• Пожаловаться

Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Здесь есть возможность читать онлайн «Рома Свечнікаў: Рома едзе. Кніга 2 (2015)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Вільня, год выпуска: 2015, ISBN: 978-609-8147-31-5, издательство: Логвінаў, категория: Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Рома Свечнікаў Рома едзе. Кніга 2 (2015)

Рома едзе. Кніга 2 (2015): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе сабраныя тэксты пра падарожжа праз дзве Амерыкі — ад Аляскі да Аргенціны. Гэты адрэзак дарогі даўжынёй у паўтара года стаў для мяне абрадам ініцыяцыі. Праз тэксты я выварочваю свае дзіравыя кішэні і здымаю з сябе ўсё, што яшчэ не парвалася ад старасці. Крок па кроку я прабіраюся ўглыб уласнага міфа, ад куфра да труса, ад качкі да яйка і нарэшце да іголцы. Я гляджу ў гэтыя старонкі як у люстэрка. У іх — усе мае д’яблы з факеламі, у іх мае начныя страхі і дзіравыя лёгкія. У іх я танцую на мыліцах хіп-хап на сельскай дыскатэцы, асуджаны на пагардлівыя погляды і махач за крамай. Гэтая кніжка — пра маё працяглае інтра ў жыццё. Спадзяюся, яна можа быць карыснай табе суботнім ранкам у цьмяным метрапалітэне. Да пачатку пары яшчэ паўгадзіны, ты робіш апошні ўдых — і ўступаюць трубы.

Рома Свечнікаў: другие книги автора


Кто написал Рома едзе. Кніга 2 (2015)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Рома едзе. Кніга 2 (2015) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рома едзе. Кніга 2 (2015)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

2. ЗША і Канада – не найлепшае месца для аўтаспыну. Ён хоць і нарадзіўся тут, але, здаецца, тут жа і памёр. Аўтаспыннікі, якіх мы падбіралі па дарозе на Аляску, распавядалі, што часта машыну можна прачакаць цэлы дзень.

3. Пачало прыкметна халадаць. У дарозе на гасціннасць мясцовых жыхароў лепш не разлічваць – тут вельмі баяцца забойцаў і тэрарыстаў. Спаць на снезе хоць і весела, але не карысна.

Урэшце мы вырашаем рвануць у Нью-Ёрк. Адлегласці не змяшчаюцца ў галаве, толькі на бенз нам спатрэбіцца каля дзвюх тысяч даляраў, не кажучы ўжо пра харчы і дробныя выдаткі. Мы адразу вырашаем адкінуць легальныя метады – на паліва будзем аскаць на запраўках. Пытанне з ежай павісае ў паветры, і мы ўжо маральна рыхтуемся праехаць Канаду на рысавай баландзе, але тут з’яўляецца Ён! Fred Meyer. Казачная крама нашай мары.

Fred Meyer – гэта велізарны гіпермаркет, у якім вядзецца рэканструкцыя. Таму ў агромністым спажывецкім выраі няма ніводнай камеры назірання, а выхады размешчаныя так, што праскочыць у іх з набітым пад дышаль кошыкам можа нават дзед з хваробай Паркінсана. З гэтага моманту генеральны спонсар маргінальнага праекта «Рома едзе!» – сетка супермаркетаў Fred Meyer, Inc.!

Чароўны аўтобус

Тэмпература ўначы апускаецца ніжэй за нуль. Мы добра разумеем, што пешшу да культавага чароўнага аўтобуса з фільма Into the wild, у якім жыў і памёр легендарны Крыс МакКендлес, можна дабрацца або зараз, або ўжо ніколі. Заплечнікі сабраныя. Гена падганяе нам пару намётаў, пярцовы спрэй ад мядзведзяў і дачку Паліну. Гэтак у складзе чатырох чалавек мы выпраўляемся па трасе ў бок Фэрбэнкса.

Пасярод ночы нашая машына зноў стае колам у самым сэрцы тайгі. З неба плюхае ці то снег, ці то дождж. Мы з Сенем, пакутуючы ад нясцерпнай крыўды, лезем пад капот. Рамень, ад якога залежыць палова агрэгатаў аўтамабіля, безжыццёва вісіць на прывадным вале. Спрабуем уторкнуць яго на месца, але наш малы байцоўскі развадны ключык, набыты яшчэ ў Лос-Анджэлесе, не вытрымлівае націску і ломіцца.

Маральна мы ўжо рыхтуемся заночыць у стылай глухмені, але раптам з цемры ляснога масіву на нязграбным шумным цягачы выпаўзае ўкраінец Сямён. Адзіны на ўсю аляскінскую тайгу, ён вязе нам вялікі развадны ключ. Рамень стае на месца як родны, Сямён нават не паспявае дасмаліць цыгарэту.

На апошняй запраўцы мы раптам узгадваем, што забылі прыхапіць з сабой мапу. Справа херовая, але на станцыі знаходзіцца атлас Аляскі, і мы фатаграфуем цікавы нам участак зямлі ў не надта зручным для нас маштабе – так, на ўсялякі выпадак.

Раненька, па пабітай грунтоўцы, нарэшце дабіраемся да ўтрамбаванай квадрацыкламі сцежкі. Мы з Сенем не спалі ўсю ноч, але тэмпература падганяе, і мы вырашаем патрываць яшчэ гадзін дванаццаць, як у старыя добрыя ўніверсітэцкія часы.

Да легендарнага аўтобуса застаецца каля трыццаці кіламетраў. Большая частка шляху праходзіць па нізінах, таму наперадзе шмат лужын, малых ручаінак і дзікіх ручаёў. Рака, якая загубіла Крыса МакКендлеса, у кастрычніку не нясе асаблівай небяспекі. Вада хоць і ледзяная, але глыбінёю ледзь вышэй за калена. Як высветлілася, у гэтую пару года можна лёгка дабрацца да аўтобуса на роварах. Але ровараў у нас няма, таму мы становімся лагерам адразу над ракой – за плячыма застаецца крыху больш за дваццаць кіламетраў.

Цямнее, мы раскідваем намёты. Тут нас чакае непрыемны сюрпрыз – падобна на тое, што палаткі разлічаныя на вельмі малых людзей. Напрыклад, Сеня змяшчаецца ўнутры толькі напалову. Куды падзець другую палову, незразумела. Сяк-так мы захутваемся ў спальнікі і адразу ж вырубаемся. Сеня з Палінаю ледзь знаёмыя, відаць, таму ім удаецца паспаць усяго гадзіну. А пятай раніцы Сеня канчаткова не вытрымлівае і вылазіць з намёта. Ён катэгарычна заяўляе на ўвесь лагер, што ціхі час скончаны, бо ўсе сапраўдныя вандроўнікі-авантурысты не маюць права спаць а пятай раніцы.

Калі шчыра, мы слаба ўяўляем, дзе мы. Паводле нашых разлікаў, прыйдзецца шпацыраваць яшчэ гадзін восем, але доўгачаканы аўтобус з’яўляецца перад намі значна раней. Ён узнікае так нечакана, што я нават не паспяваю ўзрадавацца.

Унутры аўтобуса стаіць печка і два ложкі на спружынах. Усе паверхні, на якіх магчыма пісаць, спісаныя пышнымі словамі. Мы калупаемся ў знойдзеных нататніках, спрабуем затрамбаваць шчыліны, лапім пабітыя вокны і цягаем дровы з ракі – карацей, абжываемся. Сеня разганяе печ так, што ў салоне можна парыцца. Але, калі шчыра, большую частку часу ў чароўным аўтобусе мы проста адсыпаемся.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Воля Чайкоўская: Лупы
Лупы
Воля Чайкоўская
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)»

Обсуждение, отзывы о книге «Рома едзе. Кніга 2 (2015)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.