Александр Жук - Чорны павой

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Жук - Чорны павой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1986, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны павой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны павой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі кнігі, напісанай у прыгодніцкім жанры, — работнікі міліцыі, якія змагаюцца з антыграмадскімі праявамі.
У аповесцях «Чорны павой» і «Асабліва небяспечнае» даследуюцца і выкрываюцца прычыны хцівасці, рэцыдывы мяшчанскай псіхалогіі. Паказваецца небяспека гэтых негатыўных з'яў.
ЗМЕСТ: Чорны павой
Асабліва небяспечнае
Мастак Рэцэнзент

Чорны павой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны павой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алесь Жук

Чорны павой

Чорны павой РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ пра тое як журналіст выязджае на рассле - фото 1 Чорны павой РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ пра тое як журналіст выязджае на расследаванне - фото 2

Чорны павой

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ пра тое як журналіст выязджае на расследаванне Туманоўскі не - фото 3

РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ

пра тое, як журналіст выязджае на расследаванне.

Туманоўскі не любіў уставаць рана. Засынаў ён запаўнач, а то і пазней — чытаў дэтэктывы. Сёння ноччу яму сніўся шкілет вялізнага ката з зялёнымі, як фары, вачыма. Кот ганяўся за Туманоўскім, не цяперашнім, а малым яшчэ хлопчыкам Янкам, па ўсёй кватэры, пакуль не загнаў на антрэсоль у калідоры. Ён так ушчаміўся з перапуду на тую антрэсоль, што нават паварухнуцца не мог, не тое што выбрацца назад. А каціны шкілет тым часам прысеў на заднія лапы, смачна ашчэрыўся і скочыў…

Туманоўскі прахапіўся і спрасонку няўцямна глядзеў на будзільнік, які на поўную катушку трашчаў на століку ля ложка. Спачатку будзільнік здаўся зялёным вокам кацінага шкілета.

Туманоўскі ляпнуў рукою зверху па будзільніку, скінуў з ложка ногі, працёр вочы, узяў са століка акуляры і толькі тады ўстаў — высокі, худы. З пакоя ён адразу ж пакіраваў у кухню, паставіў на пліту чайнік, каб закіпела вада, — зварыць каву. Потым выйшаў у калідорчык, паглядзеў на антрэсоль, куды загнаў яго зялёны каціны шкілет, гмыкнуў сам сабе.

Тонка блюмкнуў званок над дзвярыма. Туманоўскі разгублена азірнуўся, крыкнуў: «Адну хвілінку», вярнуўся ў пакой, знайшоў халат, сунуў ногі ў шлёпанцы. Халат быў кароткі яму, вышэй каленяў.

На пляцоўцы стаяла паштальёнка, нафарбаваная і напудраная, як з вокладкі часопіса мод.

— Вам заказное.

Яна смела глядзела на Туманоўскага сінімі вачыма.

Туманоўскі працягнуў руку па канверт, халат расхінуўся, каб паказаць паштальёнцы-манекену ўсю зграбную кастлявую постаць у шырокіх сямейных трусах.

— Выбачайце…

— Распішыцеся, — паштальёнка ўсміхнулася і падала пакамечаную кнігу ўліку і перавязаную сіняй ізалентай шарыкавую ручку. Потым з гонарам завярнулася і няспешна пайшла па прыступках уніз.

Туманоўскі вярнуўся ў пакой, разрэзаў канверт. У ім быў звычайны аркушык пісьма.

«Дарагі дзядзька Янка!

Я не магу супакоіцца і паверыць, што няма больш жывога бацькі. Мінулы год быў у адпачынку, і бацька так лёгка і весела ўпраўляўся з гаспадаркаю. Маці піша, што павёў прыпінаць цялё, упаў і памёр у алешнічку. А я не веру, што ён проста так упаў і памёр. Якраз жа дождж быў, навальніца. Чаму ў гэты час? Маці піша, што і заключэнні там ёсць, усё, а я не магу паверыць. Напішыце вы мне самі…»

На пахаванні сябра Туманоўскі не быў таксама. Ведаў, што памёр, бо тэлеграму атрымаў толькі пасля вяртання з камандзіроўкі, на пятыя суткі. Збіраўся заехаць у Рудню, але ўсё не даводзілася быць у тым баку. Пісьмо прыйшло з Далёкага Усходу, ад Міхаілавага сына, капітана рыбалоўнага траўлера. Туманоўскі ўсміхнуўся: капітан успамінаўся яму амаль заўсёды ў шорціках і бруднай маечцы. Ен стаяў перад сваім дарослым сябрам і, не зважаючы на тое, што ў хаце былі жанчыны і тая, да каго Туманоўскі тады заляцаўся і меў сур'ёзныя намеры, сур'ёзна дапытваўся:

— Янка, а ты пілаз калошку пісаць умееш? Туманоўскі расшпіліў свой стары партфель з рамантаванаю ручкаю, укінуў туды пісьмо. У першым аддзяленні ягонага халасцяцкага спадарожніка ляжалі паперы, а з другога павявала прыемным водарам хлеба — партфель служыў Туманоўскаму і гаспадарчай сумкай. Потым схадзіў, адчыніў краны, каб нацякло вады ў ванну, выпіў на кухні кавы, забраў з паштовай скрынкі газеты.

Але не чыталася. Успамінаўся Міхаіл у апошнюю іхнюю сустрэчу. Сівы, нізкарослы, шустры, як хлапчук, ён смяяўся на ўсе новыя ўстаўленыя зубы, расказваў, як яны, ветэраны, ездзілі на прафілактычны агляд у раён.

— Ну, сабіраюць нас, вецеранаў, у бальніцу нашу ўчастковую. А адтуль ужо ў раён разам з медсястрой, ага. А сама вясна, пусціла ўжо. Туман, макрэча. Ждом мы. А таго аўтобуса ўсё няма. Пайшлі мы ў сталоўку. Ну, мы і селі, ці ўжо абедаць, ці і снедаць. Я з Куляшом разам, помніш яго? Ён франтавік. Малады быў, здаровы, возьме качалку ў рукі і зломіць. Пытае ў мяне: як ты яшчэ, Міхаіл? Кажу, нічога. А ясі як, пытаецца. Ну, добра, кажу. А скавараду печанага сала з'ясі з блінцамі? Гледзячы якая скаварада, гавару. З'ем. І я, брат, кажа, вялікую скавараду сала напяку, з'ем усё, кубкам халоднае вады зап'ю — і хоць бы што. Ну, а калі так, то нашто нам правярацца, пажывем яшчэ. А тут ужэ з бальніцы прыбягае Абрамаўна, вецеранаў шукае. Калгасны аўтобусік, што дзяцей у школу возіць, на раён ідзе. Мы з Куляшом так і асталіся. А Васіль, сусед, тры дні яшчэ ў сына ў раёне сядзеў, ледзьве дабраўся дадому, так дарогу пусціла…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны павой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны павой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Александр Жуков
Александр Жуков - Высоко в небе лебеди
Александр Жуков
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Александра Жуковская - Аморальный долг. Рассказы
Александра Жуковская
Александр Куприянов - Жук золотой
Александр Куприянов
Александр Холодков - Жук, что ел жуков
Александр Холодков
Отзывы о книге «Чорны павой»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны павой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x