Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - Дзеці капітана Гранта» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1938, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі Дзіцячая літаратура, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзеці капітана Гранта: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзеці капітана Гранта»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Дзеці капітана Гранта” – адзін з самых вядомых твораў французскага класіка навукова-прыгодніцкай літаратуры Жуля Верна. Упершыню выйшаў у свет у 1868 годзе. Раман складаецца з трох частак, у кожнай з якой галоўныя героі - лорд і лэдзі Гленарван, маёр Мак-Наббс, Жак Паганэль, Мэры і Роберт Грант, Джон Манглс - у пошуках капітана Гранта падарожнічаюць вакол Зямлі па Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі, кіруючыся толькі 37-й паралеллю паўднёвай шыраты.

Дзеці капітана Гранта — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзеці капітана Гранта», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён змоўк. Цяжкае маўчанне, якое парушалася толькі ўсхліпамі і ўздыханнямі, запанавала на дварэ Малькольм-Кэстля. Ні Гленарван, ні Элен, ні маёр, ні шматлікія слугі замка не адважыліся парушыць гэта маўчанне. Але ўсім сваім сэрцам усе гэтыя шатландцы пратэставалі супроць паводзін англійскага ўрада.

Пасля доўгіх хвілін маўчання першым загаварыў маёр Мак-Набс.

— Значыцца, у вас няма болей ніякай надзеі? — запытаў ён у Гленарвана.

— Ніякай.

— У такім выпадку,— закрычаў раптам Роберт,— я сам пайду к гэтым людзям, і мы пабачым!..

Роберт не закончыў сваёй пагрозы бо Мэры спыніла яго Але сціснутыя ў кулак - фото 8

Роберт не закончыў сваёй пагрозы, бо Мэры спыніла яго. Але сціснутыя ў кулак пальцы ясней за словы гаварылі аб ваяўнічых намерах хлопчыка.

— Не, Роберт, не! — сказала Мэры Грант.— Будзем удзячны гэтым вялікадушным людзям за ўсё, што яны зрабілі для нас, не забудзем гэтага да канца нашых дзён і захаваем навекі пачуццё шчырай падзякі... А цяпер пойдзем!

— Мэры! — закрычала Элен.

— Куды вы пойдзеце, міс Грант? — запытаў Гленарван.

— Мы паклонімся ў ногі каралеве. Я ўпэўнена, што яна не застанецца глухой к словам двух дзяцей, якія просяць дараваць жыццё свайму бацьку!

Гленарван з сумненнем паківаў галавой. Відаць, ён не падзяляў упэўненасці маладой дзяўчыны.

Элен таксама не сумнявалася, што гэта спроба Мэры Грант не будзе мець поспеху. Яна з жахам падумала пра безвыходную долю, якая чакае гэтых дзяцей... Але тут яе ахапіла высокая і вялікадушная ідэя.

— Пачакайце, Мэры! — усклікнула яна, спыняючы дзяўчыну, якая хацела ісці. — Выслухайце мяне!

Мэры спынілася.

Элен з поўнымі вачыма слёз падышла да мужа і сказала цвёрдым голасам:

— Эдуард! Вы рашылі зрабіць марскую вясёлую прагулку, каб парадаваць мяне... Але якая радасць можа зраўняцца са шчасцем выратаваць жыццё гаротным людзям, якіх пакінула на волю лёсу ўласная радзіма?

— Элен! — усклікнуў Гленарван.

— Вы зразумелі мяне, Эдуард? «Дункан» — моцнае і трывалае судно! Яно смела можа плаваць у паўднёвых морах. Яно можа зрабіць сусветнае падарожжа і зробіць яго, калі трэба будзе. Едзем, Эдуард! Едзем шукаць капітана Гранта!

Пасля гэтых смелых слоў Эдуард Гленарван моцна абняў маладую жанчыну. Мэры і Роберт цалавалі ёй рукі.

Гэта прачулая сцэна ўсхвалявала нават суровых шатландцаў, слуг Малькольм-Кэстля, і яны гучна закрычалі:

— Няхай жыве наша маладая гаспадыня! Ура! Тройчы ура Эдуарду і Элен Гленарван!

РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ

"Дункан" адплывае

Элен Гленарван была вялікадушнай і мужнай жанчынай. Яе прапанова накіравацца на «Дункане» на пошукі капітана Гранта, безумоўна, даказвала гэта. Эдуард Гленарван па праву мог ганарыцца такой жонкай. Трэба сказаць, што гэтая думка — самастойна арганізаваць экспедыцыю для выратавання капітана Гранта — прышла яму ў галаву яшчэ ў Лондане, калі яго просьба была адхілена адміралцействам. Ён не загаварыў аб ёй першым толькі таму, што не мог яшчэ звыкнуцца з думкай пра разлуку з жонкай. Але паколькі Элен сама падала такую прапанову, сумненню ўжо не было месца. Слугі Малькольм-Кэстля ўзрушанымі воклічамі віталі гэту прапанову, бо тут была справа пра выратаванне братоў па крыві, такіх самых шатландцаў, як яны самі! І Эдуард Гленарван далучыў свой голас да ўзрушаных крыкаў «ура» ў гонар маладой гаспадыні Малькольм-Кэстля.

Пасля таго, як пытанне аб выездзе было вырашана, кожная хвіліна была на ўліку.

У той-жа дзень Гленарван па тэлеграфу загадаў Джону Мангльсу прывесці «Дункан» у Глазго і зрабіць усе неабходныя падрыхтаванні для працяглай экспедыцыі ў паўднёвыя моры, якая магла ператварыцца ў кругасветнае плаванне.

Сцвярджаючы, што «Дункан» можа зрабіць кругасветнае падарожжа, Элен Гленарван не пераацэньвала якасцей яхты. Надзвычай трывалае і быстраходнае судно сапраўды было прыстасавана для дальняга плавання

«Дункан» уяўляў сабой паравую яхту самага ўдасканаленага тыпу. Яго водазмяшчэнне раўнялася двумстам дзесяці тонам, гэта значыць намнога больш перавышала водазмяшчэнне першых караблёў, якія дабраліся да Новага Свету,— караблёў Калумба, Веспучы, Магелана [9] Сваё падарожжа ў Вест-Індыю Хрыстафор Калумб зрабіў на чатырох караблях. Самы большы з іх меў 70 тон водазмяшчэння, самы меншы — 50 тон. .

Яхта Гленарвана была двухмачтавым судном. Яна мела фок-мачту з фокам, марселем і брамселем, грот-мачту з касым гротам, вялікі стаксель, малы стаксель, лацінскі фок і штагавыя парусы. Аснашчэнне яхты было дастатковае для таго, каб ёю кіраваць, як звычайным кліперам. Але ўсё-такі галоўнай і асноўнай рухаючай сілай яе было паравая машына. Гэта стошасцідзесяцісільная, пабудаваная па навейшай сістэме машына была забяспечана перагравальнікамі, якія дазвалялі падымаць ціск пары да значна больш высокага ўзроўню, чым у машынах звычайнай канструкцыі. Вінтоў у яхты было два. Давёўшы ціск пары да максімума. «Дункан» развіваў найбольшую з усіх дасягнутых паравымі суднамі шпаркасцей: у часе выпрабаванняў у Клайдскай затоцы яго патэнт-лаг [10] Патэнт-лаг — вымяральнік хуткасці руху судна, маючы ў сябе цыферблат і стрэлку, якая паказвае дасягнутую судном хуткасць. паказаў хуткасць у семнаццаць міль [11] Адна марская міля роўна 1852 метрам. у гадзіну. Такім чынам яхта была зусім надзейным судном, на якім смела можна было пусціцца ў кругасветнае плаванне, і Джону Мангльсу трэба было для гэтага толькі набраць вугалю і харчоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзеці капітана Гранта»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзеці капітана Гранта» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзеці капітана Гранта» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x