Валерый Ларчанка - Казкі для малых беларусаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Валерый Ларчанка - Казкі для малых беларусаў» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Прочие приключения, Прочая детская литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкі для малых беларусаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкі для малых беларусаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга створана для тых. хто любіць беларускае слова, хто хоча, каб яго дзеткі ніколі не згубілі сваю матчыну мову, і не пазбыліся яе.Но, поскольку на Беларуси реально и официально существует двуязычие, сказки дублируются и на русском (и их, пока, больше).Книгу рекомендую, так же, всем, кто интересуется белорусским языком.

Казкі для малых беларусаў — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкі для малых беларусаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А хто гэта, там, плыве на такой вялікай і прыгожай лодцы?

– Гэта Бублік плыве, ен, яе, сам зрабіў.

І Бублік вырашыў зрабіць сабе лодку, такую ж, як у Бабра Бабровіч,

– Не, нават у сто разоў лепш! – Тым больш, як робяць лодкі, Бублік бачыў.

– Нічога цяжкага!

Усю раніцу Бублік цягаў да ракі розныя дошкі. А, яшчэ, ён знайшоў у кладоўцы інструменты, такія, рыхт у рыхт, якія ён у бабра бачыў. І прыступіў да пабудовы лодкі. Увесь дзень пес пілаваў, габляваў і прыбіваў.

– Цяжка, гэта, аказалася, будаваць лодку! – Вельмі стаміўся Бублік.

– Засталося прасмалілі і можна спускаць на ваду! – Так, вось, незадача! Няма ў Бубліка смалы для таго, каб яго лодку гэтай смалой пакрыць.

– А, і так сыдзе! – Сказаў Бублік. – Таксама мне выдумалі! Драўніну смалой пакрываць. Дрэва, яно ж не патоне!

– Дрэва, можа, і не патоне. А, вось, ты можаш патануць у такой лодцы. – Сказаў Бабёр Бабровіч, які праходзіў у гэты час па беразе. – Паглядзі, якія вялікія дзіркі і шчыліны ў тваёй лодцы!

– Многа вы разумееце! – Скрывіўся Бублік.

– Так, ўжо ў чым, у чым, а ў пабудове дамоў, плацін і лодак я, сёе-тое, разумею. – Адказаў бабёр, – Вунь, колькі я, іх, пабудаваў за свой век!

– Не, Бобр Бабровіч! Такіх, як мая, вы не будавалі, – горда сказаў Бублік.

– Тут ты маеш рацыю! Такіх лодак я не будаваў, – З уздыхам пагадзіўся бабёр. – Таму, што калі б я будаваў такія лодкі, як у цябе, то я даўно б, ужо патануў.

Бублік не стаў далей слухаць старога бабра, а сапхнуў лодку на ваду, заскочыў у яе, і пачаў веславаць вёсламі.

– Паглядзіце, як добра плыве мая лодка! – Крыкнуў Бублік, махаючы лапай Бобру Бабровічу.

– Буль, буль! – Сказала, раптам, лодка. І стала хутка напаўняцца вадой. Вось, яна, ужо, на чвэрць у вадзе, вось, ужо, напалову, а на сярэдзіне ракі, і да самых бартоў вадой напоўнілася, уся пагрузілася ў раку.

– Ратуйце! – закрычаў Бублік, спалохаўшыся. – Дапамажыце, я тану!

І, так бы, і патануў сабака Бублік, калі б не Бабёр Бабровіч. Ён выцягнуў Абаранка з вады і адпампаваў яго. Таму, што сабака даволі моцна наглытаўся вады.

Вось, што бывае, калі бярэшся за тое, што не ўмееш рабіць. І робіш гэта цяп-ляп, па прынцыпе, – І так сыдзе!

ЯК БУБЛІК НА КАНЬКАХ КАТАЎСЯ

Была зіма. Ну, скажам, не зусім, зіма, калі маразы траскучыя, і гурбы снежныя па пояс, такія зімы ў нас сталі рэдкасцю, хутчэй, гэта зіма вельмі працяг восені нагадвала. І нават, пад Новы Год днём свяціла цёплае сонейка. А ўначы ліў халодны і сумны дождж. І, таму, канькі і лыжы пыліліся, па цёмных кладоўках, і туліліся на цесных балконах. І, з уздыхам, чакалі свайго часу – сапраўднай зімы. А, яна, усё не прыходзіла і не прыходзіла! Нават, лёду на рэчцы не было. Хоць зараз купайся!

– Бррр! Вада халодная! – У ёй, цяпер, толькі качкі плавалі і ныралі ў ваду. Яны не захацелі ляцець на цёплы поўдзень.

– А, навошта, ім, туды, ляцець, і крыламі махаць, а, потым, назад, калі, і тут цёпла? А, яшчэ, у халоднай вадзе рыбы плаваюць. Але, яны звыклыя! І, тут, раптам, прыйшлі маразы і, нават, выпаў снег.

– Прыгажосць! – Бублік выйшаў на вуліцу, хутаючыся ў цёплую зімовую куртку. На галаве ў Бубліка надзета чырвоная вязаная шапачка з пампонам. Вакол шыі абматаны доўгі пухнаты шалік. А на нагах цёплыя штонікі і прасторныя валёнкі.

– Зіма, нарэшце, прыйшла! – І, апрануцца трэба адпаведна, вось! Каб, зіму не спудзіць! Бублік выцягнуў з каморы санкі. І з'ехаў на іх з горкі некалькі разоў. Потым, ён знайшоў у пярэднім пакоі лыжы. Вышмараваў. І пакатаўся і на іх. Сабака адштурхоўваўся лыжнымі палкамі. А лыжы весела беглі па першым снезе. Беглі. Беглі. І, прыбеглі да ракі. Глядзіць Бублік, а на рэчцы лёд утварыўся. Амаль уся рака лёдам пакрылася. Толькі, на некаторых участках палонкі – прамыіны засталіся. Там, качкі плаваюць. Збіліся ў кучку. Кракаюць незадаволена. Ім мароз, снег і лёд не ў радасць.

Паглядзеў, Бублік, паглядзеў на змёрзлую, пакрытую лёдам, раку, і ўспомніў пра свае канькі. Яны пыляцца ў каморы. І, яшчэ, ні разу, гэтай зімой, канькі ня апрабаваны. Сабака паехаў дадому, узяў канькі і вярнуўся да ракі. Пераабуўся. Лыжы на беразе пакінуў. А, на заднія лапы чаравікі з канькамі нацягнуў. Раптам, бачыць Бублік, а, уздоўж берага кот Дымка ідзе на лыжах. Шпацыр лыжны здзяйсняе.

– Прывітанне, Бублік! – Павітаўся Дымка, пад'ехаўшы.

– Прывітанне, Дымка!

– А, што, гэта, ты, Бублік, канькі абуў? – пытаецца кот Дымка здзіўлена.

– Вось, бачыш? Лёд на рацэ, хачу па ім на каньках пракаціцца, – Адказвае Бублік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкі для малых беларусаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкі для малых беларусаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкі для малых беларусаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкі для малых беларусаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x