Валерый Ларчанка - Казкі для малых беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерый Ларчанка - Казкі для малых беларусаў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Прочие приключения, Прочая детская литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі для малых беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі для малых беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга створана для тых. хто любіць беларускае слова, хто хоча, каб яго дзеткі ніколі не згубілі сваю матчыну мову, і не пазбыліся яе.Но, поскольку на Беларуси реально и официально существует двуязычие, сказки дублируются и на русском (и их, пока, больше).Книгу рекомендую, так же, всем, кто интересуется белорусским языком.

Казкі для малых беларусаў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі для малых беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паплылі рыбы да рака, сталі клікаць яго на дапамогу. Не стаў Рак Раковіч адмаўляцца. Тут жа сабраўся ў дарогу.

Паўзе рак, спяшаецца. Але не блізкі шлях да Сама Сомовіча.

– Ой, ня блізкі! Паспець бы!

І тут, рыбы прыдумалі, як ім Рака Раковіча хутчэй да месца даставіць. Дружна падхапілі яны рака, паднялі на самую паверхню вадаёма і пасадзілі на вялікі, белы, гарлачык. А самі, ўхапіліся за сцябло і пацягнулі гарлачык па іскрыстай роўнядзі возера.

Едзе рак на гарлачыку, клюшнямі варушыць, да Сама Сомовіча спяшаецца. іВось, прыплылі рыбы да таго месца, дзе Сом Сомовіч у сетках заблытаўся. Апусціўся рак на дно. Стаў перарэзаць сетку, клюшнямі сваімі перакусваць.

– Ох, як цяжка перапілоўваюцца тоўстыя вяроўкі!

Але, паспеў Рак Раковіч. Разрэзаў ён сеткі. Выблытаў, вызваліў, з іх Сама Сомовіча.

Прыйшлі ўвечары рыбакі за ўловам. Выцягнулі рыбакі сеткі, а тыя, усё парваныя, парэзаныя. І нікога ў іх няма.

Моцна лаяліся рыбакі. Здагадаліся яны, чыя гэта справа. Пагразілі яны кулакамі ў бок возера, і пайшлі дадому ні з чым.

А Сом Самовіч запрасіў Рака Раковіча, і астатніх насельнікаў вадаёма, да сябе ў госці. Напаіў іх гарбатай з завітушкамі. П'юць яны чай, ды над рыбакамі пасміхаюцца.

МЯДЗВЕДЗЬ І ЗАЯЦ

Ідзе мядзведзь па лесе. – Топ-топ! Хрусь-хрусь! Хрась-хрась! – Ідзе да ўзлеску. Там маліна вырасла-выспела. Чырвоная. Салодкая. Духмяная. Сапе мішка. З лапы на лапу перакульваецца.

– Касалапы! Ну, што, тут, скажаш?

Бурая шубка блішчыць, ільсніцца, на сонейку пераліваецца. Добра мішутка паеў за лета. Досыць тлушчу назапасаў на зіму. – Да самай вясны хопіць!

– Эх, – мройна жмурыцца касалапы ласун, – тутчэй бы на мяккую пасцель, у бярлог! Лапу ў рот засунуць, і так, да самай вясны, спаць, ды лапу салодкую пасмоктваць.

І, раптам, насустрач мядзведзю Заяц Доўгія Вушы выскоквае. Ўбачыў мядзведзя, спалохаўся. Хацеў дататы задаць, назад у гушчар. – Не пужайся, касавокі, не крану! – Басуе Міша. – Пытанне ў мяне да цябе маецца.

– Якое, яшчэ, такое пытанне? – Косіць заяц вокам на мядзведзя, а сам да бліжэйшай бярозкі прыхінаецца.

– Бачыш, я, вось, за лета тлушчу назапасіў на зіму. – А чаму ты, заяц, прыпасаў сабе не робіш, Тлушчам ня абрастаеш?

– Ай, ну які, тут, тлушч! – Махае заяц лапкай. – Тут, носішся цэлы дзень па лесе. – То, ліса за мной гоніцца, мяне высочвае, вынюхвае. То, пугач над самым вухам вухкае, лапай кіпцюрастай падчапіць спрабуе. Ці, воўк ля самага майго хваста куртатага зубамі пстрыкае, праглынуць наровіць.

– Схаваюся, зашыюся, пад кусцік. Пасплю трошкі. І зноў цалюткія дзень, ды ноч, бегаю, сляды свае блытаю. Ворагаў са следу збіваю.

– Тут не да тлушчу, застацца б жывым!

ЯК ПЧОЛЫ МЯДЗВЕДЗЯ ПРАВУЧЫЛІ

Ідзе мішка Касая Лапа па лесе. Галодны. Чым бы пажывіцца шукае. Раптам, бачыць, ляціць яму насустрач пчолка Жужа.

– Добры дзень мішка Касая Лапа!

– І табе добры дзень, пчолка Жужа! А куды гэта ты ляціш?

– Лячу я на далёкі луг. Там канюшына чырвоная, салодкая, заквітнела.

– А можна, я з табой пайду, салодкай канюшыны паспытаю?

– Вядома, пайшлі! Луг вялікі і канюшыны на ўсіх хопіць.

Паляцела пчолка Жужа наперад, а мядзведзь Касая Лапа следам кеўляе.

Прыйшлі яны на луг. А там канюшыны бачна-нябачна! Стала пчолка пералятаць з кветкі на кветку, салодкі нектар зьбіраць. Мішка ж, ухапіў лапай некалькі кветак, пажаваў, ды і выплюнуў. – Хіба, гэтым, можна насыціцца?

А Жужа, ужо, назад зазбіралася з поўнымі вядзерцамі кветкавага нектару. – Дай мне адно вядзерца. паспрабаваць хачу. – Просіць Крывая Лапа.

– Не, Міша, – кажа яму пчелка, – не магу я даць табе гэты нектар! – Гэтыя вядзерцы я павінна аднесці ў вулей. З нектара мы зробім салодкі духмяны мёд і накормім нашых малых. – А калі я аддам нектар табе, то нашы дзеці застануцца галоднымі.

– Ах, так? – Раззлаваўся, тут, мядзведзь. – Ну, тады, я прыйду, і ўвесь мёд у вас адбяру!

– Вось, я які вялікі і дужы! А вы малюсенькія. Што вы мне зрабіць зможаце?

Нічога не адказала пчолка Жужа, Толькі, бзыкнула абурана і да сябе ў вулей паляцела.

Увесь дзень пчолка Жужа, і яе сяброўкі, лёталі, збіралі кветкавы нектар. Поўныя соты мёду атрымаліся!

А тут, і мядзведзь заявіўся стомлены, галодны, і злы. – Аддавайце, пчолы, мой мёд! – раве Касая Лапа.

Здзівіліся пчолы – Хіба, гэта, твой мёд? – Хіба ты на луг лётаў? – Хіба ты нектар з кветак збіраў? – Хіба ты з гэтага нектара мёд рабіў? – Не, мядзведзь, не аддадзім мы табе мёд!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі для малых беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі для малых беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі для малых беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі для малых беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x