Кнут Гамсун - Голад (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Кнут Гамсун - Голад (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2017, ISBN: 2017, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голад (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голад (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага ўзбярэжжа. «Вікторыя» – праніклівы раман пра чуллівае і пяшчотнае каханне, якое суправаджаюць гонар і годнасць, хвароба і смерць…

Голад (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голад (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я зноў нацягваю чаравікі, доўга завязваю шнуркі, сяджу колькі хвілін, бессэнсоўна гледзячы перад сабою і трымаючы ліст у руцэ.

Потым я ўстаю і сыходжу.

На вуліцы мігціць газавы ліхтар, я іду бліжэй да святла, кладу скрутак каля слупа і павольна, вельмі павольна разрываю канверт.

Усярэдзіне ў мяне быццам успыхвае полымя, я чую свой слабы крык, бессэнсоўны, радасны вокліч. Ліст ад рэдактара: мой фельетон прыняты і ўжо адпраўлены ў друкарню! «Некалькі дробных паправак… дзве-тры выпадковыя апіскі… вельмі таленавіта… будзе надрукавана заўтра… ганарар дзесяць крон».

То смеючыся, то плачучы, я кінуўся бегчы па вуліцы, потым спыніўся, укленчыў і, уздымаючы позірк да неба, пачаў невядома на што і на каго лаяцца… А час ішоў.

Усю ноч да раніцы я хадзіў па вуліцах, ашалеўшы ад радасці, і паўтараў:

– Напісана таленавіта – значыцца, маленькі шэдэўр, геніяльная рэч… І дзесяць крон ганарару!

Сцэна другая

Прайшло тыдні два, і аднойчы ўвечары я пайшоў з дому.

Я зноў сядзеў на могілках і пісаў артыкул у адну з газет. Я прапрацаваў да дзесяці, надышла цемень, неўзабаве вартаўнік павінен быў зачыніць браму. Мяне даймаў голад, моцны голад. Тых дзесяці крон, на жаль, хапіла ненадоўга: я ўжо не еў два, амаль што тры дні і адчуваў слабасць, мне нават цяжка было вадзіць алоўкам па паперы. У кішэні ў мяне быў зламаны сцізорык і ключы, але не было аніводнай манеткі.

Калі браму могілак зачынілі на замок, мне, вядома, варта было пайсці дадому, але праз неўсвядомлены страх перад сваім жытлом, дзе было цёмна і пуста, перад закінутай майстэрняю бляхара, дзе мне ўрэшце дазволілі мець часовы прытулак, я пацягнуўся куды папала, паўз ратушу, да набярэжнай, і далей, да вакзала, дзе я нарэшце сеў на лаўку.

Чорныя думкі ў гэтай хвілі выветрыліся ў мяне з галавы, я забыўся на ўсе свае нягоды, супакоены відовішчам марской гавані, гэткай ціхамірнай і цудоўнай у вячэрнім прыцемку. Паводле завядзёнкі я хацеў перачытаць тое, што нядаўна напісаў: майму хвораму ўяўленню гэта здавалася найлепшым з маіх твораў. Я дастаў рукапіс з кішэні, паднёс яго да самых вачэй, каб лепш бачыць, і пачаў перачытваць старонку за старонкаю. Урэшце я стаміўся і зноў сунуў паперы ў кішэню. Усё было ціха, мора адлівала перламутравай сінечай, наўкола з месца на месца пераляталі малюпасенькія птушкі. Крыху ўбаку хадзіў паліцыянт, апроч яго не было відаць аніводнае душы, і над усёю гаванню панавала маўчанне.

І вось я зноў перабіраю свае багацці: зламаны сцізорык, ключы, але не знаходжу ніводнага эрэ. Раптам я хапаюся за кішэню і зноў выцягваю паперы. Гэта было неяк машынальна, несвядомы нервовы жэст. Я знаходжу чысты, не спісаны аркушык і – Бог ведае, чаму мне ў галаву прыйшла гэтая думка, – раблю скрутачак, акуратна загінаю краі, каб здавалася, быццам у ім нешта ёсць, і кідаю яго далёка на брук. Апісаўшы паўкола ў паветры, скрутачак падае на зямлю і застаецца нерухома ляжаць.

Голад зрабіўся невыносным. Я глядзеў на белы скрутачак, раздзьмуты, нібы поўны срэбных манет, і мне самому пачынала здавацца, што ён зусім не пусты. Я цешыўся і спрабаваў адгадаць, колькі ж там грошай, – калі дакладна адгадаю, яны будуць мае! Я ўяўляў сабе маленькія, цудоўныя манеткі па дзесяць эрэ на самым дне скрутачка і самавітыя, чаканныя кроны зверху – цэлы скрутак, набіты грашыма! Я ўтаропіўся ў яго, і мне карцела падысці і падняць скрутак.

Раптам я чую кашаль паліцыянта, – і чаму гэта мне тут жа прыходзіць у галаву кашлянуць таксама? Я падымаюся з лаўкі і кашляю: раблю гэта тры разы, каб ён пачуў. Калі ж ён наблізіцца, ён абавязкова кінецца падымаць скрутачак! Я быў усцешаны гэтым прыдуманым жартам, паціраў рукі ад захаплення і лаяўся да самазабыцця. Як жа ён, сабака, ашалее ад здзіўлення! Няхай трапіць у самую апраметную праз сваю зладзейскую выхадку! Ад голаду я нібы захмялеў, нават ладна ап’янеў.

Праз колькі хвілін паліцыянт падыходзіць бліжэй, азіраючыся па баках; жалезныя падкоўкі на яго абцасах грукаюць па бруку. Ён не спяшаецца, у яго цэлая ноч наперадзе, ён заўважае скрутак, толькі падышоўшы зусім блізка. Але нарэшце ён спыняецца і глядзіць на паперку. А скрутак так панадліва бялее на бруку, мабыць, там кругленькая сума, га? Кругленькая сума срэбрам? І ён падымае папяровы скрутачак. Гм! Там нешта лёгкае, вельмі лёгкае. Можа быць, каштоўнае пяро для капелюша… Сваімі вялікімі рукамі ён асцярожна разгортвае скрутак і зазірае ў яго. А я рагачу, рагачу як вар’ят і пляскаю сабе па каленях. Але ніводнага гуку з майго горла не вырываецца: мой смех бязмоўны, ён падобны да прытоенага спазматычнага рыдання…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голад (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голад (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голад (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Голад (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x