Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шчыра кажучы, Корзун не хацеў бы звяртацца да Пратасені па дапамогу. Што б там ні было, а ў колішнім пракуроравым жарце мелася доля ісціны. Усё, што ён, Корзун, хацеў даказаць, абарочвалася супраць Пратасені. Бо менавіта Пратасеня ў першую чаргу абавязаны быў высветліць усе абставіны, пры якіх загінуў журналіст, і тады немінуча выйшаў бы на Абабурку — не забойцу, дык раскрадальніка. Гэта за Пратасеню зрабіў, прытым насуперак яго думцы, Корзун. Па шчырасці, Пратасеня не павінен быць на яго ў вялікай крыўдзе. Як сумленны чалавек, ён найперш сабе не даруе прамашкі. Ён не выбіраў лягчэйшага шляху, расследваючы здарэнне. Відаць, проста сам не заўважыў, як павёў справу напаўсілы, і ўхапіўся за тое, што само прыплыло на следчы стол. Шмат гадоў пражыўшы ў Лясным, ён не хоча, не можа паверыць у наўмыснае забойства, бо ведае і раён і людзей. А можа, гэта гады вінаватыя — хватка аслабла. Праўда, яшчэ невядома, ці не спяшаецца ён, Корзун, спраўляць перамогу, толькі будучыня пакажа, хто з іх са шчытом, а хто на шчыце.

У пракурораў кабінет Корзун зайшоў, хаваючы насцярожанасць. Жадаў шчырасці, узаемнасці і баяўся непрыязнасці.

Пратасеня быў невясёлы. Корзуна сустрэў, стоячы пасярод пакоя. Напэўна, чакаючы, не адзін раз памераў, колькі крокаў ад дзвярэй да процілеглай сценкі. Павітаўся стрымана.

— Заходзь, заходзь, — пачакаў, пакуль Корзун распранецца, і павёў яго да мяккага глыбокага крэсла з падлакотнікамі, сеў сам насупраць. — Размова ў нас не кароткая. — Гаварыў ён такім тонам, што Корзун не разумеў, ці то будзе ў іх нарада, ці вывалачка яму аднаму за настырнасць. Бо гэта праз яго, Корзуна, у справе, якая, здавалася, завяршаецца, раптам узнік лішні Абабурка і цяпер можа пабурыць так моцна закляпаную канструкцыю.

На ўсякі выпадак, шкадуючы сімпатычнага яму чалавека, Корзун сказаў, чырванеючы, аднак:

— Даруйце, Аркадзь Міхайлавіч…

— Ты пра што? — ускінуў галаву Пратасеня. — Не крыві душой, так мне старому дурню і трэба, заслужыў!

У Корзуна адлягло на сэрцы.

— Вучыся хаваць пачуцці,— усміхнуўся пракурор, — спатрэбіцца. — Зноў усміхнуўся: — Добра, што хоць такую параду магу даць…

— То я ж не на допыце, Аркадзь Міхайлавіч, — Корзуну не спадабалася парада. Успомнілася свая універсітэцкая практыка. Тады папаў ён у райаддзел, у якім усе супрацоўнікі — ад начальніка да юнага інспектара — хадзілі строгія, з застылымі тварамі і халоднымі цяжкімі позіркамі. Корзуну здавалася, што нават і на яго, практыканта, паглядалі як на патэнцыяльнага крымінальніка. Напэўна, на ўсё жыццё далася ў знакі яму першая практыка, пасля якой ледзь не расчараваўся ў выбранай прафесіі. Таму зараз, успомніўшы тую практыку, загарачыўся і дадаў: — Але і на допыт неабавязкова надзяваць маску.

— Гэта у вас, маладых, цяпер псіхалогія, абыходлівасць, душэўныя кантакты з падследным, — Пратасеня быў сцішаны, сумны. — А ў наш час мы ведалі адно: не ў лялькі гуляем. — Ён памаўчаў, паўздыхаў, пакруціўся ў крэсле, нібы хацеў яшчэ глыбей уціснуцца. — Не думай, не лекцыю чытаю і не спавядаюся, просячы адпушчэння грахоў. Проста засмуціў ты мяне, прымусіў адчуць старасць. Вось і бурчу, як дзед. — Ён пацёр пальцамі патыліцу. — Ну, давай вернемся ў сягонняшні дзень. Аднак адразу расставім кропкі над «і». З Абабуркам, прызнаю, прашляпіў. Хаця, як бачыш, твой Абабурка калі і вінаваты ў смерці Рамейкі, то толькі таму, што спазніўся на сустрэчу. Што датычыць непасрэдна гібелі карэспандэнта, то тут я стаю на сваім. Пакуль не давядзеш адваротнае. Прымаеш такую зыходную пазіцыю?

— Ахвотна. Пры ўмове, што і маё і ваша будзем даказваць сумесна.

— Хітрун ты, Аляксандр Антонавіч, хітрун, — падняў Пратасеня рукі.— Загнаў у вугол і пытае, ці хачу выбрацца. Хачу, хачу. Згодзен.

— Я рады, — сказаў Корзун.

— Вось і добра, лічу дыпламатычныя перагаворы скончанымі. Пераходзім да справы. Значыцца, робім тваю версію асноўнай, рабочай. Выкладвай усё, што ведаеш, што надумаў, да самых апошніх драбніц.

Пратасеня ўстаў, перасеў у сваё пракурорскае крэсла, відаць, там адчуваў сябе больш упэўнена, і паклаў перад сабой чысты ліст паперы. Не перабіваючы, уважліва выслухаў. З прыкрасцю прамовіў:

— Улавіў маё самае слабое месца і кружыш, як коршун над квактухай з вывадкам. Ну добра, я не даказаў, як Рамейка апынуўся на пераездзе. Але ж і ў цябе адны толькі меркаванні.

— Аркадзь Міхайлавіч, — нагадаў Корзун, — мы не вашу, мы маю версію круцім.

— Помню, помню, не напамінай. Гэта я каб пераезд пакуль адкінуць. Перад тваім прыездам я перачытаў заключэнне медэксперта. Як прадбачыў твае закіды. Мог Рамейка сам дабрацца, гарачка завяла, а там страціў прытомнасць, уткнуўся носам у снег ці ў каўнер, рукаў і задыхнуўся. Гэта адзін магчымы варыянт. Другі — памаглі задыхнуцца. Верагоднасць аднолькавая. Але, калі не ўстановім, хто памог, хочаш не хочаш, прыйдзецца спыніцца на першым, маім. Кучаронка я, здаецца, праверыў па ўсіх пунктах. Тут твая праўда, на чыгунку ён не ездзіў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x