• Пожаловаться

Янка Купала: Тутэйшыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала: Тутэйшыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: drama / comedy / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Тутэйшыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тутэйшыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Янка Купала: другие книги автора


Кто написал Тутэйшыя? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Тутэйшыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тутэйшыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Купала

Тутэйшыя

Трагічна-смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях

Асобы

М і к і т а З н о с а к (Н і к і ц і й З н о с і л о в) — калежскі рэгістратар, 25–28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.

Г а н у л я З н о ш ч ы х а— яго маці, у вольны час робіць Панчоху.

Я н к а З д о л ь н і к— настаўнік, 25–28 г.

Л я в о н Г а р о ш к а— паважаны селянін, заўсёды з люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.

А л е н к а— яго дачка, 17–19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысценька і скромна.

Н а с т а П а б я г у н с к а я— дзяўчына няведамых заняткаў, 23–25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але без густу.

Г э н р ы х М о т а в і ч С п і ч ы н і— Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.

У с х о д н і в у ч о н ы— носіць велікарускую вопратку — «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.

З а х о д н і в у ч о н ы— носіць польскі строй — кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.

Д а м а.

П о п.

С п р а ў н і к.

П а н.

Н е м е ц.

Ч ы р в о н а а р м е е ц, Н а ч а л ь н і к п а т р у л я, А б а р в а н е ц(у адной асобе).

Н е м е ц, д в у х п а т р у л ь н ы х, г р а м а д з я н е, г р а м а д з я н к іі інш.

Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я — у снежні 1918 г., 3-я — у ліпені 1919 г., 4-я — у чэрвені 1920 г. 1, 3 і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея — на Катэдральным паяцы, называным мянчанамі «Брахалка».

Дзея першая

Час вячэрні. Даволі абшырны пакой, беднаваты, па-дробнамяшчанску абстаўлены. 3 правага боку — бліжэй да рампы — адны дзверы, з левага — двое. Напроць два вакны на вуліцу. Справа у належным месцы стол, у іншых мясцох — пара малых столікаў, на адным з іх грамафон, крэслы венскія і мяккія плюшавыя. У кутку злева вялікае люстра (трумо). На сценах у рамах колькі тандэтных абразоў — партрэтаў высокапастаўленых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.

З'ява I

Гануля, Янка.

Г а н у л я (сядзіць і робіць панчоху; чуваць стук у дзверы з левага боку, што далей ад рампы) . Калі ласка! Заходзьце!

Я н к а. (уваходзіць) . Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госці.

Г а н у л я. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасціць у мяне хоць кожны дзень ад рання да вечара — мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядауна закватара-валі, а ужо лічу вас як свайго чалавека. Толькі не стукайце там па-па нску ў дзверы, а проста уваходзь-це, і ўсё тут.

Я н к а. Дзякую вам за шчырасць і ласку, хоць і сам не ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў. (Паўза.) Дзе ж гэта гаспадар ваш малады?

Г а н у л я. Паляцеў у горад таго-сяго купіць. Сягоння імяніны яго, дык мо той ці сей здарыцца ў хату.

Я н к а. Шкада, што я раней аб гэтым не ведаў. То ж належала і аб падарунку якім падумаць.

Г а н у л я. Э, мой сынок! Не тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладдзе, ці, як там ка-жуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.

Я н к а. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?

Г а н у л я. Не забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся без службы, і хоць бы што, ні на грош таей сталасці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў

вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца з неба.

Я н к а. А што ж ен, па-вашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцце?

Г а н у л я. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць. Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так… (Махнула рукамі.)

Я н к а. Трудна такому далікатнаму Па нічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.

Г а н у л я. Які там ён далікатны! Я сама з ягоным бацькам — людзі вясковыя. Мой нябожчык гаспадар жыў пры бацькох на маленькім надзеле. Адзін яшчэ сяк-так мясціўся ў сям'і, а як жаніўся, дык і не хапіла абаім месца. Тады мы узялі і пайшлі сюды у Менск шукаць службы. Спачатку было вельмі цяжка, а пасля нічога сабе. Я мыла людзям бялізну, а ён прыстроіуся у акружным судзе: быу там пры вешалках і кур'ерам. А вядома, у судзе: народу усялякага прыходзіць шмат, ды пакуль там хто дойдзе да вышэйшага начальства, пачынаць мусіу спярша ад ніжэйшага. Гэткім ладам недастачы вялікай не цярпелі ды нават хлопца свайго праз усялякія там навукі да чыноуніцтва давялі. Пасля мой памёр, вечны яму пакой, а я засталася адна са сваім Мікіткам. Так што, як бачыце, ніякай далікатнасці нямашака.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тутэйшыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тутэйшыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Янка Купала: Адвечная песня
Адвечная песня
Янка Купала
Отзывы о книге «Тутэйшыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Тутэйшыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.