Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке)
Здесь есть возможность читать онлайн «Натали Саррот - Трапiзмы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Трапiзмы (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Трапiзмы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трапiзмы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Трапiзмы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трапiзмы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Кухарка Ада, на нiжнiм паверсе, за сталом, засланым белай цыратай, абiрае гароднiну. Яе твар нерухомы, яна, як вiдаць, не думае нi пра што. Яна ведае, што хутка настане час спячы buns* i пазванiць у званок, каб паклiкаць на чай.
* buns (англ.) - булкi з разынкамi.
XIX
Ён быў гладкi, плоскi, з роўнымi шчочкамi, якiя па чарзе - спачатку адну, потым другую - падстаўляў iм, i яны, выцягваючы губы, давалi буську.
Яны бралi яго, мялi, круцiлi ва ўсе бакi, тапталi, качалiся па iм, развальвалiся як найвыгодней. Яны прымушалi яго павярнуцца, вось так, вось так, вось так, i паказвалi розныя прываблiвыя малюнкi, якiя немагчыма было адрознiць ад сапраўднасцi, - намаляваныя фальшывыя дзверы, фальшывыя вокны, да якiх ён даверлiва бег i стукаўся, балюча ўдараўся.
Яны заўсёды, спрадвеку ведалi, як трымаць яго ў сваёй уладзе, не пакiдаючы анi прадыху, анi глыточка свежасцi, як паглынуць яго цалкам, да астатняй кроплi. Яны дзялiлi яго, разбiралi на жудасныя кавалкi, разбiвалi на квадраты, абмервалi з усiх бакоў; i часам давалi пабегаць, адпускалi яго, але як толькi ён крыху аддаляўся, хапалi зноў, завалодвалi iм зноўку. Ён ад маленства паспеў палюбiць гэтую iх неспатольную прагу кiраваць - ён выцягваўся, удыхаў iх саладжава-з'едлiвы водар, аддаваў сябе на iх мiласць.
З гэтага свету, у якiм ён жыў, зачынены з усiх бакоў, абложаны iмi, не было нiякага выйсця. Паўсюль - iх рэзкае святло, iх сляпучы бляск, якi згладжваў усё, прыбiраў усе няроўнасцi, ценi.
Яны ведалi, што яму падабаецца iх прыгнёт, ведалi ў iм гэтую слабасць i таму - не цырымонiлiся.
Яны яго добра выпатрашылi i напхалi зноў i паўсюль паказвалi яму iншых, такiх самых марыянетак, такiх самых лялек. I ён не мог ад iх вырвацца. Ён толькi мог мiла падставiць свае гладкiя шчочкi - адну, потым другую - i дастаць у iх буську.
XX
Калi ён быў маленькi, ён сядаў сярод ночы на ложку i клiкаў. Яны прыбягалi, запальвалi святло, бралi ў рукi бялiзну, сурвэткi, розную вопратку i паказвалi яму: нiчога няма. У iх руках прадметы рабiлiся адразу бяскрыўдныя, нiбыта меншалi, нерухомелi, станавiлiся мёртвымi ў электрычным святле.
I цяпер, калi ён ужо вырас, ён, як i тады, клiкаў iх да сябе, каб яны прыйшлi, паглядзелi, пашукалi ўсюды, каб яны знайшлi тыя страхi, што схавалiся ў iм у далёкiх закутках, каб яны ўзялi iх у рукi i разгледзелi пад святлом.
Яны прызвычаiлiся прыходзiць, глядзець, i ён цяпер сам iшоў наперадзе, сам запальваў святло, каб не чуць, як яны мацаюць у цемры рукамi. I яны глядзелi ён стаяў нерухомы, не адважваючыся дыхнуць, - але нiчога нiдзе не было, нiчога страшнага, усё, здаецца, было ў парадку, на месцы, яны бачылi вакол толькi звычайныя, даўно знаёмыя рэчы i паказвалi яму: нiчога няма, чаго ты спалохаўся? Часам сям-там, у якiм-небудзь куточку, нешта ледзь прыкметна дрыжэла, ледзь улоўна пацепвалася, але яны адным рухам, адразу ставiлi ўсё на месца; гэта ж нiчога - зноў адзiн з яго звычайных страхаў - яны бралi, паказвалi яму: што, дачка ягонага сябра ўжо выйшла замуж? Гэта? Цi той, з аднаго з iм выпуску, атрымаў павышэнне цi вылучаны на ўзнагароду? Яны ўладжвалi, яны выпраўлялi: тут нiчога такога няма. Ён на iмгненне адчуваў сябе трошкi мацнейшым, сабраным, больш-менш злепленым у цэлае, але рукi i ногi ў яго адразу зноў пачыналi цяжэць, рабiлiся абсалютна бяздзейныя, нiбыта дранцвелi ў застылым чаканнi, i нiбы перад непрытомнасцю ў яго пачынала казытаць у носе; яны бачылi, як ён раптам замыкаўся ў сабе i рабiўся нейкi дзiўна адлучаны i засяроджаны; i тады, лёгка пляскаючы па шчоках - а вясельнае падарожжа Ўiндсара, а Лебрэн, а пяць сястрычак-блiзнятак - яны прыводзiлi яго да прытомнасцi.
Але калi ён нарэшце прытомнеў i яны пакiдалi яго аднаго, пачышчанага, падцыраванага i падкручанага, як след адладжанага i адрамантаванага, страх зноў пачынаў нараджацца ў iм, выпаўзаючы з розных маленькiх скрыначак i шуфлядак, якiя яны толькi што адчынялi i, нiчога не ўбачыўшы, зачынiлi зноў.
XXI
Гэта была дзяўчынка надзвычай "простая", заўжды ў чорным альпаковым фартушку, з вечным крыжыкам на грудзях, вельмi разумнае i паслухмянае дзiця. "Прабачце, панi, а гэта для дзяцей?" - пыталася яна ў гандляркi ў папяровай краме, калi была не вельмi ўпэўненая, купляючы iлюстраваны часопiс цi кнiжку.
Яна нiколi не змагла б, о не, нiзашто на свеце яна не змагла б, ужо ў тым узросце, выйсцi з крамы, адчуваючы, як ёй глядзяць у спiну, яна не змагла б нават адчынiць дзвярэй, каб выйсцi, з гэтым позiркам, упёртым у самую спiну, з гэтым гандлярчыным позiркам.
Цяпер яна была ўжо дарослая - рыбка вырасце i будзе зусiм вялiкая, - але, час iдзе хутка, ах, як толькi мiнае дваццаць, гады пачынаюць бегчы i бегчы, усё хутчэй i хутчэй, праўда ж? яны таксама так думаюць? - яна сядзела насупраць, у заўсёдным чорным сваiм гарнiтурчыку, якi добра з усiм гарманаваў, - сапраўды, чорны колер апроч усяго iншага заўжды надае гэткую прыбранасць... - яна сядзела, скрыжаваўшы рукi на сумачцы, падабранай пад тон, i ўсмiхалася, кiваючы галавой, з жаласлiвымi вачыма, так, так, вядома, яна чула, ёй расказвалi, яна ведае, як доўга i пакутлiва памiрала iхняя бабка, яна была заўсёды такая моцная, дзiва што - яны ўсе былi не такiя, як мы, у сваiм узросце яна нават нiводнага зуба не страцiла... А Мадлена? Муж у яе... Ах, каб гэтыя мужчыны маглi самi нараджаць дзяцей, дык нiколi больш за аднаго не мелi б, вядома, яны ж нiзашто не згадзiлiся б паўтарыць яшчэ раз, - мацi яму, небарака, заўсёды гэта казала - эх-эх! бацькi, сыны, маткi! - першая ж у iх дачка, а яны так хацелi спачатку сына, не, не, ну, пра гэта яшчэ рана, яна не збiраецца iсцi з хаты, з'ехаць, яна i не думае пакiдаць iх, яна пакуль яшчэ будзе тут, побач з iмi, зусiм побач, як мага блiжэй да iх, вядома, яна разумее, гэта так прыемна, старэйшы - сын, яна кiвала галавой, усмiхалася, о не, каб яна - першая, не, тут яны могуць быць абсалютна спакойныя, яна i пальцам не варухне, о не, яна - не, яна нiколi не зможа ўсё разам так паламаць. Маўчаць; глядзець на iх; i раптам, у самы разгар бабулiнай хваробы узбунтавацца i, прабiўшы жудасную праломiну, выскачыць, абдзiраючыся аб зазубраныя краi, i бегчы, з крыкам, мiма дамоў, што зырацца, прытаiўшыся ўздоўж шэрых вулiц, уцякаць, пераскокваючы праз ногi кансьержак, што дыхаюць свежым паветрам, седзячы на парогу каля дзвярэй, бегчы, раздзiраючы рот, гарлаючы, не сцiхаючы нi на хвiлiну, каб кансьержкi падымалi галовы, забываючыся пра вязанне, i iх мужы апускалi на каленi газеты i ўтароплiвалi ёй у спiну свой позiрк, пакуль яна не паверне за рог.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Трапiзмы (на белорусском языке)»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трапiзмы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Трапiзмы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.