Выкупаны ў імперскай славе Н. Кукальнік заадно з вядомымі літаратарамі і дзяржаўнымі чыноўнікамі напаў у 1840 годзе на П. Мартаса за выданне «Кобзаря» Шаўчэнкі, таму што яго кірунак, маўляў, шкодны і небяспечны, і прапаноўваў забараніць «польскую, маларасійскую і ў остзейскіх губернях нямецкую» [4] Спогади про Тараса Шевченка. – К., 1982. – С. 72.
мовы.
Галасоў у абарону ўкраінскай мовы як літаратурнай, прыдатнай для фарміравання нацыянальнай літаратуры, было амаль не чуваць. Ва ўніверсітэцкім Харкаве, дзе адрадзілася ўкраінская перыёдыка, часопісы «Украинский вестник» і «Харьковский Демокрит» публікавалі толькі асобныя творы на ўкраінскай мове, а «Украинский журнал» наогул не надрукаваў ні аднаго. Усё гэта сведчыла аб поўным непрыманні літаратурнага статусу ўкраінскай мовы і прымушала ўкраінскіх аўтараў шукаць сваю нішу ў рускай літаратуры, а значыць, губляць творчыя магчымасці для ўласнага нацыянальнага самавызначэння. Ігнараванне ўкраінцамі роднай мовы перашкаджала разгортванню найважнейшага працэсу стварэння ўкраінскага грамадства. Пасля, знаходзячыся ў 1847 годзе ў Седневе, Шаўчэнка піша прадмову да другога, на жаль, не ажыццёўленага выдання «Кобзаря», у якім выкладае свае думкі адносна сучаснага стану ўкраінскай літаратуры і перспектыў яе развіцця. Ён настойвае на ўзняцці ўзроўню нацыянальнай літаратуры шляхам глыбокага пазнання жыцця народа, валодання роднай мовай і дзякуючы незалежнай, нацыянальна свядомай пазіцыі літаратараў, абавязак якіх – забяспечыць самастойны шлях развіцця ўкраінскай літаратуры: «А на маскалёў не зважайце, хай яны сабе пішуць па-свойму, а мы па-свойму. У іх народ і слова, і ў нас народ і слова. А чыё лепш, хай судзяць людзі». [5] Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – К., 1964. – Т. 6. – С. 314.
Тых пісьменнікаў-украінцаў, якія адракліся ад роднай мовы, служылі чужой культуры, Шаўчэнка асуджае і супрацьпастаўляе ім сапраўдных патрыётаў Караджыча і Шафарыка: «Чаму У. С. Карадж[ыч], Шафар[ык] і іныя не пастрыгліся ў немцы (ім бы зручней было), а засталіся славянамі, шчырымі сынамі маці сваіх, і славу добрую здабылі?». [6] Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 315.
Шаўчэнка адчуваў і духоўную, і матэрыяльную падтрымку ў сваіх памкненнях выказаць на роднай мове тое, што нябачна пульсавала ў сасудах нацыянальнага арганізма, з боку Я. Грэбінкі, які пісаў на ўкраінскай мове, украінскага землеўладальніка П. Мартаса, цэнзара П. Корсакава, які ўхваліў да друку «Кобзаря» і надрукаваў станоўчую рэцэнзію ў часопісе «Маяк», мастака І. Сашэнкі, канферэнц-сакратара Акадэміі мастацтваў, украінца па паходжанні, В. Грыгаровіча, кампазітара М. Віельгорскага, мастакоў К. Брулова і А. Венецыянава, паэтаў В. Жукоўскага, П. Вяземскага… І ўсё ж пецярбургская атмасфера нацыянальнага абязлічвання прыгнятала Шаўчэнку. Ён усведамляе, што адзінае выратаванне ад растварэння ў асяроддзі рускай культуры і літаратуры, у прыватнасці, заключаецца не проста ў звароце да мовы, але і ў стварэнні на ёй нацыянальнай літаратуры, якая б спрыяла фарміраванню ўкраінскай нацыі, вызначэнню гістарычнага сэнсу і перспектыў яго быцця, этнакультурнай унікальнасці ўкраінства. «Яго перапоўненасць Украінай была ўнікальнай з’явай у інтэлектуальнай гісторыі таго часу, – заўважае Ю. Луцкі, – і ў сваёй адзіноце і палкасці ён быў фігурай, якая амаль не ведала паўтонаў». [7] Луцький Ю. Між Гоголем і Шевченком. – С. 178.
Шаўчэнка ўсведамляе і сваю адзіноту, і сваю прароцкую місію ўваскрашэння Слова, месіянскую – прызначэнне Паэта як выразніка волі Госпада. Слова павінна набыць асаблівую духоўную сілу, інакш яно не адкрые рабскія вусны, не сагрэе астылых душ, не запаліць святым агнём творчасці, не стане духоўным пастырам роднага народа. Паэт адчувае ў сабе гэтае слова, яно нараджаецца ў ім, выспявае і просіцца ісці «паміж людзей». Ён ведае, што Слова, як духоўная эстэтычная сіла, здольнае выратаваць чалавека ад ганебнага абязлічвання. Слова для Шаўчэнка – духоўная і маральная аснова, крыніца энергіі дзеля самасцвярджэння.
А пакуль, на працягу першага года сваёй волі, ён суцяшаецца свабодай і сваю радасць выказвае ў лісце да брата Мікіты ад 15 лістапада 1839 года: «Дык вось, бачыш, жыву, вучуся, нікому не кланяюся і нікога не баюся, акрамя Бога, – вялікае шчасце быць вольным чалавекам, робіш, што хочаш, ніхто цябе не спыніць». [8] Шевченко Т. Повне зібрання творів: у 6 т. – Т. 6. – С. 9.
Читать дальше