– І я вітаю цябе, Вольшын! Усё добра. – Неяк засмучана адказаў я яму. Жух ведаў мяне пэўны час і таму адразу заўважыў мой няўпэўненны настрой.
– Цябе нешта турбуе? – адразу паспрабаваў ён высветліць сітуацыю.
– Гэта так. Мне здалося, што на маім месцы павінен быць іншы чалавек, які размаўляе па-расейску. Мая мова пакуль што прынесла толькі праблемы, а на расейскай мове я не размаўляю. Тут жа, з кім бы я ні пачынаў гаварыць, усе старанна адказваюць на незнаёмай мне мове, і не адразу здагадваюцца, што я іх не разумею. Бюджэтам паслугі перакладчыка для мяне не прадугледжаны. Мяркую, будуць цяжкасці.
– Так, з мовамі тут няпроста. Дзяржаўнае двухмоўе і, здаецца, беларуская мова можа знікнуць зусім, саступіўшы расейскай. Амаль усе размаўляюць па-расейску і з цягам часу забываюць родную мову. Разумеюць, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, але з цяжкасцю, і свабодна карыстацца ёю ўжо не могуць – Вольшын задуменна пацёр далонню лоб – але, разумееш, Вітальд, я і так з вялікімі цяжкасцямі ўпэўніў нашага дырэктара прыслаць цябе сюды, паколькі рэальных падставаў для гэтага няма, толькі мае думкі. Таму нічога не зменіш, будзеш працаваць ты. І на самой справе, можа быць і лепш, што ты ведаеш беларускую мову, таму што жыхары вёсак вакол будоўлі размаўляюць толькі на ёй. Можа з гэтай нагоды ў цябе атрымаецца з імі пазнаёміцца і наладзіць кантакт – крыху супакоіў ён мяне.
– Першая добрая навіна. – Дарэчы, словы Вольшына яшчэ нічога не абяцаюць, але ў яго атрымалася мяне крыху супакоіць.
– Вось і добра – і Жух паведаміў мне пра тое, что адбываецца ў яго з мясцовымі жыхарамі, дакладней, – не адбываецца. На першы погляд – усё выдатна. Сітуацыя здаецца больш прыемнай, чым можна было б спадзявацца, але і мяне самога яна збянтэжыла. Не можа быць такога! Ніяк не можа быць! Потым я задаў некалькі пытанняў, якія яшчэ больш мяне заблыталі. На самой справе, пажадана зразумець, куды мы ўлезлі з гэтым будаўніцтвам. Была ў мяне справа з адным неакультам, і калі я з ім вагаўся, дык шмат рознай інфармацыі атрымаў. Пазнаёміўся з цэлым стосам сур’ёзных праблем для кампаніі, што могуць прынесці з сабою розныя неардынарныя згуртаванні ці фанатыкі ідэі.
Наколькі было зразумела, жыхары навакольных ад будаўніцтва вёсак – вельмі замкнёнае аб’яднанне людзей. Можа быць, гэта толькі нейкія схаваныя ад усіх мясцовыя справы? Дакладна, так яно і ёсць на самой справе. Але калі гэта так, то для нас гэта яшчэ горш. Калі потым высветліцца, што мы, нават і не ведаючы таго, парушылі сваёй дзейнасцю сфарміраваную стагоддзямі ўнікальную культуру ці рэлігію – нас потым еўрапейскія праваахоўнікі ці вартаўнікі культурнай спадчыны жыўём з’ядуць. Гэтыя грамадскія гурты не такія відавочныя, як розныя «зялёныя», але, на самой справе, значна больш магутныя за прыродаахоўнікаў. І ніхто зважаць не будзе, што гэта быў дзяржаўны заказ і мы працавалі ў межах дамовы. На гэта нават не звернуць увагі. Раз парушылі – значыць вінаватыя. Шматгадова пешчаная рэпутацыя кампаніі пахіснецца, і тады на яе будучай паспяховай дзейнасці можна паставіць вялікі крыж. Літаральна з-за канфлікту з грамадскімі аб’яднаннямі ад кампаніі адыйдзе буйны інвестар («грашовыя скрыні» не любяць гвалту), і тады кампанія сыйдзе з першых пазіцый. Больш ніхто з сур’ёзных людзей не рызыкне з намі звязвацца. Так што Вольшын не дарма затурбаваўся. Пагроза нават крыху закрануць аўтэнтычную культуру – больш сур’ёзная небяспека для кампаніі, чым усе «зялёныя» разам узятыя. З ахоўнікамі прыроды заўжды можна дамовіцца і палюбоўна разыйсціся. А тут, можа стацца і так, што дамаўляцца не будзе аніякай магчымасці, і тады …? Можа быць усё, што хочаш. Усе варыянты і іх вынікі пралічыць немагчыма. Любая наяўная дробязь можа несці для кампаніі сур’ёзную небяспеку.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.