• Пожаловаться

Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Здесь есть возможность читать онлайн «Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2015, ISBN: 978-609-8147-31-5, издательство: Логвінаў, категория: Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Рома Свечнікаў Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Рома едзе. Кніга 2 (2015): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай. Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.

Рома Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома едзе. Кніга 2 (2015)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома едзе. Кніга 2 (2015) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома едзе. Кніга 2 (2015)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З моманту нашай сустрэчы ў Шанхаі мы толькі адзін раз разлучыліся на некалькі тыдняў – Воля лётала ў Менск, каб завяршыць усе свае справы і з’ехаць да мяне з канцамі. Такім чынам, ужо год мы не губляем адно аднаго з поля зроку больш як на некалькі гадзін.

Мы з Воляй – людзі з розных светаў: я закаранелы двоечнік і хуліган, які прагульвае ўрокі, а Воля – круглая выдатніца. У палявых умовах у нас было больш чым дастаткова тэмаў для спрэчак і сварак. Я не магу даць хоць колькі б там выразнага адказу на пытанне, як ёй удаецца мяне трываць. Я гэтак жа не магу сказаць, чаму мяне дагэтуль вабіць гэтая дзяўчына. Але нягледзячы на нашу неверагодную цягу адно да аднаго, за год між намі назапасілася дахалеры нявыказаных словаў.

Не ведаю, ці адважыўся б я калі-небудзь сумленна распавесці ёй пра ўсё, што я пра яе думаю. Мне здаецца, яна таксама не знайшла б трапных словаў, каб выгаварыцца мне пра набалелае. Але прама цяпер мы сядзім з ёй без святла ў цесным ванным пакоі на 34-м паверсе манхэтанскага хмарачоса і не можам адарвацца адно ад аднаго. Толькі што мы ўпершыню ў жыцці прынялі па таблетцы MDMA, таму наступныя шэсць гадзін мы будзем горача выплёскваць адно на аднаго ўсё тое, пра што маўчалі апошнія трыста дзён.

Лёгкі наркотык дапамагае нам разабрацца ў сабе і здымае назапашанае нервовае напружанне. Раніцай наступнага дня я прачынаюся іншым чалавекам побач з па-новаму каханай дзяўчынай. Яшчэ некалькі месяцаў таму я быў перакананым ворагам усялякіх рэчываў, але цяпер мая ўпэўненасць у тым, што наркотык – гэта смяротны грэх, моцна пахіснулася.

Марадзёры

Мы з Воляй запланавалі зарабіць у Нью-Ёрку некалькі тысяч даляраў на Паўднёвую Амерыку. Таму, пакуль Воля працуе за кава-машынай у адным з папулярных кафэ Манхэтана, мы з Сенем швэндаемся па самых дарагіх крамах Соха, шукаючы слабыя месцы ў сістэмах бяспекі.

У першую чаргу нас цікавяць дарагія і досыць малыя прадметы, якія лёгка змяшчаліся б у заплечніку, у другую чаргу – дарагое адзенне, якое можна вынесці проста на сваім целе. З цягам часу мы складаем спіс кропак, у якіх можна досыць проста прыхапіць тавар. У асноўным у нашым спісе трапляюцца турыстычныя крамы і крамы дарагога хіпстарскага адзення.

Нягледзячы на тое, што практычна ўсе кропкі абсталяваныя антыкрадзежнымі сістэмамі, мы заўважаем, што часта можна знайсці тавар наогул без метак. Нават у самых дарагіх крамах, дзе цана за кашулю перавышае некалькі соцень даляраў, а пад столлю замаскіраваная «сістэма разумнага відэаназірання», мы знаходзім адзенне без тэгаў. Ад нас не хаваецца і той факт, што ў шмат якіх крамах з відэаназіраннем ахоўнікі на выхадзе не маюць рацый або навушнікаў, а гэта сведчыць пра тое, што за камерамі папросту ніхто не сочыць. У многіх шопах сістэма назірання наогул пабудаваная такім чынам, што трэба яшчэ добра пастарацца, каб трапіць у зону сачэння.

У першыя дні налёты на крамы запускаюць ува мне адрэналінавыя цягнікі, але ўжо праз некалькі тыдняў я наогул перастаю нешта адчуваць. Цяпер, калі я дзейнічаю на мяжы, манеўруючы ў новенькай куртачцы за спінамі ў кансультантаў, я адчуваю прыкладна тое самае, што адчувае геймер, калі шпіліць у якую-небудзь GTA, бо ўжо на памяць ведаю паводзіны кожнага юніта.

Усе рэчы, якія нам удаецца здабыць, мы прадаём праз мясцовыя анлайн-пляцоўкі. Гэтак за дастаткова кароткі час я дасягаю кантрольнай сумы.

Чалавек без пашпарта

Страх за сваё жыццё або, у іншай версіі, страх перад заўтрашнім днём – гэта, здаецца, галоўны рухавік унутры кожнага чалавека. Некаторыя спрабуюць падмануць сістэму і зазірнуць наперад з дапамогай хірамантаў, гараскопаў і стужак навін. А хтосьці па-старому гадамі напралёт ходзіць на працу. Грошы – гэта таксама свайго кшталту прадказальнік будучыні. З імі ты ўпэўнены, што тваёй дупе ў бачнай перспектыве нічога не пагражае.

Першае, што адчувае чалавек, якога выносіць на дарогу, – гэта няўпэўненасць у сваёй будучыні. Ад гэтага робіцца казытліва адразу ва ўсіх абласцях мозгу – невядомасць п’яніць. Тым не менш у першыя часы ён носіць з сабой велізарны заплечнік, у якім ляжыць шмат непатрэбных рэчаў. З цягам часу чалавек разумее, што ў большасці прадметаў не мае патрэбы; заплечнік пусцее і памяншаецца ў памерах. У нейкі момант здаецца, што можна ісці далей і зусім без заплечніка. Заўтра больш не палохае валацугу. Дакладней – заўтра перастае існаваць.

Уся чалавечая надбудова з правілаў, законаў і звычаяў у большай ступені трымаецца на абсалютызацыі каштоўнасці чалавечага жыцця. Выконваючы правілы, мы становімся на бок дабра. Парушаючы правілы, мы ствараем зло.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Воля Чайкоўская: Лупы
Лупы
Воля Чайкоўская
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.