Янка Купала - Тутэйшыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Тутэйшыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Тутэйшыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тутэйшыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тутэйшыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тутэйшыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я н к а. Ці ж ён і цяпер быў чыноўнікам? Гануля. А так! Служыў у камісарыяце паліцыі нейкім там разношчыкам; нейкія «пшэпусткі» іхнія ды іншыя дакумэнты разносіў.

Я н к а. Не высокае было яго чыноўніцтва, як гэтак.

Г а н у л я. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, не давучыўся, і вый-шла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!

Я н к а. Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым. Але выбачайце, цётачка! Пара нам і дамоў. Бывайце здаровы і шчаслівы!

Г а н у л я. (адвітваючыся) . Дзе там тое шчасце пры маёй старасці?

А л е н к а. Як вам, цётачка, будзе надта маркотна, прыязджайце да нас на вёску, там сонца весялей свеціць, і людзі там лепшыя.

Г а н у л я. Добра, дзеткі, прыеду да вас на вяселле.

Янка і Аленка выходзяць і спатыкаюць на парозе ў напаўбасяцкім абарваным адзенні Даму і Спраўніка, з якімі раскланьваюцца.

З'ява IV

Гануля, Дама, Спраўнік.

Д а м а. (вітаючыся з Гануляй) . Ах, мадам, да чато мы дажыліся?!

С п р а ў н і к. Да чаго дажыліся?!

Г а н у л я. Так! Не важна, паночкі, як бачу, дажыліся: зусім скромна выглядаеце ў гэтым бядацкім адзенні.

Д а м а іС п р а ў н і к. Занадта скромна!

Г а н у л я. Што ж гэта вам так прыйшлося абяднець?

Д а м а. Ды не абяднець, мадам! Гэта мы так сабе… з прычыны перамены політычнай сытуацыі.

С п р а ў н і к. Усе былое вялічча прыйшлося загнаць у казіны рог і дапасоўвацца да новага часу і новых людзей.

Г а н у л я. А я думала… што ж гэта я думала? Ага, што вы паехалі з тымі, як і з немцам!.

С п р а ў н і к. Пшэпустак усім не хапіла.

Д а м а. А я мела пшэпустку, але на адвітальным рауце неяк згубіла.

Г а н у л я. I прыйшлося вам застацца!

Д а м а і С п р а ў н і к. Прыйшлося застацца.

Г а н у л я. Бедныя ж вы! Мой Мікіта таксама застаўся. А той пан, што быў з вамі,— паехаў?

C п р а ў н і к. Яму хапіла пшэпусткі.

Д а м а. Ён не згубіў яе.

Г а н у л я. Паехаў, а вас пакінуў — не па-кампанейску ен зрабіў.

С п р а ў н і к. Але я надта не бядую. Кажуць, сам Брусілаў ідзе побач з нашымі новымі гаспадарамі, дык не павінен жа ён папусціць у крыўду такіх вэтэранаў старой гвардыі, як я.

Д а м а. А я маю усе даныя на дармовую соцыяльную апеку. Апрача таго, бацюшка, які з намі ў вас гасціў, абяцаў, калі што якое мяне прыцісне, дык зробіць протэкцыю ў Прэображэнскі жаночы манастыр.

Г а н у л я. Значыцца, бацюшка таксама не выехаў?

Д а м а. Не, не выехаў.

С п р а ў н і к. Толькі што пайшоў адбіраць у белару-саў ключы ад Юбілейнага дому.

Г а н у л я. I чаго бацюшка палез у гэтую палітыку? Пільнаваў бы лепей ключоў ад архірэйскага дому.

Уваходзіць Мікіта — босы і без курткі, у руках кошык з пляшкамі і два рэвальверы.

З'ява V

Гануля, Дама, Спраўнік, Мікіта.

Г а н у л я. А мой жа ты сыночак! Хто ж цябе гэта абалваніў?

Д а м а. (прыглядаючыся праэ лёрнэтку на Мікіту) . У вас, мусье рэгістратар, фасон касцюму, як і ў мяне з Іх родзіем, — а ля-ба-сяк.

М і к і т а. (стаўляючы кошык з пакупкамі і кладучы на стале рэвальверы, вітаючыся з гасцьмі) . Меджду протчым, мадам-сіньёра, цалую ручкі! Іх родзію чэсць! Але, пардон, мадамы і мусьі! Выбачайце за мой нештодзенны выгляд. Мяне толькі што спаткала ў дарозе смешная прыгода. Калі бег я па гэтыя, меджду протчым, пакупкі, на Зыбіцкай вуліцы спаткалі мяне два, мабыць, апошнія ўцякаючыя паны, папрасілі мяне пастаяць, самі знялі куртачку, сказаўшы, што гэта з іхняга сукна, потым папрасілі пасядзець і таксама самі знялі боты, сказаўшы, што гэта з іхняй скуры.

Д а м а. А далей?

М і к і т а. А далей таксама хацелі тое-сёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.

Д а м а. Ах, якія ж усё-такі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.

С п р а ў н і к. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.

Г а н у л я. А грошы не адабралі?

M i к і т а. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!

Г а н у л я. (зірнуўшы ў кошык) . А матачкі ж мае! Гэта ж гарэлка!..

М і к і т а. Але, меджду протчым, мамаша, — гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна І дора-га каштуе.

Г а н у л я. (паказваючы на рэвальверы) . А гэты качарэжкі на якое безгалоўе?

М і к і т а. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адзін мой знаё-мы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тутэйшыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тутэйшыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Янка Купала - Адвечная песня
Янка Купала
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Тутэйшыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Тутэйшыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x