Александр Жук - Чорны павой

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Жук - Чорны павой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1986, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чорны павой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чорны павой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Героі кнігі, напісанай у прыгодніцкім жанры, — работнікі міліцыі, якія змагаюцца з антыграмадскімі праявамі.
У аповесцях «Чорны павой» і «Асабліва небяспечнае» даследуюцца і выкрываюцца прычыны хцівасці, рэцыдывы мяшчанскай псіхалогіі. Паказваецца небяспека гэтых негатыўных з'яў.
ЗМЕСТ: Чорны павой
Асабліва небяспечнае
Мастак Рэцэнзент

Чорны павой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чорны павой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра Камар прачнуўся як звычайна. Праз акно шчодра свяціла сонца. Ён памкнуўся, каб рыўком ускочыць на ногі, але ўгледзеў Семежава, які хораша і нявінна спаў на раскладанцы пасярод пакоя.

Семежаў учора ўсё ж выцягнуў Камара вячэраць у «Ягадку» — параджэнне сучаснае архітэктуры і сучаснага рэстараннага густу. Зала хутчэй нагадвала танцпляцоўку, на якой наставілі столікаў. На пятачку грымеў электрычнай магутнасцю аркестр, выгіналася і абцалоўвала мікрафон салістка. Праўда, у зале курыць было забаронена, і курыльшчыкі выходзілі курыць на першы паверх, у хол. Але ўвесь дым падымаўся сюды, у залу.

Семежаў узяўся камандаваць, заказаў вячэру. За суседнім столікам жаночая кампанія адзначала дзень нараджэння сяброўкі. Кіравала імі белазубая, грудастая Вера Іванаўна. Пакрысе жанчыны расхрабрыліся, загудзелі, і Семежаў падабраў момант, запрасіў на танец чарнявенькую сімпатычную імянінніцу Наташу. Ён, мабыць, нешта нашаптаў Наташы ці жанчынам, бо на адзін з наступных танцаў Вера Іванаўна гулліва выцягнула танцаваць Камара і нават пачала пакрысе «спакушаць». Камар танцуючы паказваў кулак Семежаву, але той толькі пасміхаўся. Праўда, пад канец вечара было з чаго пасміхацца і Камару — калі падышла пара разыходзіцца дадому, кабеты неяк надзіва ж хутка працверазелі і ніякіх праважатых мець не хацелі, у тым ліку і Наташа.

Камар папхнуў раскладанку. Семежаў лыпнуў вачыма:

— Уставай, Наташа званіла.

— Якая Наташа?

— Тая, што не ваша.

— Ану іх!

— Чаго ты так?

— Курыцы сямейныя.

— Ладна, певень калгасны, пад'ём. Сёння на возера, бяром лодку і загараем.

— Ідзёць, Камарык!

Прапанова спадабалася Семежаву. Прыехалі яны на мора электрычкай пазнавата. Лодкі напракат разабралі, але Паша сумеў прарвацца «да мясцовага кіраўніцтва», і лодка знайшлася, са сцяжком выратавальнай службы.

Першую гадзіну адрабляў на вёслах Семежаў, і Камар зайздросціў і ягонаму загару, і тугім мускулам.

Камар цешыўся вадою, якая цурчала паўз барты лодкі, любаваўся возерам, стракатым пляжам і цішынёй, бо ведаў, што потым Семежаў не змоўкне да канца дня.

Потым на вёслы сеў Камар, а Паша адразу ж пачаў каменціраваць пляжную публіку, у асноўным жаночую. «Коля, глянь, як хораша ляжаць, як галубочкі!.. Якая каралева!» На шчасце, Семежаў не дамагаўся, каб Камар абавязкова глядзеў туды, куды хацелася яму. Гадзіна здалася Камару бясконцай — пот засцілаў вочы, а на руцэ ўсхапіўся і лопнуў мазоль. Але толькі праз гадзіну Семежаў дазволіў Камару прычаліць да невялікага астраўка пасярод возера.

І пакуль той адсопваўся, выцягнуў на бераг лодку, разаслаў на траве коўдру. Потым яны «смажыліся», плавалі, абедалі, зноў плавалі і проста драмалі, нібы зліваліся з травой, востравам, пахам травы, вады, возера…

Праўда, пасля другога перакусвання Семежаў не вытрымаў больш, перабраўся ў цянёк і соладка засоп.

Дадому выбраліся адвячоркам, калі спала гарачыня. Цела прыемна пашчыпвала, але яно было лёгкае, пругкае, памаладзелае ад вады і сонца.

Камар нават ужо не звяртаў увагі на тое, што тараторыць Семежаў, і не здзівіўся, калі ён пацягнуў яго да дзвюх дзяўчат, якія стаялі на абочыне дарогі, чакалі спадарожную машыну.

На здзіўленне Камара, старэйшая з дзяўчат, прыгожая, загарэлая, усміхнулася Семежаву, нават першая здалёк працягнула руку. І на твары яе была шчырая радасць, жаданне бачыць яго:

— Пашка! Адкуль ты тут?

Яна нават прытулілася да яго на нейкае імгненне.

— Валька! Каго я бачу!

— А ты не мог знайсці мяне?

— Я пісаў у тваю школу. Там ніхто не ведаў, куды ты прапала. Дзе ты цяпер? У школе?

— Ну ты што? Потым раскажу.

— А жывеш як? Замуж выскачыла?

— Паглядзіш, як жыву. А замуж?.. Цябе чакаю, — пажартавала яна.

— Знаёмся, аднакурснік мой былы, Мікола. Грозны сышчык Мікола Камар.

Валя падала руку Семежаву, назвала сваю напарніцу:

— Алёна, разам робім.

Алёна была маладзейшая за сваю сяброўку, не гэтакая выгледжаная, але па-свойму прыгожая той натуральнай маладой прастатой, якой не трэба яшчэ прыхарошвацца, умець паказваць сябе.

— Ну што, у горад, дзяўчаты? А на вечар «Свіцязь» асвоім ці яшчэ што? — прапанаваў Семежаў і падхапіў Валіну сумку. Камару не асталося нічога, як узяць сумку Алёны.

— Адстаў ты, Паша, у правінцыі. Рэстаран — пройдзены этап, там як на базары. Больш далікатна цяпер весяляцца, у інтэлектуальнай кампаніі. Я запрашаю цябе ў госці, думаю, твой сябар не пакрыўдзіцца?

Валя ўсміхнулася, але на нейкае імгненне Камару здалося, што ў яе проста таргануліся вусны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чорны павой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чорны павой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Александр Жуков
Александр Жуков - Высоко в небе лебеди
Александр Жуков
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Александра Жуковская - Аморальный долг. Рассказы
Александра Жуковская
Александр Куприянов - Жук золотой
Александр Куприянов
Александр Холодков - Жук, что ел жуков
Александр Холодков
Отзывы о книге «Чорны павой»

Обсуждение, отзывы о книге «Чорны павой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x