Рычард Бах - Гісторыя кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Рычард Бах - Гісторыя кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік сучасных замежных аповесцей склалі творы Р. Баха «Чайка па імені Джонатан Лівінгстан» і Э. Сігала «Гісторыя кахання» (ЗША), К. Варналіса «Сапраўдная апалогія Сакрата» (Грэцыя), Е. Анджаеўскага «Цемра зямлю ахінае» (Польшча), Б. Клавэля «Бацькава падарожжа» (Францыя).

Гісторыя кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Парадокс, аднак цяпер Олівэр Барэт IV, калі яму здаралася пайсці з офіса раней як звычайна, вяртаўся дамоў пазней.

Я займеў звычку доўга стаяць перад вітрынамі магазінаў на Пятай авеню, разглядваючы ўсялякія дарагія экстравагантныя забаўкі, якія я мог бы купіць Джэніфэр, калі б мне не трэба было рабіць выгляд, што ўсё ў нас… нармалёва.

А яшчэ мне, вядома, было страшна ісці дамоў. Бо праз некалькі тыдняў пасля таго, як я даведаўся праўду, Джэні пачала худзець. Не, пахудзела яна зусім не нашмат і, можа, нават сама нічога не заўважыла, але я, ведаючы, што адбываецца, прыкмеціў гэта.

Разглядваў я і вітрыны авіякампаній: Бразілія, Карыбы, Гаваі («Кіньце ўсё — ляціце да сонца!») і гэтак далей…

Таго дня «Трансуорд Эрлайнз» рэкламавала Эўропу ў міжсезонне: «У Лондан па пакупкі!», «Парыж — горад закаханых!»…

І згадалася:

«— А як жа мая стыпендыя? Як Парыж, якога я ніколі ў жыцці не бачыла?

— А як жа нашае вяселле?

— А хіба мы калі-небудзь гаварылі пра вяселле?

— Я пра яго кажу. Я. Цяпер.

— Ты хочаш ажаніцца са мною?

— Хачу.

— Чаму?..»

Я лічыўся ў банку фантастычна перспектыўным кліентам і ўжо меў крэдытную картку «Дайнэр Клаб». Так, распісваемся ўздоўж пункцірнай лініі. Раз! І ў руках у мяне два білеты першага класа (гуляць дык гуляць!) на самалёт у Горад Закаханых.

Калі я прыйшоў дамоў, Джэні была вельмі бледная і нездаровая, але я спадзяваўся, што мая адмысловая ідэя верне на яе шчокі румянец.

— Угадайце, місіс Барэт, што ў мяне за сюрпрыз вам.

— Ты вылецеў са службы, — «угадала» мая жонка-аптымістка.

— Не вылецеў, а лячу. І разам з табою, — паказаў я ёй білеты. — Уверх, уверх — і далёка. Заўтра ўвечары ў Парыж.

— Лухта, Олівэр, — сказала яна ціха. Аднак мякка, без звычайнае насмешкі. Нават з нейкай пяшчотаю — Лухта, Олівэр.

— Эй, што гэта значыць — «лухта»? Растлумач, калі ласка.

— Гэта значыць, Олі, — зноў ціха сказала яна, — што ўсё будзе зусім інакш.

— Што — будзе інакш?

— Я не хачу ў Парыж. Мне не патрэбны Парыж. Мне патрэбны адзін ты…

— Ну, гэта табе гарантавана, крошка, — перапыніў я яе з прытворнай весялосцю.

— А яшчэ мне патрэбны час, — прадоўжыла яна, — якога ты не можаш мне даць.

Тады я паглядзеў ёй у вочы. У іх была невыразная роспач. Зразумелая мне аднаму. Яна нібыта прабачэння прасіла. Прасіла ў мяне.

Мы стаялі моўчкі, абняўшыся. Божа, калі нехта з нас заплача, няхай тады заплача і другі! Аднак лепш, каб ніхто.

Неўзабаве Джэні расказала, што адчула сябе «зусім пагана» і зноў пайшла да доктара — не парады прасіць, папытацца: «Скажыце мне нарэшце, што са мною адбываецца, скажыце дзеля ўсяго святога!»

І ён сказаў.

У мяне з'явілася дзіўнае пачуццё віны за тое, што не я першы зрабіў гэта. Яна здагадалася і наўмысна пачала вярзці нейкую лухту.

— Ён з Ейла, Олі.

— Хто — ён, Джэн?

— Акерман. Гематолаг. Самы сапраўдны ейлец. Такіх толькі там сустрэнеш.

— А-а, — працягнуў я, разумеючы, што яна хоча неяк аблегчыць гэтую жудасную хвілю. І ў тон ёй папытаўся: — Але чытаць і пісаць ён, прынамсі, умее?

— Гэта яшчэ трэба высветліць, — усміхнулася місіс Барэт, выпускніца Рэдкліфа 1964 года. — Але гаварыць ён умее, у гэтым я ўпэўнілася. А мне якраз пагаварыць і хацелася.

— Тады даруй гэтаму ейльскаму лекару, што ён адтуль. О'кэй?

— О'кэй.

19

Ва ўсякім разе, цяпер я не баяўся вяртацца дамоў, мяне ўжо не палохала змушанасць «паводзіць сябе нармалёва»… А дні ж, якія мы пражывём разам, можна было злічыць на пальцах…

Нам трэба было багата чаго абмеркаваць — рэчы, якія, вядома, нячаста абмяркоўваюць дваццацічатырохгадовыя муж і жонка.

— Я спадзяюся, ты будзеш моцны, як сапраўдны хакейны бізон, — сказала яна.

— Буду, буду, — адказваў я, пытаючыся ў сябе, ці адчувае Джэні, якая заўсёды і ўсё разумее, што нават сама моцны хакейны бізон можа быць прыгнечаны адчаем.

— Ты ж павінен падтрымаць Філа, — працягвала яна. — Яму будзе цяжэй за ўсіх. А ты, урэшце, застанешся ўсяго толькі вясёлым удаўцом.

— Я не буду вясёлым, — перапыніў я яе.

— Ты будзеш вясёлым і зараз прысягнеш мне ў гэтым! Я хачу, каб ты быў вясёлым. О'кэй?

— О'кэй.

— О'кэй.

Гэта здарылася прыкладна праз месяц, пасля абеду. Джэні, як і раней, гатавала сама, бо настойвала на гэтым. Праўда, урэшце я пераканаў яе дазволіць мне прыбіраць са стала (хоць кожны раз яна даводзіла мне, што гэта не «мужчынская праца»), я прыбіраў посуд, а Джэні грала Шапэна ў суседнім пакоі. Раптам музыка абарвалася. Я адразу зазірнуў у гасцёўню…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x