Андрей Федоренко - Афганская шкатулка

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Афганская шкатулка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Афганская шкатулка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Афганская шкатулка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай Радзімы. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі — менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад турэмнага арышту.
Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне навакольным асяроддзем леглі ў аснову апавяданняў «Цугцванг», "Дарожнае знаёмства", «Раган» і "Чабор".
Змест: Афганская шкатулка. Аповесць.
Апавяданні Цугцванг
Дарожнае знаёмства
Ратан
Чабор
Мастак:

Афганская шкатулка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Афганская шкатулка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ага, вось ты, чацвёрты пасажыр. Пасажырка. Дзяўчына. Джынсікі, плашч белы. Сумку паставіць уніз? Калі ласка. "Глядзі, у нас сумкі аднолькавыя. Каб не паблытаць… Табе дакуль ехаць?" — «Далёка». Вочы шэрыя, носік правільны, роўны. "Хочаш, займай маё ніжняе месца?" — "Не, не хачу".

"Дзякуй" яны, такія, чамусьці ніколі не кажуць.

Цягнік крануўся. Пайсці ў тамбур, пакурыць… І падумаць.

III

Калі Н. вярнуўся, у купэ было цёмна. Украінка спала. Мужчына слаў пасцель. Дзяўчына сядзела на голай лаўцы.

"Ты чаму не спіш?"

"Так".

Н. схадзіў, купіў пасцель, вярнуўся — дзяўчына сядзела як сядзела. Духата была невыносная.

"Хочаш, вазьмі маю пасцель?" — сказаў ён шэптам, бо і мужчына ўжо лёг.

"Не хачу", — і зірнула на яго недаверліва.

Ён здагадаўся, што яна студэнтка і проста шкадуе, або няма ў яе, грошай.

"Тады давай падзелімся. Я ўсё роўна не засну. Мне хопіць аднае прасціны", — сказаў ён.

Яна прамаўчала. Ён зняў зверху матрац, паклаў на яго прасціну і навалачку.

"Вазьміце мне тады і коўдру", — прашаптала дзяўчына (коўдры давалі толькі тым, хто купляў пасцель).

"У такую духату?"

"Уночы холадна будзе".

Н. прынёс коўдру; пакуль хадзіў, дзяўчына паспела заслаць яму сваю верхнюю паліцу. Яго кранула гэта.

"Дзякую. Цыгарэты скончыліся, дазволь…" — ён падняў ніжнюю лаўку і пачаў корпацца ў сумцы.

"Што вы робіце?! — смеючыся, прашаптала яна, хапаючы яго за руку. — Гэта ж мая сумка! І не сорамна?"

"Ды ў мяне ўсё тое ж самае, у маёй сумцы, — апраўдваўся ён. — Тыя ж дзве каробкі цукерак зверху…»

Яму расхацелася курыць, ён забраўся на паліцу, лёг на спіну. Не спалася. Пачаў думаць пра гэтую дзяўчыну, а потым — пра жонку, як яму пашэнціла з ёю.

У Н. былі любоўныя гісторыі, і амаль усе няўдалыя. Яго чамусьці заўсёды цягнула да дзяўчат, якія, як высвятлялася праз пэўны час, яго цярпець не маглі. Ён камплексаваў, чытаў Фрэйда і прыдумваў розныя тэорыі, паводле якіх выходзіла, што пражыць яму век адзінокім. Але на апошнім курсе яго нечакана пакахала дзяўчына, з тых, да якіх яго заўсёды цягнула, — красуня, утульная, а пасля выйшла, што і «хатняя», адданая. Яны ажаніліся, жылі добра, чакалі цяпер дзіця, дзяўчынку, ужо нават прыдумалі імя. Маючы такія тылы, Н. перастаў камплексаваць. Жанчыны, акрамя жонкі, калі і цікавілі яго, дык у якасці аб'ектаў для мастацкай прозы.

Не могучы заснуць у духаце, Н. круціўся да паўночы, тады задрамаў і прачнуўся ў ранні, калі цягнік стаяў у горадзе. Н. трэба было праехаць яшчэ адну станцыю. Дзяўчына выходзіла. Яна азірнулася, вочы іх сустрэліся, але яна адвяла свае і хутка выйшла.

"Да пабачэння" ці «дзякуй» яны, такія, чамусьці ніколі не кажуць.

IV

Н. ішоў дамоў ад станцыі лесам. Пахла вясною. Снегу нават тут, пад дрэвамі, амаль не было. Зыркае, непрыемнае, ненатуральнае ў лютым месяцы сонца свяціла ў вочы.

Н. дастаў цыгарэту і, прыкурваючы, заўважыў, што ў яго дрыжаць пальцы. Не верачы яшчэ, стараючыся не думаць ні пра што, ён пайшоў хутчэй; не, хада не памагла, а з кожным крокам невядомая трывога толькі нарастала і нарастала. І вось ужо не трывога, а страх, паскудны, ліпкі, той самы, сімптомы якога тысячы разоў прасочаныя ў мастацкіх творах і раскладзеныя да драбнюткай драбязы ў медыцынскіх даведніках… Знешніх прычын для гэтага страху ніякіх, але на што ні паглядзі, пра што ні падумай — усё страшна… Чаго я тут, у лесе, адзін? Куды я іду? Што буду рабіць двое сутак выхадных? Не дзён, а менавіта сутак, бо ведаю, што не засну… Гэтыя хвоі, бярозы, сонца — нашто яны?..

"Значыць, вярнуўся? — задыхаючыся, спытаў, як у старога знаёмага, у гэтага страху Н. — А я ж быў думаў, назаўсёды знішчыў цябе! Столькі часу ты не падаваў нават знаку!"

Ён спыніўся, заплюшчыў вочы, паклаў далонь на левую грудзіну. Сэрца барабаніла часта-часта. Было адчуванне, што з кожным яго ўдарам патыліца і шыя наліваюцца свінцом, і вось-вось — і Н. не зможа нават павярнуць галавы.

"Я амаль не спаў у душным вагоне. Мозг стаміўся. Я еду да маці, да Жанчыны. Жанчына-прыцягненне і адначасова небяспека, страх. Стомлены мозг згубіў на хвілю кантроль над падсвядомасцю і мозг разладзіўся. Арганізм рэагуе па-свойму: сустрэча з Жанчынаю — небяспека, вяртайся назад. Не, к чорту Фрэйда. Калі б гэта было так, тады было б кожны раз, падчас кожнага майго прыезду. А гэта не кожны раз".

"Неўрастэнія. Самая звычайная, як ва ўсіх творчых людзей. Я амаль год пісаў аповесць, увесь час думаў пра яе. І на працы, і дома, і ў сне. Пракручваў варыянты. Тое, што надрукуецца, будзе адзін з дзесяці амаль розных варыянтаў. Выходзіць, за год я напісаў дзесяць аповесцей! Вось адкуль стомленасць галавы, а не ад душнага вагона. Вось цяпер можна прышпільваць і Фрэйда… Ну, а далей? Я ведаю гэта, а мне не лягчэй, а яшчэ страшней. Мозг больш не кантралюе работу арганізма".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Афганская шкатулка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Афганская шкатулка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Афганская шкатулка»

Обсуждение, отзывы о книге «Афганская шкатулка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x