Янка Купала - Тутэйшыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Купала - Тутэйшыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: drama, comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

libcat.ru: книга без обложки

Тутэйшыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тутэйшыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тутэйшыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тутэйшыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я н к а. Цяпер вам, пане рэгістратар, застаецца толькі прыдумываць новую свабодную профэсію ці новую клясавую рангу.

М і к і т а. Ды я ўжо прыдумаў, меджду протчым, толькі вы мне павінны ў гэтым памагчы.

Я н к а. 3 вялікай ахвотай, калі патраплю.

М і к і т а. Патрапіце — гэта ваша профэсія. Справа ў тым: я пастанавіў перайсці ў вашу, меджду протчым, партыю.

Я н к а. Ды я ж беспартыйны.

М і к і т а. Ну, як вам сказаць? Наогул, меджду протчым, хачу перайсці на ваш беларускі бок, ці як там. Адным словам, я надумаўся дабівацца беларускага асэсарства.

Я н к а. О так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на Беларушчыне рабіць сабе кар'еру.

М і к і т а (як бы не зразумеўшы прытычкі) . Меджду протчым, пане профэсар, новая політычная сытуацыя і ўсё такое прымусілі мяне падумаць аб гэтай кар'еры. Бо як мне казала з пэуных крыніц мамзэль Наста, дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым, Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў — толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску.

А л е н к а. А я чула, што і цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.

М і к і т а. Ну, яна, меджду протчым, эсэр-беларус і ў рахунак не йдзе: доўга тут не заседзіцца.

Я н к а. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар'еры? Баюся я толькі, каб вы не выйшлі на ей, як залетась на аратарстве; прытым ваша поунае дагэтуль ігнараванне гэтай справы и несвядомасць…

М і к і т а. (перабіваючы) . Вы, пане настаўнік, не жартуйце. Я не зусім такі ўжо несвядомы, меджду протчым, беларус — нават з вашай літаратурай знаёмы.

Я н к а. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.

М і к і т а. Дык вось, паслухайце, меджду протчым: Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты,

Жыве Шыла, Грыб, Мамонька, — Будзеш жыць і ты, — меджду протчым.

Я н к а. На такім знаёмстве з нашай літаратурай далека, пане рэгістратар, не заедзеце.

М і к і т а. Вось я и надумауся звярнуцца, меджду протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказауся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчываць, а да абела-рушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.

Я н к а. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнауства.

М і к і т а. Паміж намі кажучы, меджду протчым, а дзеля ўсякага такога здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная для майго рускага уразумения ваша граматыка — гэтыя націскі, націскі…

Я н к а. А так, пане рэгістратар, — у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсё-такі вам прыйдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не пама-гу — сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Ма-быць, і не скора пабачымся.

М і к і т а. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым…

Я н к а. Ды тут нечага и думаць. Не удасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзе-це мець, бо ці ж вам не ўсё роуна?

М і к і т а. Усё роўна, меджду протчым, і не усё роуна. Беларускае асэсарства, апрача усякіх іншых плюсау, мае у сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік — гэта тое, што і па-беларуску, як я пераканауся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія ру-ска-ісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і са-мадзяржаунасці Расійскай, меджду протчым, Імпэрыі.

Я н к а. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму руска-ісцінаму рэгістратарству саб'е рогі.

М і к і т а. Я асцярожны, надта асцярожны, і за мяне, сябра беларус, не турбуйцеся. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, у вас не засталося польскіх марак? Дайце мне — я збегаю чаго-небудзь куплю, бо пры новай сытуацыі і гэтыя грошы нічога варты не будуць.

Г а н у л я. (даючы грошы) . Купі, сынок, купі, толькі, можа, чаго з яды знойдзеш. Адно — ідзі асцярожна, каб цябе у палон не схапілі або сам у якую нячыстую гісто-рыю не упутауся.

М і к і т а. (хаваючы грошы у галіфэ і выходзячы) . Меджду протчым, я не з такіх, мамаша, каб упутацца. (Да Янкі і Аленкі.) 3 вамі яшчэ пабачуся — вярнуся хутка. (Выходзіць.)

З'ява III

Гануля, Янка, Аленка.

Г а н у л я. Ох, неспакойная натура ён у мяне! Кажа— не ўпутаюся, а ўчора ў такую кашу ўлез, ажио сорам казаць.

А л е н к а. А што такое?

Г а н у л я. Ды як жа! Пайшоў паглядзець на Заха-раўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы и спальні. Вось адзін пан, — яго, здаецца, начальник, — урэпіўся за Мікітку і загадаў яму цягаць чужыя рэчы ў свой панскі пакой у нейкай гасцініцы, дык бедны Мікітка як не падарваўся, цягаючы футры ды спадніцы. Добра ж, калі хто са знаёмых не бачыў, а йначай пойдзе чутка, што і мой сын у грабежнікі ўпісаўся — а яшчэ чыноўнік, скажуць!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тутэйшыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тутэйшыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Янка Купала - Адвечная песня
Янка Купала
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Янка Купала
Отзывы о книге «Тутэйшыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Тутэйшыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x