны

Ветры прыняслi...

Маладыя сны,

А цi вы былi?

Гаспадыня выключыла ўсе электралямпачкi. Заставалася толькi святло ад свечак. Нiбы далёкая крынiчка ў лесе, цiха булькатаў пiўны кран, а пласкаступы Алоiс блукаў на заднiм плане, нiбы чорны Пан. Я пачаў другi куплет. З ззяючымi вачыма, з добрымi тварамi мяшчанак дзяўчаты стоўпiлiся вакол пiянiна. I - вось дык дзiва! - нехта заплакаў горкiмi слязьмi. Гэта быў Кiкi - салодкi Кiкi з Люкенвальдэ.

Цiха адчынiлiся дзверы з вялiкай залы. Пад меладычны напеў сюды гужам уплыў хор на чале з Грыгаляйтам, якi палiў чорную бразiльскую цыгару. Спевакi выстраiлiся за дзяўчатамi.

З дому я пайшоў...

Свет багаты цвiў,

А вярнуўся зноў...

Ён пустэльны быў...

Цiха адгучаў хор.

- Выдатна, - сказала Лiза.

Роза запалiла бенгальскiя агнi. Яны шыпелi i стралялi iскрамi.

- Добра, а цяпер што-небудзь вясёленькае! - усклiкнула яна. - Трэба падбадзёрыць Кiкi.

- I мяне таксама, - сказаў Стэфан Грыгаляйт.

У адзiнаццаць гадзiн прыйшлi Кёстэр i Ленц. Мы з бледным Георгi селi за стол каля стойкi. Георгi далi некалькi сухарыкаў, каб паставiць яго на ногi. Неўзабаве пасля гэтага Ленц растварыўся ў шумнай кампанii жывёлапрамыслоўцаў. Праз пятнаццаць хвiлiн мы ўбачылi яго з Грыгаляйтам каля стойкi. Яны скрыжавалi рукi i пiлi на брудэршафт.

- Стэфан! - прадставiўся Грыгаляйт.

- Готфрыд! - адказаў Ленц, i яны выпiлi па чарцы каньяку.

- Я прышлю табе заўтра крывяной i лiвернай каўбасы. Добра, Готфрыд?

- Цудоўна! - Ленц ляпнуў яго па плячы. - Добра, стары Стэфан!

Стэфан ззяў.

- Ты так добра смяешся, - гаварыў ён у захапленнi. - Я люблю, хто так прыгожа смяецца. Я занадта хутка паддаюся суму, гэта мая слабасць.

- I мая! - адказаў Ленц. - Вось таму я i смяюся. Хадзем, Робi, выпi з намi чарку за бясконцы сусветны смех!

Я падышоў да iх.

- Што з тым хлопцам? - спытаў Стэфан i паказаў на Георгi. - У яго вельмi сумны выгляд.

- Яго лёгка зрабiць шчаслiвым, - сказаў я. - Яму патрэбна толькi крыху працы.

- Задачка, - адказаў Стэфан. - На сённяшнi дзень.

- Ён гатовы на любую працу.

- Сёння ўсе на ўсё гатовыя, - Стэфан працверазеў.

- Хлопцу трэба 75 марак у месяц.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x