• Пожаловаться

Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Здесь есть возможность читать онлайн «Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2015, ISBN: 978-609-8147-31-5, издательство: Логвінаў, категория: Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Рома Свечнікаў Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Рома едзе. Кніга 2 (2015): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай. Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.

Рома Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома едзе. Кніга 2 (2015)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома едзе. Кніга 2 (2015) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома едзе. Кніга 2 (2015)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Словам, я застаюся ўсмоктваць іміграніяду тут – ва ўласным поце.

Кекс

Я нічога не бачу. Чаму мяне ніхто не папярэдзіў, што тут нічога не відаць? Усе казалі: «Паспрабуй!» – але ніхто не папярэдзіў, што я аслепну. І што гэта за дзіўныя гукі? Я нічога не разумею. Адкуль гэтыя гукі? Як можна зразумець, адкуль гэтыя гукі, калі я нічога не бачу? І чаму гук называецца гукам? І чаму на «г»? Г-г-г-гук! Гэта вельмі дзіўнае слова – гук. А раптам я тут навечна? Раптам гэта ўсё гульня, і той, хто паспрабаваў, трапляе сюды назаўжды? Гэта нешта накшталт смерці, ты памёр – і ўсё, назад дарогі няма! Але ж у мяне ўсё было так добра! Навошта я паспрабаваў гэтыя чортавы наркотыкі?! Няўжо ўсе яны ведалі і не казалі мне?! Я лічыў іх сябрамі, а яны так нахабна хлусілі мне ў вочы!

Раптам зрок вяртаецца. Я бачу, як Воля блюе з акна. Я спрабую дацягнуцца да яе, але яна так далёка. Я цягнуся да яе праз вечнасць аўтамабільнага сядзення, якое нас раздзяляе. Яе выварочвае проста на тратуар. Яна ванітуе зорачкамі і зялёнымі квадрацікамі. Божа, як выдатна яна ванітуе! Я люблю цябе, Воля! Калі б не гэтая адлегласць...

Мяне трымае ўсю ноч і наступны працоўны дзень. Мой першы кекс з травой дае мне столькі глебы для разважанняў над сістэмай свету, што некалькі наступных тыдняў я хаджу, апусціўшы вочы ў дол, і мала размаўляю. Цяпер я перакананы рэлятывіст.

Хайўэй

Праехаць Паўночную Амерыку на машыне я задумаў яшчэ ў малайзійскім аэрапорце. Ужо праз месяц працы ў душным Лос-Анджэлесе я купіў сабе Dodge Ram Van 1986 года з пяцілітровым рухавіком. Мая першая машына зламалася праз пяцьдзясят міляў ад месца набыцця – скрынцы перадач прыйшоў каюк. Рамантаваць яе было неапраўдана дорага, і я прадаў машыну на звалку.

Яшчэ праз месяц у мяне з’явіўся Dodge Caravan 1998 года. Машына была падобная на музычны інструмент, тым не менш яна ездзіла. У першую ж ноч я, Воля і Арсеній падаліся ў горы непадалёк Лос-Анджэлеса. Упершыню за бясконцыя працоўныя тыдні мы раптам удыхнулі кіслароду. У грудзях балюча забілася, застаялы алей хлынуў па сухіх рэчышчах – астатнія тыдні я лічу гадзіны да ад’езду.

Нарэшце мы з Воляй атрымліваем канадскія візы. Чамусьці новыя штампы ў пашпарце перастаюць прыносіць былую радасць. Акрамя візаў я атрымліваю часовыя правы на кіраванне, раблю аўтамабільныя нумары, страхоўку і здзяйсняю цэлы комплекс дробных падрыхтоўчых дзеянняў.

У сярэдзіне верасня мы з Сенем проста забіраем Волю з працоўнага месца ў марыхуана-шопе і выплываем на пяты хайўэй. Цяпер мы едзем на Аляску.

Яшчэ ў Менску я запланаваў маршрут падарожжа, які, калі быць шчырым, змяняўся ўжо дзясяткі разоў. Было ўсяго некалькі спотаў на планеце, якія я нават баяўся маляваць у марах. Аляска – месца, да якога я стаўлюся з асаблівым хваляваннем. Нават цяпер, калі, здавалася б, усе сцены прабітыя і проста цісні на педаль, я ўсё яшчэ да канца не веру ў тое, што еду ў гэтае сакральнае месца, што еду «дамоў».

Глава 2. Рома на Алясцы

Дарога

За некалькі дзён мы пралятаем на нашым верным «доджы» сонечную Каліфорнію і дажджлівы Арэгон ды ў самы разгул глухой ночы ўвальваемся ў Сіэтл. Тут мы пакідаем Сеню ў кругласутачным кафэ – да Аляскі ён паляціць самалётам, бо не мае канадскай візы. А ў нас з Воляй наперадзе чатыры тысячы кіламетраў тайгі.

За ўсю дарогу да Энкарыджа дзікія звяры будуць трапляцца нам часцей за людзей. Паліва падаражэе да двух даляраў за літр, а адлегласці паміж населенымі пунктамі пераваляць за трыста кіламетраў. Мы будзем бачыць толькі бясконцы жоўты лес, снежныя шапкі гор і спрадвечныя кашлатыя постаці ласёў, мядзведзяў ды бізонаў. Мы будзем спыняцца ля ручаінак, каб набраць сцюдзёнай вадзіцы, ператварыць яе ў кіпень, а потым – у гарбату. Печка ў машыне канчаткова здохне. З правіянту застануцца толькі пара пачак рысу, грэчка, якую нам падарыў Сымон з Сан-Францыска, нейкая куча макароны і бляшанак дзесяць кансерваў: курыца, рыба, бабы. І ўсё гэта мы будзем гатаваць на амерыканскай паходнай плітцы Coleman, якую купілі за дваццатку яшчэ ў Лос-Анджэлесе.

Але ўсё гэта будзе наперадзе. А пакуль мы з Воляй стаім за дзвесце кіламетраў ад Ванкувэра, і ў нас канчаткова скончыліся грошы.

Жавальная гумка

Скалістыя горы цягнуцца з поўначы на поўдзень Канады амаль пяць тысяч кіламетраў. Шырыня горнага ланцуга каля сямісот кіламетраў, і дзесьці ў сэрцы гэтай шырыні мы з Воляй сядзім у аўтамабілі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Воля Чайкоўская: Лупы
Лупы
Воля Чайкоўская
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.