Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што ж, гэта абмяжоўвае задачу. Пратасеня кіўнуў.

— Бачыш, твая настойлівасць і ва мне сякія-такія сумненні пасеяла, — падміргнуў ён Корзуну, але, нібы засаромеўшыся гэтай гуллівасці, нахмурыўся. — Твой круг з Абабуркі пачаўся, на ім і замкнуўся. Ён быў самай зацікаўленай асобай, бо яму патрэбны быў час, каб расцягаць вадвянскую ферму. Таму ці не магло быць, напрыклад, так: Абабурка ўсё-такі прыйшоў у дамоўленае месца. Убачыўшы, што карэспандэнт не ў сабе, забраў паперы. Га?

— Хапіла б з яго пісьма… — буркнуў Корзун. Перад допытам заатэхніка ён яшчэ мог пагадзіцца з такім паваротам. Цяпер — не.

— Ну-у, заадно прыхапіў і білеты з камандзіроўкай, — заўважыўшы рэакцыю Корзуна, пагадзіўся Пратасеня. — Але мы дамовіліся на час, умоўна Абабурка ні пры чым. То хто яшчэ? Выпадковы чалавек або прайшоў бы міма, маўляў, п'яны за плот трымаецца — на жаль, і так бывае, — або дапамог бы. Гэты выпадак нарабіў у гарадку шуму. Тое, што ніхто нічога не паведаміў ні ў міліцыю, ні ў пракуратуру, зноў-такі сведчыць надвае: або ніхто не бачыў, або бачыў і не хоча аб'яўляцца. Згодна з нашай умовай, спыняемся на другім…

…Пратасеня гаварыў лагічна, прадумана, нібы расстаўляў фігуры на шахматнай дошцы. Ён не кідаўся ад адной думкі да другой, як гэта апошнімі днямі часта рабіў Корзун. Ён адразу ўхапіў асноўную, адкінуўшы ўсе астатнія. Ці не наведвалі і яго сумненні, нават калі ён упарта адстойваў свае вывады?

— Такім чынам, павінен быць нехта яшчэ, хто таксама хацеў утаіць сляды. Прызнацца, выслухаўшы цябе, прыкінуўшы зробленае мною, я ўсё роўна не магу за што-небудзь зачапіцца. Не бачу, і хоць ты плач.

— Няўжо няма нават малюпасенькіх, вось такусенькіх кончыкаў? — Корзун сціснуў вялікі і ўказальны пальцы.

— Пад мікраскопам ты збіраешся іх разглядаць, ці што? — усміхнуўся Пратасеня.

— Ёсць у мяне знаёмыя электроншчыкі, Аркадзь Міхайлавіч, што хочаш на святло боскае выцягнуць: хоць малекулу, хоць атам, — Корзун жартаваў, а сам з надзеяй глядзеў на пракурора. Надта задумлівы быў той, каб не мець нечага яшчэ, акрамя версіі, якую ён так упарта адстойваў зусім нядаўна.

— Смала…

— Што-што?

— Ну, дзядоўнік, калі табе смала незразумела. Кажу, прычапіўся ты. Нюхам чуеш, ці што?

— Ага, трэніруюся.

— Ды не строй блазна, не паверу, што з цябе весялосць прэ. Ёсць быццам бы дэталька…

— Якая? — нецярпліва выпрастаўся ў крэсле Корзун, адразу пасур'ёзнеўшы.

— Неістотная ўвогуле, на мой погляд, але…

— Не цягніце, Аркадзь Міхайлавіч! Якая?

— А ты сам што думаеш?

— А якой гадзіне вярнуўся Абабурка да Кунцэвічаў — я так і не ўстанавіў. Адзін пропуск у ланцужку. З кім ён у той дзень пасля абеду бачыўся? Пра сустрэчу яны дамовіліся з Рамейкам на мясакамбінаце… Другі пропуск.

— Усё?

— Быццам бы…

— Так-так, — Пратасеня ўважліва глядзеў на Корзуна, — наклёўваюцца тут дзве няпэўныя лініі, якія перасякаюцца ў адной кропцы. Дакладней, могуць перасекчыся. Аднак я табе не дзед-мароз, сам папрацуй. На сябе ж!

— Дык я хоць зараз!

— Зараз пойдзем да мяне вячэраць, Аляксандр Антонавіч, жонка там напякла-насмажыла, пакрыўдзіцца, калі не ацэнім. Гасцініцу табе заказалі. Так што заўтра і праверыш, праўду казаў заатэхнік, называючы час вяртання да Кунцэвічаў, ці хлусіў. Лады?

Даўно Корзуну не даводзілася дзейнічаць вось так усляпую, не ведаючы дальняга прыцэлу. Ініцыятыва ў справе, якую ён хацеў павярнуць па-свойму, нечакана была перахоплена Пратасенем. Праўда, фармальна так яно і павінна быць: пракурор ёсць пракурор, а інспектар крымінальнага вышуку — толькі інспектар, якому належыць шукаць, лавіць, знаходзіць, а не весці расследаванне. Аднак Корзун любіў, каб кожнае слова, рэпліка, паварот у размове з пачатку і да канца былі вынікам яго задумы, яго волі. А Пратасеня не сказаў, што хацеў бы атрымаць ад гэтай размовы. Ці то сам яшчэ блукаў у тумане і не хацеў другога вадзіць за сабой, ці то, дрэнна ведаючы гэтага другога, баяўся, каб не падагнаў ён факты да няпэўнай здагадкі. Як бы там ні было, Корзун мусіў падпарадкавацца, хаця ў душы быў пакрыўджаны. З Юркаўцом яны працавалі як бы на роўных.

Думка, якая прыйшла пракурору ў галаву, непакоіла Корзуна. Ён не забываў на яе і вечарам, пакуль сядзелі ў Пратасені пад апекай яго гасціннай жонкі, і пасля, калі ён прыйшоў у гасцініцу. Было б някепска не толькі здагадацца, а і крыху падыграць пракурору, адплаціць і за псіхалогію, і за душэўныя кантакты. А дзеля гэтага варта паламаць галаву.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x