Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я закусiў вусны. Я нiколi яшчэ не чуў, каб яна так гаварыла. Яна заўсёды была сарамлiвая, i яе прыхiльнасць выяўлялася хутчэй у жэстах i позiрках, чым у словах.

- Я пастараюся прыехаць да цябе, Пат, - сказаў я.

- Праўда, Робi?

- Праўда. Магчыма, у канцы студзеня.

Я ведаў, што гэта, напэўна, будзе немагчыма, таму што з лютага трэба будзе плацiць за санаторый. Але я сказаў ёй так, каб падбадзёрыць яе. Потым будзе няцяжка адкласцi прыезд, пакуль яна не вернецца.

- Бывай, Пат, - сказаў я. - Жадаю табе ўсяго найлепшага. Будзь сёння вясёлая.

- Добра, Робi. Сёння я шчаслiвая.

Я зайшоў за Георгi, i мы з iм пайшлi ў кавярню "Iнтэрнацыяналь". Стары пракураны шынок было не пазнаць. Гарэла калядная ёлка, i яе цёплае святло адбiвалася ва ўсiх бутэльках, шклянках, у нiкелi i медзi стойкi. Прастытуткi ў вячэрнiх сукенках, увешаныя падробнымi каштоўнасцямi, сядзелi за столiкамi, чакаючы.

Роўна ў восем у зале з'явiўся аб'яднаны хор гандляроў жывёлай. Каля дзвярэй яны разбiлiся на галасы: справа - першы тэнар, злева - другi бас. Стэфан Грыгаляйт, удавец i гандляр свiннямi, дастаў камертон, даў першую ноту, i спеў на чатыры галасы пачаўся.

Дай паломнiку спакой,

Божа, у святой начы.

I анёльскаю рукой

Боль сардэчны палячы.

У блакiтным моры

Ярка свецяць зоры,

Палячу без зморы

Да цябе душой.

- Як люба, - сказала Роза i выцерла слёзы з вачэй.

Адгучала другая страфа. Гучныя воплескi. Хор у падзяку пакланiўся. Стэфан Грыгаляйт выцер спацелы лоб.

- Бетховен ёсць Бетховен, - заявiў ён.

Нiхто не запярэчыў. Стэфан схаваў хусцiнку.

- А зараз -да зброi!

Стол быў сервiраваны ў вялiкай зале, дзе звычайна збiралiся члены саюза. Пасярэдзiне на срэбных блюдах, якiя стаялi на маленькiх спiртоўках, красавалiся двое парасят, запечаныя да рудаватай скуркi. У лычах у iх былi лiмоны, на спiнках маленькiя запаленыя ёлачкi. Яны ўжо з нiчога не дзiвiлiся.

З'явiўся Алоiс у фраку, падарунку ад гаспадара. Ён прынёс з паўтузiна збаноў з вiном i налiў. З iм прыйшоў Потэр з таварыства крэмацыi, якi толькi што кiраваў спальваннем нябожчыка.

- Мiр на зямлi! - сказаў ён з гонарам, падаў Розе руку i сеў каля яе.

Стэфан Грыгаляйт, якi адразу ж запрасiў Георгi да стала, устаў i зрабiў самую кароткую i самую лепшую прамову ў сваiм жыццi. Ён падняў куфель з iскрыстым "Ваххольдэрам", зiрнуў на ўсе бакi ззяючым позiркам i выгукнуў:

- На здароўе!

Потым ён зноў сеў, i Алоiс прынёс свiныя ножкi, квашаную капусту i бульбу. З'явiўся гаспадар з падносам, на якiм стаялi вялiкiя куфлi залацiстага пльзенскага пiва.

- Еш не спяшаючыся, Георгi, - сказаў я. - Твайму страўнiку трэба спачатку прывыкнуць да тлустага мяса.

- Мне ўвогуле трэба спачатку прывыкнуць, - адказаў ён i зiрнуў на мяне.

- Гэта прыйдзе хутка, - сказаў я. - Толькi не трэба параўноўваць. Тады ўсё пойдзе як трэба.

Ён кiўнуў галавой i зноў нахiлiўся над сваёй талеркай. Раптам на другiм канцы стала распачалася сварка. Пачуўся каркаючы голас Потэра. Ён хацеў чокнуцца з гандляром цыгарамi Бушам, але той адмовiўся, заявiўшы, што ён не хоча пiць, каб пакiнуць больш месца ў жываце для ежы.

- Глупства, - лаяўся Потэр. - Калi ясi, трэба пiць. Калi п'еш, нават больш улезе.

- Лухта! - буркнуў Буш, хударлявы высокi мужчына з плоскiм носам i ў рагавых акулярах.

Потэр аж падскочыў.

- Лухта? I гэта гаворыш мне ты, тытунёвая сава!

- Цiха! - крыкнуў Стэфан Грыгаляйт. - Нiякiх скандалаў на куццю!

Ён папрасiў, каб яму расказалi, у чым справа, i прыняў саламонава рашэнне: праверыць на практыцы. Перад спрачальнiкамi паставiлi па некалькi аднолькавых мiсак з мясам, бульбай i капустай. Порцыi былi вялiзныя. Потэр мог пiць, што хацеў, Буш мусiў есцi насухую. Каб надаць канфлiкту вастрынi, Грыгаляйт арганiзаваў таталiзатар, i на абодвух пачалi ставiць.

Потэр абставiўся куфлямi з пiвам, а памiж iмi, нiбы брыльянты ў каралях, паблiсквалi маленькiя чаркi з гарэлкай. Заклад быў на яго карысць - 3:1.

Буш глытаў пражорлiва, нiзка нахiлiўшыся над талеркай. Потэр змагаўся ў адкрытай стойцы. Пры кожным глытку ён зласлiва гаварыў Бушу: "За здароўе", на што той адказваў позiркам з нянавiсцю.

- Мне кепска, - сказаў мне Георгi.

- Пайшлi выйдзем.

Я завёў яго ў прыбiральню, а сам сеў у фае пачакаць. Саладжавы пах свечак мяшаўся з пахам хвойных iголак, якiя згаралi, патрэскваючы.

I раптам мне здалося, быццам я пачуў лёгкiя любiмыя крокi, быццам адчуў цёплае дыханне i ўбачыў перад сабой вочы...

- Пракляцце! - сказаў я i ўстаў. - Што са мной робiцца?

У той самы момант я пачуў магутны рык.

- Потэр! Брава! Алозiус!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x