Барыс Мікуліч - Зялёны Луг

Здесь есть возможность читать онлайн «Барыс Мікуліч - Зялёны Луг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2017, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зялёны Луг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зялёны Луг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зялёны Луг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зялёны Луг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

ІІІ

Ці не таму любіць чалавек працу, што ў ёй захована чароўная сіла — арганізоўваць людзей? Гарачыя ў Юркі вочы, а яшчэ больш гарачыя — пальцы рук. Гляньце, як спрытна яны перабіраюць па ладах баяна, услухайцеся, якія гукі нараджаюцца пад імі! Здаецца, грае ён звычайную «Мяцеліцу» ці «Зямлянку», або зусім старыя «Златыя горы», але нешта раптам зусім новае, зусім нечаканае загучыць у гэтых знаёмых мелодыях. І тады слухаеш, слухаеш баяніста і баішся толькі аднаго, каб не спынілася гэтая ўрачыстая музыка.

На Ганчыным падворку штодня гучыць музыка. Гукамі сякер і піл пачынаецца яна раніцай, а тады, калі сонца з захаду коса кладзецца на пагорак, тады грае баян. І збіраецца сюды моладзь. Ваенком Харчанка паехаў, загадаўшы чарняваму гарманісту Юрку Чарнушэвічу будаваць старой хату. Некалькі дзён у сяле была і машына, на ёй вазілі лес. Пагаварыўшы з гаспадарамі, «часовы старшыня» Тамаш прыйшоў у дапамогу да трох ваенных і прывёў з сабой яшчэ двух цесляроў. Яны пачалі рубіць хату, а шафёра ад гэтай работы вызвалілі — ён згадзіўся вазіць лес і для іншых пабудоў. Работа закіпела яшчэ больш суладна тады, калі — спачатку жартам, а потым усур’ёз Юрка сказаў дзяўчатам і хлапцам, што граць дарма не будзе. І павялося так, што адвячоркам прыходзіла моладзь, трохі рабілі, — хто бервяно абчэша, хто мох перабярэ, глядзіш — і зроблена работа. «Усенародная будоўля»! — падміргваў Ганне чорным вокам Юрка і гучаў баян яго амаль штовечар. Да сенакосу паставілі хату, накрылі яе пакуль што драніцамі, пачалі складаць хлеў, але тут старая ўсхвалявалася.

— Досыць, Юрачка, досыць! Асака стаіць сцяной, трэба касіць. Досыць мне і гэтай дапамогі. Няхай мужчыны косяць! — казала яна.

Доўга не згаджаўся Юрка, але нарэшце Ганна пераканала яго, што ўсё зроблена як мае быць, а тут яшчэ і Тамаш уставіў слова: галоўнае зроблена, а маленькія недаробкі як-небудзь паміж справай з рук збудзем.

— Добра, матка, няхай будзе па тваім, — з лёгкай рукі ваенкома Харчанкі так клікалі Ганну цяпер усе.

І зрабілася ціха на пагорку. Па новай хаце, па чыста падмеценаму дзядзінцу, да скляпка і невялікага хляўка ходзіць Ганна і прыслухоўваецца да гукаў баяна. Ціхі вечар апускаецца на зямлю — птах з сінімі крыламі. Юрка Чарнушэвіч грае каля хаты Шаршнёў. Там і моладзь сабралася. Ганна разумее, што яму — маладому — куды цікавей сядзець побач з прыгожай Агатай, чым з ёю, але старая ніяк не можа зрабіць так, каб непрыхільнасць да Шаршнёў канчаткова знікла з яе думак. Назаўтра Юрка ад’язджае ў раён. Яны, прыгожыя, многа зрабілі: пабудавалі хату старой, падсабілі многім прывезці лесу, скончылі крыць страху Шаршню, нарэшце, аж тыдзень касілі на калгаснай сенажаці. Ганне хацелася, каб апошні вечар хлопцы правялі ў яе, але хіба яна магла спаборнічаць, — так яна і падумала, — стаць побач з маладымі. І зноў туга агарнула яе. Яна засвяціла газоўку, на новы стол паклала Антонавы паперы, фотакартку, ордэны, і ціхія слёзы пабеглі па шчоках.

А тым часам, над ракой, Юрка стаяў з Агатай. Баян ён аддаў тутэйшаму хлопцу, які так-сяк умеў граць вальсы і полькі, і пад гэтае гранне цяпер у Шаршнёвай хаце гуляла моладзь. Юрка ўзяў Агату за руку, яна не пярэчыла, а калі наважыўся пацалаваць — ухілілася, моцна рукой упёрлася ў грудзі, ціха засмяялася, і смех сведчыў — не пацалуеш, калі не захочу.

— Чаму, Агата? — аксамітным шэптам пытаецца хлапец. — Чаму адсоўваешся?

— Паедзеш — забудзешся, навошта? — пытаннем жа адказала яна.

— Не верыш, значыць?

Агата як бы жартам, але моцна адпіхнула яго ў грудзі і з срабрыстым смехам знікла ў сінім змроку. Гэты смех — агністы след ад падаючай зоркі. Юрка падаўся за ёй, але ісці ў тлум хаты, дзе ліха танцавала моладзь, не хацелася, ён закурыў і стаў ля плота. Адсюль яму былі відаць асветленыя дзверы хаты, у хвалістым святле іх узнікалі і праносіліся імклівыя пары, часам іх захінала шырокая постаць хлапца, які выходзіў на дзядзінец. Надта дрэнна граў вясковы хлапец на яго добрым баяне — аднастайна, на двух-трох галасах, Юрка ўсміхнуўся гэтаму гранню, але ўсмешка не адагнала лёгкага суму, які раптам агарнуў яго, а толькі як бы зрабіла гэты сум больш выразным. Сочачы за асветленым экранам дзвярэй, ён, аднак, бачыў зусім іншае — бачыў тое, што паказваў экран сэрца. З вобразнай выразнасцю ішла чарада думак, то сённяшняе, то недалёкае мінулае.

Ён успомніў, як прыйшоў у родную вёску з вайны, гэта было месяцы тры таму назад. Жудасная пустэча сустрэла яго, страшная самота падказала: вось за што я змагаўся, вось за што паранены... Звычайная, але заўсёды жудасная гісторыя: хата спалена, сям’я закатавана немцамі. Суседзі яго запрашалі, частавалі, спачувалі, але ён ужо ведаў, што для яго не скончылася цяжкая дарога вайны, у канцы якой мірсціўся бацькаў дом, яго няма, ён ведаў, што ён не застанецца на гэтых руінах, а пойдзе адсюль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зялёны Луг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зялёны Луг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Барыс Мікуліч - Развітанне
Барыс Мікуліч
Барыс Мікуліч - Зорка
Барыс Мікуліч
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
libcat.ru: книга без обложки
Барыс Сачанка
Барыс Пятровіч - Спачатку была цемра
Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч - Сон між пачвар
Барыс Пятровіч
Александр Кулешов - Победил Александр Луговой
Александр Кулешов
Пантелеймон Куліш - Куліш у пеклі
Пантелеймон Куліш
Отзывы о книге «Зялёны Луг»

Обсуждение, отзывы о книге «Зялёны Луг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x