Рома Свечнікаў - Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Здесь есть возможность читать онлайн «Рома Свечнікаў - Рома едзе. Кніга 2 (2015)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рома едзе. Кніга 2 (2015): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай.
Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.

Рома едзе. Кніга 2 (2015) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома едзе. Кніга 2 (2015)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маё касмічнае спатканне з чароўным аўтобусам, пра якое я так даўно марыў, не адбылося. Вось стаіць ён – вось стаю я. Я хацеў бы пацалаваць яго, але навокал зашмат людзей. Я хацеў бы абняць яго, прыляпіцца да яго намёртва. Але не атрымліваецца. Гара ўмоўнасцяў стаіць паміж намі, мы глядзім адзін на аднаго, як сябры дзяцінства, што выпадкова сустрэліся ў краме і не ведаюць, пра што распытаць адзін аднаго.

Такая дурная сітуацыя здараецца ўжо тысячны раз. Ты ведаеш, што дзесьці далёка-далёка існуе нешта недасягальнае, але вельмі дарагое твайму сэрцу. Ты песціш гэта ўнутры сябе. Яно дапамагае табе біцца са штодзённасцю. І вось раптам ты набіраешся адвагі і кідаешся ў недасягальнасць, каб хаця б на секунду пабыць разам з ім. Праз вечнасць ты прыпаўзаеш да свайго ідэалу, разгублены, задыханы, не ў найлепшай кашулі, і ўсё псуеш. Абсалютна ўсё!

Знайсці новы «дом» не атрымалася. Увесь зваротны шлях мы праходзім за дзень. Раку фарсіруем уначы. На досвітку, напаўжывыя, даходзім да машыны. Па дарозе ў Энкарыдж выбухае трубка падачы вады ў радыятар задняй печкі. Сем гадзінаў на снезе пад машынай, і новая прабоіна ліквідаваная. Жавальная гумка і бляшанка з-пад кока-колы – вось яны, герметыкі новага пакалення!

Нарэшце марозным кастрычніцкім ранкам мы развітваемся з Генам і ягонай сям’ёй. Мне вельмі хочацца верыць, што праз пару-тройку гадоў мы сустрэнемся зноў і абавязкова знойдзем час, каб злавіць гусака на гарадскіх могілках. Але цяпер я заводжу матор, і нашы сябры павольна згасаюць у люстэрку задняга віду. Тым часам Сеня ўжо ляціць самалётам да Тэхаса. А мы бяром курс на Нью-Ёрк. Навігатар выдае крыху больш за восем тысяч кіламетраў.

Зіма

Зіма – цяжкі час для валацуг. Я пішу гэты тэкст, седзячы ў Starbucks у горадзе Эдмантан – сталіцы канадскай Албэрты. На вуліцы ляжыць снег, і нават у выратавальнай кавярні пальцы дранцвеюць над клавіятурай. Я толькі што збегаў у машыну, каб па-хуткаму з’есці паўбанкі кансерваваных памідораў, і вярнуўся назад адаграваць далоні пад цёплай вадой у прыбіральні. У бензабаку – літраў дзесяць паліва, у руках – нябачны барабан, на шыі – гальштук. Зараз мы паедзем у які-небудзь прыватнік, парканемся і будзем грэцца пад кучай коўдраў да раніцы. Упэўненасць у заўтрашнім дні – доля слабакоў!

Глава 3. Рома ў Нью-Ёрку

Сцюжа

У машыне падцякае радыятар печкі. Таму ў салоне холадна і смярдзіць антыфрызам. Мне ўдаецца здабыць малы керамічны награвальнік, які працуе ад акумулятара. Перад сном мы закідваем награвальнік пад спальнікі, каб хутчэй сагрэцца.

Раніцай усе вокны машыны пакрываюцца намараззю. З рота валіць пара. Звычайна Воля ўстае першай. Следам я. Мацюкаючыся, нацягваю прасякнутую потам тэрмабялізну і заводжу матор. Адкрываю капот і правяраю вадкасці. Як правіла, даліваю трохі астуджайкі. Воля тым часам робіць каву і залівае кіпнем які-небудзь хуткасуп. За сняданкам мы абмяркоўваем стратэгію жабрацтва на сённяшні дзень. У залежнасці ад сітуацыі мы або выкарыстоўваем таблічку-папрашайку, або просім бензін класічным спосабам – бегаючы ад машыны да машыны.

Мы так даўно не мыліся, што ўжо не заўважаем нясцерпнага паху ўласных целаў. У адзін момант робіцца настолькі ўсё роўна, што, здаецца, можна больш увогуле ніколі не мыцца. Музыка ў плэеры надакучвае настолькі, што мы гатовыя слухаць канадска-амерыканскія радыёстанцыі, якія, дарэчы, амаль нічым не адрозніваюцца ад беларускіх – у добраахвотным парадку ўсё тыя ж 70 % эфіру на іх складае нацыянальная творчасць.

Чым далей мы прасоўваемся на поўдзень, тым больш хочацца назад на поўнач. Для тутэйшай правінцыі характэрная адсутнасць характэрнага. Час запавольваецца, і канадскі кіламетр для нас доўжыцца, як пяць лос-анджэлескіх міль. З Энкарыджа да Нью-Ёрка мы дабіраемся цэлы месяц. Па дарозе завісаем у сяброў з Таронта, адмываемся і ад’ядаемся.

Афера

Да NYC мы дабіраемся позна ўвечары і адразу трапляем у страшэнны вячэрні корак на Манхэтане. За месяц блукання па канадскіх дарогах я так адвыкаю ад трафіку, што да нашага будучага дома ў габрэйскім раёне Брукліна мы дабіраемся ўзмакрэлымі і пасівелымі.

Недзе з дзясятак дзён мы з Воляй прыходзім у сябе пасля дарогі. Напэўна, толькі праз тыдзень я ўпершыню дазваляю сабе прайсціся на адлегласць дзвюх вуліц ад сваёй нары, каб размяць косткі. Я так стаміўся ад дарогі, што мне зусім не хочацца ні на Таймз-скўэр, ні ў Сэнтрал Парк, ні куды б там ні было ўвогуле. Я вандрую ад хаты да бліжэйшай крамы, а ўвесь астатні час праводжу ў абдымках з ноўтбукам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x