Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Казько - Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасьць і гэтага зборніка і ўсёй творчасьці Віктара Казько.

Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– У печ ты сунула галаву, вось і падсмалілася. Ты ўсё жыццё сунеш галаву ў печ і ходзіш, як сава падсмаленая.

– Сава падсмаленая, – пакрыўдзілася старая. – У мяне газ, не так, як у некаторых.

– I ў некаторых газ, – абсекла яе Ганна Паўлаўна. Усё ж яна была не раўня гэтай старой. Чалавек у той памёр даўно, а ў яе зусім свежанька: – Няма на зямлі ніякіх шароў, не бывае.

– Ёсць, – узрадавалася старая. – Зямля наша круглая з усіх бакоў, як шар.

– Ты сама круглая, з усіх бакоў, як шар.

– Няхай круглая, затое спраўная, не тое як некаторыя, – і, апярэдзіўшы намер Ганны Паўлаўны ўставіць і сюды свае два грошыкі: – Быў напачатку шар, а потым, калі я падсмалілася, у талерку ён ператварыўся, у талерку…

– Талерку ты тую ў магазіне бачыла, – усё ж спыніла яе Ганна Паўлаўна. – Убачыла, колькі яна цяпер каштуе, вось у галаве ўсё ў цябе і памарочылася. Сёння трэба моцная галава, чыгун, а не твае клёпачкі, каб цэны новыя пераварыць.

– Яно так, яно так, цэны сёння не па нашым з табой кашальку і набытку. А талерка ўсё ж была, і зямля наша круглая. Талерку тую і шары чырвоныя не адна я толькі бачыла. Вось і…

– Добра, добра, зямля наша шар, – Ганна Паўлаўна ведала, пра што далей хацела весці гаворку старая. Зранку ў яе хаце перабылі ўжо ўсе пцічанцы, што бачылі на свае вочы талерку, іншапланецян і чырвоны шар. За гэтымі адведкамі і казаннямі яна і забылася пра сваё ці то сненне, ці то яву, забылася, што і гэтай, як і мінулай ноччу, прасіўся пагрэцца ў хату Канстанцін Васільевіч, ледзь не на каленцах умольваў пусціць, а яна прагнала. Але недзе надвячоркам, пад змярканне, калі прыехалі ўжо на дзевяціны дзеці з унукамі, прыгрэлася каля іх, раздумалася, паведала ім пра свой сон і кінулася апранацца. Дачка паспрабавала пярэчыць:

– Куды ты нанач гледзячы. Заўтра ўсе разам адведаем.

– Холадна яму там. Холадна. Я адчуваю. I ў мяне мароз па скуры… Холадна яму. Холадна. – Нібы трызнячы, засяродзілася на гэтым «холадна» Ганна Паўлаўна. Хуценька апранулася, выграблася за парог хаты, нібы ваўчыца з логава. Азіраючыся зверкам, пачыкільгала па адпушчанай ужо, раскіслай вясенняй дарозе да могілак. Дачка з мужам пайшлі следам за ёй. Ішлі не даганяючы і не імкнучыся дагнаць, цягнуліся за ёй, як чужыя за чужой. I на самой справе на тую мінуту гэтая старая была ім чужой. I ішла яна да могілак, як ходзіць звер, і вялі яе, бадай, не дарога і вочы, а нюх.

Яшчэ тыдзень назад прыбраная і дагледжаная магілка была раскапана. Скасабочаная і пакарабачаная труна стаяла на кучы пяску. Вечка адчынена і разламана па краях. Канстанцін Васільевіч ляжаў у труне не разварушаны, усё такі ж задумлівы, якім аддалі яго зямлі. Толькі снег і трохі наледзі было на яго твары. Па тым снезе вяскоўцы ўжо крыху пазней меркавалі, што выцягнулі яго з магілы тры дні назад. Тры дні назад ішоў снег, была невялікая мяцеліца. А хто яго раскапаў, а галоўнае – дзеля чаго, тут ужо ніхто не мог і галавы прыкласці. З-за медалёў і ардэнка, што сёння ў цане, надсаджвацца было не варта. Усе бачылі, усе ведалі, што тыя медалі і ардэнок Канстанцін Васільевіч перад смерцю загадаў пакінуць унукам. А ніякага больш багацця пры ім не мелася, нават зуба залатога ніводнага сабе не паставіў, толькі жалезныя, са сталі.

Прыдуркаватая суседка, што расказвала Ганне Паўлаўне пра шар і лятаючыя талеркі, выказала думку, што ўсё тут учынілі іншапланецяне: хацелі, маўляў, выцягнуць яго, забальзаміраваць і адтарабаніць на сваю планету, пакласці ў Маўзалей, як у нас Уладзіміра Ільіча Леніна, і паказваць той планеце. Ёй, зразумела, не паверылі. Мо і дарэмна, а мо і не. Хто ведае.

Старшыня калгаса, што праязджаў міма могілак на сваім «козліку» і завярнуў на жаночае галашэнне, сказаў як бы сам сабе:

– Чалавек нармальны і разумны на такое не пойдзе. На што яму пераканаўча адказалі:

– I дурань не пойдзе. Пабаіцца могілак і мерцвяка, кары Божай.

Азвалася зноў убогая старая з Пцічы:

– Вох, будзе, вох, што будзе, калі горад пойдзе на вёску. А яшчэ ж горш будзе, калі вёска рушыць на горад, пусціць чырвонага пеўня па дачах, што ўсюды сёння на кожным кроку.

Мовіла са злоснай прарочай сілай юродзівай, якая тое-сёе ведае і прадбачыць з таго, што чакае нас наперадзе. Усе пачулі яе, але ніхто не запярэчыў, не паставіў яе на месца. Хутчэй за ўсё з-за беспрасвету і бездапаможнасці перад гэтай магілай, прахам Канстанціна Васільевіча і жывымі яшчэ мошчамі Ганны Паўлаўны. Ні чалавек, ні Бог нічым ужо не здольны былі дапамагчы ім. Улады зямныя, праўда, хацелі дапамагчы, завесці справу і пачаць шукаць злачынцаў. Але для гэтага, сказалі яны, неабходна анатаміраванне, гэта значыць, разрэзаць Канстанціна Васільевіча, нібы злачынца сядзеў недзе ўсярэдзіне яго. Ганна Паўлаўна паказала ім з-за труны Канстанціна Васільевіча кукіш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікае паляванне ліхалецця (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x