Рома Свечнікаў - Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Здесь есть возможность читать онлайн «Рома Свечнікаў - Рома едзе. Кніга 2 (2015)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома едзе. Кніга 2 (2015): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.

Рома едзе. Кніга 2 (2015) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома едзе. Кніга 2 (2015)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо ў цемры ён адвозіць нас за сто міль ад свайго дома і частуе вячэрай. Мы сядзім у Burger King і бясконца доўга смакуем апошнія кавалачкі бульбы. Я разумею, што Джорджу няма да каго вяртацца дамоў, і гэты добры маньяк у акулярах з надзеяй чакае, што мы прапануем яшчэ адну хаця б трохі цікавую тэму для гутаркі. Праз хвіліну ён сумна прызнае, што, напэўна, пара ехаць. Падкідвае нас да бліжэйшага гатэля, здымае нам нумар і растае ў ночы, каб вярнуцца ў свой блакітны домік з завешанымі вокнамі.

Ён мог бы быць ідэальным маньякам, але зрабіўся проста адзінокім чалавекам.

Какаінавыя войны

Штаты застаюцца за плячыма. Цэлае жыццё застаецца ў мінулым. Мы прабіраемся ўсё бліжэй да мексіканскай мяжы – старонка павольна пераварочваецца.

У мяне зусім не было часу асэнсаваць усё, што адбывалася, пакуль мы рвалі праз кантынент і тусаваліся ў халодным Брукліне. Але цяпер, стоячы на краі велізарнай краіны, я разумею, што буду сумаваць па Штатах. Я ўспамінаю вымотвальны Лос-Анджэлес, любімую Аляску і тытанік Нью-Ёрк, які ідзе на дно. Цяпер, калі нашая іміграніяда засталася за плячыма, уся гэтая гісторыя варушыць унутры мяне цёплыя пачуцці.

Мы перасякаем мексіканскую мяжу ў мястэчку Нуэва-Лярэда, і з першых жа секундаў робіцца ясна, што мы трапляем у іншы свет. Натоўпы мексіканцаў цякуць праз пост у абодва кірункі. Адразу за пераходам стаіць калона таксовак – спрэс дабітае хлам’ё родам з дзевяностых. Мы заскокваем у бліжэйшую калымагу і просім давезці нас да вакзала.

У Нуэва-Лярэда базуецца адна з самых моцных какаінавых груповак. Па вуліцах снуюць пікапы, пад завязку забітыя ваеннымі аўтаматчыкамі, якія праводзяць нас здзіўленымі позіркамі. Падобна на тое, што мы адзіныя белыя ў гэтым горадзе.

Прыпамінаю, як пару дзён таму мы кантаваліся ў гасцях у адной тэхаскай сям’і і глядзелі па тэлебачанні крывавы рэпорт акурат адсюль. У роліку распавядалі пра вынікі спецаперацыі, у якой загінулі паўсотні чалавек, дзеля ста кілаграмаў коксу. Пасля гаспадыня дома распавяла нам пра сваё ранча ў Мексіцы, на якое яна не можа трапіць апошнія дзесяць гадоў у выніку пастаянных какаінавых войнаў.

Нарэшце мы дабіраемся да вакзала і бяром квіткі на аўтобус да Мантэрэя – бліжэйшага больш-менш бяспечнага горада. Перад адпраўкай у салон аўтобуса ўломліваецца вайсковец з відэакамерай і здымае кожнага пасажыра буйным планам, а-ля Сэрджа Леонэ. На маршруце праз паўночныя рэгіёны Мексікі аўтобус спыняюць пяць разоў для праверкі дакументаў і дагляду багажу. У прыцемках мы ўязджаем у Мантэрэй.

Вырашаем адразу не кідацца ў адрэналінавыя мексіканскія прыцемкі і застаёмся начаваць на вакзале. Але як толькі мы раскладваем спальнікі, падыходзіць паліцэйскі патруль і просіць нас знікнуць адсюль. Выбару няма – мы вывальваемся ў душны горад.

Праз дарогу ад вакзала пад фіялетавым неонам паляць сіськастыя шлюхі, праз кожныя сто метраў дымяць мангалы, ля іх можна прыкупіць така або бурыта. Мы набываем у вулічнага гандляра бутэльку колы і парачку хот-догаў ды цягнемся па тратуарах у пошуках найтаннейшага гатэля.

Літаральна ў кожным будынку на нашым шляху працуе як мінімум адзін бардэль. Цьмянае святло падваротняў, самотныя бухія мексіканцы, што паўзуць пад тваімі нагамі, – усё навокал намякае, што лепей хутчэй забіцца ў якую-небудзь нару далей ад лішніх вачэй. Пакой, які мы знаходзім, відавочна прызначаны для двухгадзінных спатканняў – тут ёсць толькі ложак і малюсенькі ванны пакойчык. Нават нашы невялічкія заплечнікі з цяжкасцю змяшчаюцца ў зазор паміж сценамі і ложкам. Сон прыходзіць хутка.

Іншапланецяне

Наступнай раніцай нарэшце атрымліваем магчымасць як след разгледзець мексіканцаў. Выходзім з гатэля і літаральна ўпіваемся позіркам у кожнага мінака.

Па чарзе тыцкаем пальцамі ў людзей і шэпчам адно аднаму: «О! Глядзі вунь на таго!» – «Бля! Яны рэальна носяць нажы ў ботах!» – «Бачыш? У яе прычоха, як у савецкай прадавачкі!» Рэальнасць перапаўняецца тлусценькімі жанчынамі з велізарнымі сіськамі і вусатымі, цвёрдымі, як леташняя булка, мужыкамі ў шыракаполых капелюшах і зіхоткіх ботах. На рагу вуліцы адзін сеньёр націрае да бляску боты іншаму сеньёру з газетай у руках. Побач размясцілася сеньярыта, каб пабарыжыць нарэзаным ананасам. Ля ўваходу ў танную закусачную хрыпяць нешта трубна-дудачнае дапатопныя калонкі. Нарэшце мы трапляем у мексіканскі серыял!

Натхнёныя, збіраемся адразу рваць у Мэхіка-Сіці, каб збегчы далей ад паўночных рэгіёнаў. Да таго ж у Волі нейкім цудам знаходзяцца знаёмыя ў сталіцы. З Мантэрэя наіўна вырашаем выбірацца пешшу – гэты працэс адбірае ў нас чатыры гадзіны. Мы трапляем у бясконцую пыльную будоўлю. Увесь прыгарад жыве пад гудзенне перфаратараў і цыркулярак ды рык бензінавых генератараў. Будуецца і дабудоўваецца ўсё – нават, здавалася б, скончаныя дамкі маюць на даху шчацінне арматуры, якое пакідаюць на той выпадак, калі ў сям’і раптам з’явяцца грошы, каб узвесці яшчэ адзін паверх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x