• Пожаловаться

Натали Саррот: Трапiзмы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Натали Саррот: Трапiзмы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Трапiзмы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трапiзмы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Натали Саррот: другие книги автора


Кто написал Трапiзмы (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Трапiзмы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трапiзмы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут яны маглi сабе гэта дазволiць, гэта - i свабоду рабiць, што захочуць, хадзiць, дзе захочуць, у любых, самых нязграбных строях, з любым выразам на твары, гуляць па гэтых цiхiх маленькiх вулачках.

Тут ад iх не патрабавалi нiякага ўмення трымацца, нi супольнасцi з iншымi, нiякiх пачуццяў, анi ўспамiнаў. Iм гарантавалася забяспечанае i адначасова пустое жыццё, падобнае да пачакальнi на бязлюднай прыгараднай станцыi, голай, шэрай i цёплай залы з драўлянымi лавамi ўздоўж сцен i чорнаю печчу ў цэнтры.

I яны былi задаволеныя, iм падабалася тут, яны адчувалi сябе амаль як дома, былi ў добрых адносiнах з панi кансьержкаю, з малочнiцай, аддавалi адзенне ў чыстку ў самую добрасумленную i самую танную пральню ў квартале.

Яны нiколi не старалiся прыгадаць тую вёску, дзе калiсьцi гулялi ў дзiцячыя гульнi, нiколi не старалiся ўспомнiць колеры i пахi таго мястэчка, у якiм раслi, яны нiколi не адчувалi, каб у iх раптам узнiк, - калi яны крочылi па вулiцах свайго квартала, разглядалi вiтрыны крамаў, пачцiва вiталiся з кансьержкаю, праходзячы мiма яе закутка, - яны нiколi не адчувалi, каб у iх памяцi ўсплыў той родны мур, за якiм кiпела жыццё, цi брук на двары, моцны i адначасова пяшчотны, цi ласкавыя прыступкi на ганку, дзе яны сядзелi ў дзяцiнстве.

На лесвiцы ў сваiм доме яны сустракалi часам "суседа знiзу", выкладчыка лiцэя, што вяртаўся пасля заняткаў, а чацвёртай гадзiне, з двума сваймi дзецьмi. Ва ўсiх траiх у iх былi доўгiя галовы з бясколернымi вачыма, гладкiя i блiскучыя, як вялiкiя касцяныя яйкi. Дзверы ў iх кватэру на iмгненне прачынялiся i прапускалi iх усярэдзiну. Было вiдаць, як яны ступаюць на маленькi лямцавы каберац на паркеце каля ўвахода - i моўчкi знiкаюць у цёмнай глыбiнi калiдора.

IV

Яны балбаталi нешта ледзь выразнае, бегаючы вачыма, нiбыта стараючыся выказаць нейкую тонкую, далiкатную думку, але не знаходзячы слоў.

Ён iх падганяў: "Ну чаму? Чаму? Чаму гэта я эгаiст? Чаму мiзантроп? Ну, скажыце, скажыце?"

У душы - яны ведалi - яны гулялi ў гульню, трымалiся яе правiлаў. Часам iм пачынала здавацца, што ў руцэ ў яго нейкая палачка, якую ён нi на хвiлiну не выпускае, каб камандаваць iмi, якою ён паволi ўзмахвае, каб iмi кiраваць, як балетмайстар. Гоп-гоп-гоп! - яны танчылi, кружылi, круцiлiся, дзе трэба з натхненнем, з веданнем справы, але нiбыта застаючыся на пэўнай адлегласцi, нiбыта нiколi не пераходзячы тае забароннае рысы, за якой яму можа не спадабацца.

"Ну чаму? Чаму? Ну чаму?" Пайшлi! I-i-i раз! Ды не, не так! Назад! Назад! Ну вось, вось - радасны тон, так, яшчэ, плаўна, на дыбачках, з жартам, з iронiяй. Правiльна, правiльна, можна паспрабаваць, гэта кранае. А цяпер наiўны выгляд, i - можна асмелiцца выказаць i некаторыя iсцiны, няхай нават i жорсткiя, можна перайсцi да яго, ён абажае гэта, трошкi яго пацвялiць, ён абажае такую гульню. Э, тут - увага! - цiшэй, цiшэй, тут пачынае ўжо быць небяспечна, але нiчога - можна паспрабаваць, яму гэта можа здацца пiкантным, забаўным, прываблiвым. А цяпер - якую-небудзь гiсторыю, якую-небудзь скандальную гiсторыйку, з iнтымнага жыцця яго знаёмых, у якiх ён бывае ў гасцях, якiя яго паважаюць. Гэта яго зацiкавiць, звычайна ён любiць падобныя рэчы... Ах, не - божа, якое глупства! - гэта ж яго зусiм не цiкавiць, гэта даўно перастала яму падабацца: як ён раптам нахмурыўся, якi адразу зрабiўся грозны, ён зараз гнеўна iх абсячэ, пачне ўшчуваць, скажа штось зневажальнае, зробiць так, што яны - мiмаволi - уразумеюць усю сваю нiзасць. Дый нават калi i не зробiць цяпер - то пасля знойдзе найменшы выпадак, i нiчога яму не адкажаш, ён жа зробiць гэта ў сваёй невыноснай, iншасказальнай манеры.

Божа, як гэта вымотвае! Як вымотвае ўсё гэта бясконцае, стараннае скаканне перад iм: назад, i наперад, i наперад, i наперад, зноў назад, а цяпер - вакол яго - закружылi, закружылi i на дыбачках - пайшлi, не зводзiць з яго вачэй! i ўбок, i наперад, i назад, каб падарыць яму такое задавальненне.

V

Спякотнымi лiпеньскiмi днямi сцяна насупраць скiдала ў маленькi ссырэлы двор цяжкае i рэзкае святло.

Пад гэтаю важкай гарачынёй утваралася пустая бяздонная прорва, i цiшыня, i ўсё нiбы завiсала, чулася толькi пранiзлiвае, агрэсiўнае скрыгатанне крэсла па кафлянай падлозе, бразганне дзвярэй, i раптам, у гэтай гарачынi, у гэтай цiшы - нечаканы холад, шчымлiвая туга.

Яна ляжала i не варушылася, на самым краечку ложка, стараючыся займаць як мага менш месца, напружаная, нiбыта чакаючы, што зараз нешта выбухне, нешта навалiцца на яе з гэтай пагрозлiвай цiшынi.

Часам такое пачуццё ўзнiкае ад сакатання цыкад у скамянелай пад сонцам, нiбыта мёртвай прэрыi - пачуццё холаду, самоты, пакiнутасцi ў цэлым варожым свеце, дзе рыхтуецца нешта трывожнае.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трапiзмы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трапiзмы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Трапiзмы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Трапiзмы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.