Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такімі «ну» мяне цэлую раніцу Кунцэвічава жонка за нос вадзіла.

— І сама з носам засталася?

— Як сказаць… Але, думаю, Абабурка не схлусіў. У той вечар ён адразу ад Якушавай вярнуўся да нарыхтоўшчыка. Там у яго асобны пакой, адразу з пярэдняй уваход.

— Значыць, няпраўду сказаў Кунцэвіч?

— Выходзіць…

— Ну… Цьфу ты! Што гэта азначае, па-твойму?

— Гадзіннік, відаць, сапсаваўся.

— А ты жартаўнік, інспектар, — Пратасеня задаволена ўсміхнуўся. — Як табе сядзібка?

— З размахам. Што ў хаце, што ў двары. Хоць сам падавайся ў нарыхтоўшчыкі. Па сумяшчальніцтву, ці што? Глядзіш, па пракуроравых заданнях не на сваіх дзвюх, а ў машыне ездзіў бы. І зручна, і паважна, і аўтарытэтна.

— Гараж бачыў? Гэта ён ад запаслівасці, на «Жыгулі» яшчэ чарга не падышла.

— Тады не пайду ў нарыхтоўшчыкі, мне машына зараз патрэбна, хоць які лядашчы «масквічок». Га, Аркадзь Міхайлавіч?

— Вымагальнік! — Пратасеня паківаў пальцам. — І ў каго? Самога пракурора, — ён са здавальненнем падладзіўся пад гуллівы Корзунаў тон, адчуваў, гэта не проста, за гэтым нешта ёсць. — Сапсавала цябе, Алесь Антонавіч, сапсавала кліентура. Але са мной хітрыкі не пройдуць. Я табе асоба афіцыйная. Не скажаш навошта — не дам, на тваіх дзвюх адпраўлю.

— Учора я тут з адным геаметрам гутарыў. Падсунуў ён мне пару ліній па дабраце натуры сваёй, — Корзуна панесла так, што ён не мог спыніцца. — А мне дзве не трэба, я чалавек не прагны, мне і адной хопіць. Яна і адна канкрэтна на мясцовасць кладзецца.

— Улавіў, значыцца? — у голасе Пратасені былі і захапленне і сум. — А я спадзяваўся… Дзе ж за вамі, маладымі, угонішся.

Корзуну стала няёмка, не блазнуючы ўжо, сказаў:

— Не прыбядняйцеся, Аркадзь Міхайлавіч. Каб не вы, блудзіў бы я паміж трох соснаў.

— Суцяшай… А на пенсію ўсё роўна час, — ён націснуў кнопку. Калі сакратарка заглянула ў дзверы, сказаў: — Наталля, хай Пятровіч звозіць інспектара, куды яму трэба. — Пачакаў, пакуль сакратарка зачыніць дзверы. — Паспрабую і я сам даўмецца куды. Але нешта ты не надта бадзёры на фінішы?

— Больш за ўсё, Аркадзь Міхайлавіч, мне хочацца памыліцца. Хай лепш на свеце будзе адным нягоднікам менш.

— Некалі я таксама пра такое марыў. На жаль, марна… Нашай з табой службовай увагай сумленныя людзі не карыстаюцца. А несумленныя ўсё яшчэ ёсць.

— Так, на жаль. Пастараюся не затрымлівацца. Зможаце — пачакайце.

Вярнуўся Корзун аж к канцу дня. Пратасені на месцы не было.

— У райкоме, — растлумачыла Наташа. — Неўзабаве абяцаў вярнуцца. А мне загадаў заняць вас, каб не сумавалі.

Корзун павесіў паліто, прысеў збоку да стала:

— Займай!

Ён быў узбуджаны, гаваркі, інстынктыўна хаваючы за гэтым нервовасць. Сёння ў яго быццам бы ўсё атрымлівалася: і гутарка з Кунцэвічавай жонкай, і гэта паездка… Яны дадалі карціне ўсяго два штрышкі, і яна, яшчэ надоечы невыразная, расплывістая, нават надуманая, раптам ажыла, набыла акрэсленасць: як фотакартка ў праявіцелі. Толькі гэта ўдача не прынесла Корзуну заспакаення, ён і з Наташай размаўляў неяк механічна, думаючы аб сваім…

Дзяўчына засмяялася:

— Расказаць казку?

— Толькі страшную. З ведзьмай, пеклам і абавязкова жабай-царэўнай, — ён ледзьве адключыўся ад намаляванай у думках карціны. — А заадно, — дадаў,— як ты апынулася ў гэтым кіруючым крэсле. — Яму заўсёды думалася, што сакратарка павінна быць сталая жанчына, у якой жыццё даўно ўжо выдзьмула з галавы вецер і якая разбіраецца ў людзях, многае ведае.

Бо сакратарыць — гэта не толькі на званкі бегаць, акуратна падшываць паперы, а і сустракаць наведвальнікаў, нешта вырашаць, падказваць, раіць.

— Казку вам лепш за мяне раскажа мая плямяшка, вось пазнаёмлю вас. А я… — Наташа нахмурылася, сумелася. — У нашым гарадку не разгонішся. Адно на мясакамбінаце вантробы чысціць вакансій хапае. Але вы не думайце, не за чысцінёй пагналася, мне тут сапраўды падабаецца. І Аркадзь Міхайлавіч, здаецца, не наракае, што ўзяў.

— А потым?

— Што потым? — Наташа спытала гэта сярдзіта. — Потым для мяне было, калі сюды ішла. Мроілася немаведама што. А цяпер… Робата ж не пасадзіш. Буду працаваць, і ўсё!

— Адсекла, — Корзун усміхнуўся, здаволена, шчыра. Гэта дзевятнаццацігадовая дзяўчына, відаць, нямала думае аб жыцці. Разумее Пратасеня людзей. — Ты малайчына, Наталка!

— Ведаю, ведаю, — яна прытворна ўздыхнула. — Хочаце падлашчыцца, каб без чаргі прапускала? Не выйдзе. Без «мішкі» не пушчу.

— Хабарніца ты, Наталля бацькаўна. Вось далажу пракурору, хай разбярэцца, каго прыгрэў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x