Барыс Мікуліч - Зялёны Луг

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Зялёны Луг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зялёны Луг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зялёны Луг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зялёны Луг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зялёны Луг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Капітан Харчанка даў некалькі даручэняў і адно з іх было вось гэта — пабудаваць старой Красуцкай хату. Ён выканаў і гэтае даручэнне, але цяпер чамусьці яго не гнала ў раён, каб адтуль ехаць на новае месца. Чаму? Пары кружацца, смех звініць, мігцяць, быццам маленькія зоры, агні прыгорка. Сіняя ноч стаіць у свеце, у якім адгрымелі грымоты вайны. Мірнае неба над Юркам, а на сэрцы — няма спакою. Чаму? Колькі разоў на вайне, у цяжкія моманты, якія трапляюцца кожнаму салдату, ён з цёплай усмешкай думаў аб роднай вёсцы, аб бацьках, аб малой сястры, аб суседскай дачцэ, якая...

У кожнага юнака была свая дзяўчына, аб якой і думаецца, і ўздыхаецца, дзяўчына, якая ў думках — і найлепшая, і найпрыгажэйшая. Бывае, блісне вачмі і абпаліць сэрца, але ад гэтага — не балюча, а соладка. І вось цяпер... такія ж вочы ў гэтай зграбнай невялікай Агаты. Не верыць яму! Яна, мусіць, думае, што салдацкае сэрца — няпэўнае. Памыляецца! Ён паедзе да Харчанкі і скажа: амба, капітан! Ты, кідаючы мяне з сяла ў сяло, ад даручэння да даручэння, вылечыў ад пакутлівай хваробы, якая завецца самотай. Цяпер — сэрца знайшло прытулак. Але Агаце аб гэтым — ні слова! Вось яна паяўляецца на экране. За ёю — туманнае святло, у якім мільгаюць пары, а яна ўглядаецца ў цемру — шукае Юрку.

— Агата!

Але яна не ідзе на голас, а, пастаяўшы хвіліну, зноў знікае ў хаце. Да Чарнушэвіча падыходзіць райваенкаматаўскі шафёр Зуб і прысадзісты хлапец у паношанай салдацкай вопратцы — кур’ер Харчанкі. Ад кур’ера пахне гарэлкай.

— Развітаўся? — ляскае рукой па Юркавым плячы кур’ер. — «Паследні нонешні дзянёчак»? — У гэтага невялікага крываногага чалавека моцныя рукі — Юрка заўсёды любаваўся ягоным спрытам у рабоце. — А мы, — кажа далей кур’ер, — наведаліся да Ганны, матка ўсё цябе чакала, паўпляшкі берагла, але мы адно сказалі, што ты ўзяты ў палон гэтай востравокай, і выпілі за ўдачу.

— Дарма, я б прыйшоў.

Зуб засмяяўся — нізкім смехам, кароткім.

— Бач ты! На два фронты, таварыш лейтэнант, нягодна змагацца. За пачастункам пагонішся — дзеўку страціш, за дзеўкай пабяжыш... — Ён раптам спыніўся і сплюнуў. — Да ўсходу паедзем. Нам ваенком, мусіць, зноў пуцёўку прыдумаў. — І засмяяўся: — Будаўнічы батальён капітана Харчанкі!

Юрку хацелася сказаць: амба, ён ад’ездзіўся, але стрымаўся — не прымусіш жа іх не кпіць. Тут зноў загаварыў кур’ер і выручыў гэтым Юрку:

— Тры дамы пабудавалі — раз! На дамоў дваццаць лесу навазілі — два! Два хлеўчукі і адну варыўню скідалі — тры!

— Страху ў Агацінай хаце накрылі — чатыры! — пакпіў Зуб.

— Але я мяркую, — не падхапіў гэтага жарту кур’ер, — што заняткаў у нас яшчэ наперадзе чорт яго ведае колькі. У ваенкома бачыў спіс. Трынаццаць удоў, якім капітан мае аказаць дапамогу. Значыць, нам будаваць яшчэ хопіць.

— Праграма! — сказаў Зуб і пачаў выбіваць акурак з муштука далоняй — сухімі хлапкамі. — Пойдзем патанцуем, таварышы, апошні раз у Зялёным Лузе.

— Для нас з табой — у апошні, а для каго — мо і не ў апошні.

«Здагадаўся!» — падумаў Юрка.

— Я не танцую, нага замінае, — сказаў.

— Пойдзем, пойдзем, калі не танцуеш — дык паспачувай!

І як толькі яны ўвайшлі ў хату, дык з розных бакоў Чарнушэвіча пачалі прасіць, каб узяў баян. Ён і сам бачыў, што дамарошчаны гарманіст ушчэнт спрацаваўся — русы кудзер прыліп да спацелага лба, а на твары застыла ўсмешка, якая адно казала: я змарыўся, але пакорна выконваю вашыя загады, буду граць, аж пакуль не звалюся. Гарманіст ахвотна аддаў Юрку баян і сеў побач — з захапленнем аматара сачыць за працай майстра. З нізкага голасу пачаў майстар — і павольная мелодыя «Афіцэрскага вальса», Юрка любіць гэты вальс, — тады ў Вене, уначы, пры сальнай свячы, калі таварышы віталі яго з наданнем лейтэнантавай годнасці, ён таксама граў гэты вальс, а тавары­шы казалі — «Наш! Наш вальс! Лепш венскага, братцы!» І кожны раз, калі бярэцца яго граць Юрка, ён успамінае гэты вечар — у чужой інертна-напалоханай, але прывабнай Вене... Як тады хацелася на радзіму! І вось яна — радзіма! Вось ён — родны кут!

— Гэта ж за столькі гадоў пагулялі! — кажа расчырванелая дзяўчына, спыняючыся каля Юркі. — Чакалі такога свята!.. — Яна не скончыла, але па бліскуча-захопленых вачах было ўсё зразумела.

— Танцуй! Танцуй!

Дзяўчыне ўсміхаецца чорным вокам выдатны гарманіст, нахіліўшы галаву да баяна, амаль паклаўшы яе на яго. А ў парах, што кружацца па хаце, лёгка плыве і Агата. Танец дзяўчат — гэта белыя лілеі на трапяткой паверхні азёрнай, і Агата — самая буйная, самая прывабная з іх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зялёны Луг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зялёны Луг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Александр Кулешов - Победил Александр Луговой
Александр Кулешов
Пантелеймон Куліш - Куліш у пеклі
Пантелеймон Куліш
Отзывы о книге «Зялёны Луг»

Обсуждение, отзывы о книге «Зялёны Луг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x